СВП “АграМір” атрымаў спонсарскую дапамогу – 40 індывідуальных пластыкавых боксаў -домікаў для цялят. Купілі іх на ААТ “ИНВЕТ” у Віцебскай вобласці, а заплацілі за пакупку Бераставіцкі і Скідальскі масласырзаводы. Жывёлаводы СВП “АграМір” шчыра ўдзячны генеральнаму дырэктару ААТ “Малочны Мір” Іосіфу Вацлававічу Шышко за паразуменне і такую дапамогу. Кожны пластыкавы бокс каштуе каля мільёна рублёў. Дагэтуль домікі для цялят у гаспадарцы былі самаробныя, драўляныя.
Ніна Наддэ
© 2025 Берестовица | «Бераставiцкая газета» | Все права защищены
Условия использования материалов