Array
(
[TAGS] =>
[~TAGS] =>
[ID] => 4687
[~ID] => 4687
[NAME] => “Галоўнае –сэрцам не старэць". Бераставічанка Ніна Лазарчык - аб жыцці, сям'і і прафесіі
[~NAME] => “Галоўнае –сэрцам не старэць". Бераставічанка Ніна Лазарчык - аб жыцці, сям'і і прафесіі
[IBLOCK_ID] => 1
[~IBLOCK_ID] => 1
[IBLOCK_SECTION_ID] => 3
[~IBLOCK_SECTION_ID] => 3
[DETAIL_TEXT] =>
Ёсць людзі, якія проста выпраменьваюць пазітыўную энергетыку і жыццёвую актыўнасць, яны гатовы да новых адкрыццяў і не баяцца змен. І іх жыццё часцей за ўсё такое ж імклівае і насычанае, у ім няма месца суму і дэпрэсіі. У такіх людзей заўсёды ёсць любімы занятак, якому яны прысвячаюць шмат часу, ёсць захапленні і мары, да якіх яны імкнуцца. І нават з гадамі, нягледзячы на ўзрост, яны па-ранейшаму застаюцца маладымі душой, рамантычнымі і гатовымі пакараць новыя вяршыні. І калі сустракаеш такога чалавека, то яго ўнутранае гарэнне міжволі перадаецца і табе, запальваючы агеньчык надзеі і пазітыву.
Ніна Пятроўна Лазарчык з Вялікай Бераставіцы зусім нядаўна адзначыла 80-гадовы юбілей, але, у размове з ёю, мяне не пакідала адчуванне, што яна вось зараз прытупне і закружыцца ў імклівым танцы, як гэта было практычна на працягу ўсяго яе жыцця, бо музыка і танцы – гэта тое, чым яна заўсёды жыла. І вядома ж, побач быў яе нязменны акампаніятар і муж Сяргей Іванавіч.
-Але ўжо некалькі гадоў, як не магу танцаваць, - уздыхае Ніна Пятроўна. – Пасля хваробы ногі не тыя, цяпер не да танцаў. Хаця добра памятаю гэтае адчуванне, калі аддаешся музыцы і перадаеш свае эмоцыі гледачам праз танец. Мы размаўляем з Нінай Пятроўнай у яе дома, гартаючы яе сямейны альбом. Ён захоўвае шмат яркіх падзей, якія здарыліся ў яе жыцці, дапамагае прасачыць, як падрасталі яе з Сяргеем Іванавічам сыны, як стваралі свае сем’і, як радавалі бацькоў унукамі і ўжо нават праўнукам. Шмат фотаздымкаў адлюстроўваюць этапы прафесійнай дзейнасці, знаёмяць з калегамі і вучнямі, побач ляжаць шматлікія граматы і дыпломы.
-Нас з Сяргеем Іванавічам шмат узнагароджвалі: і мяне, і яго, - гаворыць Ніна Пятроўна, - але наша жыццё не было такім простым, хапала і цяжкасцей, і праблем, і несправядлівасці. Ды толькі ўсё дапамагаў перажываць аптымізм мужа, які не траціў прысутнасці духа нават у самых складаных сітуацыях. Нарадзілася Ніна Пятроўна (у дзявоцтве Жлабовіч) 20 ліпеня 1940 года ў вёсцы Эймінаўцы, а дакладней, на хутары паблізу.
-Як прыйшлі немцы, маё жыццё было на валаску ад смерці, - расказвае жанчына. – Вядома, гэтага я сама не помню, але маці гаварыла, што я ў дзяцінстве была пуцатая і кучаравая. Дык вось, мама пасадзіла мяне на посцілцы ў двары, а сама даіла карову. І ў гэты час якраз у вёску наляцелі немцы на матацыклах, і, убачыўшы мяне, сталі крычаць “Юда!”, думаючы, што тут хаваюць яўрэйскае дзіця. Маці адразу кінулася да мяне, прыклала на грудзей, пачала карміць, гэта мяне і выратавала. Бо перакладчык растлумачыў немцам, што раз жанчына корміць дзіця грудным малаком, то яно яе, а не яўрэйскае. У сям’і бацькоў Ніны Пятроўны было чацвёра дзяцей – трое дачок і сын. Бацька памёр рана, у 45-гадовым узросце, Ніне тады было толькі дзесяць гадоў. Маці прыйшлося адной падымаць дзяцей. Яшчэ добра, што яна жыла са сваёй маці і малодшым братам, гэта была добрая падмога для жанчыны. Ніна закончыла чатыры класы Эймінаўскай школы, а потым пайшла вучыцца ў Вялікабераставіцкую. Пасля сёмага класа яна з сяброўкамі паехала паступаць у Лідскае педвучылішча, але там быў вялікі конкурс, таму яны адвезлі дакументы ў Гродна, у культасветвучылішча. Там Ніна правучылася паўтары гады, а потым яе старэйшая сястра выйшла замуж, і маці забрала яе дамоў, бо яшчэ двое дзяцей меншых, трэба дапамога. Вярнуўшыся ў Эймінаўцы, Ніна ўладкавалася на працу ў калгас прыёмшчыцай малака, падлікоўцам і загадчыцай чырвонага вугалка. А потым на калгасным сходзе яе выбралі прадаўцом і загадчыцай магазіна ў Эймінаўцах, хоць дзяўчыне на той час было толькі 17 з паловай гадоў.
-Калі я прыйшла дадому і расказала аб гэтым маці, яна вельмі расхвалявалася, баялася, што я пратаргуюся, - успамінае Ніна Пятроўна. – Але быў і плюс ў гэтым, бо мне хутка выдалі пашпарт, а ў той час вяскоўцам пашпарты стараліся не выдаваць, каб не з’ехалі ў горад. У магазіне я працавала нядоўга, восенню перайшла ў бібліятэку ў Эймінаўцах. Ніна Пятроўна расказвае, што цяга да танцаў і пачуццё рытму былі ў яе з самога дзяцінства.
-Памятаю, яшчэ на ранішніку ў першым класе мы ледзь не пабіліся з іншай дзяўчынкай, бо яна няправільна вяла танец, а я падштурхвала яе ў іншы бок, – усміхаецца жанчына. – А потым у Эймінаўцы вярнуўся з турмы Мікалай Мелянец, наш нават крыху сваяк. Ён сядзеў за нейкія дробныя махінацыі, і там удзельнічаў у танцавальным калектыве. Дык вось, вярнуўшыся, ён вырашыў навучыць танцам мясцовых дзяўчат. Жадаючых адразу было многа, але добра танцаваць атрымлівалася толькі ў мяне. Мы ў пары з ім паставілі малдаванскі танец, і ён карыстаўся вялікім поспехам, нас часта запрашалі на канцэрты. Мне пашылі касцюм малдаванскі, боцікі, мы нават выступалі ў 1956 годзе ў Гродна на абласным маладзёжным фестывалі. Танцавалі мы часта і ў Доме культуры, ездзілі па шматлікіх канцэртах, памятаю, у райкаме камсамола быў матацыкл «Мінскі», дык на ім за мной у Эймінаўцы прыязджалі. А потым Мікалай ажаніўся, стаў будаваць дом, ужо не да танцаў яму было. У 1959 годзе Ніну накіравалі ў Мінск, на 10-месячныя курсы па падрыхтоўцы кіраўнікоў танцавальных калектываў пры Мінскім харэаграфічным вучылішчы.
-З намі займаліся вядучыя выкладчыкі вучылішча, мастацкія кіраўнікі тэатру оперы і балета, - адзначае Ніна Пятроўна. - Вельмі многаму навучылі - і народным танцам, і класічным. Калі вярнулася з курсаў, стала працаваць метадыстам у РДК. Наш загадчык даручыў мне правесці семінар-практыкум з культработнікамі, паказаць, чаму я навучылася, і іх навучыць новым танцам. Тады я і пазнаёмілася са сваім мужам, Сяргеем Лазарчыкам. Вядома, пасля вучобы я ўмела добра трымаць фігуру, танцавала з выдатнай пастаноўкай кожнага руху, відаць, гэтым і запала яму ў вочы. Сяргей тады хіба ў Паплаўцах кінамеханікам працаваў, ён падышоў да майго загадчыка і пытае: “Што гэта за дзяўчына?” А ён яму кажа: “Ты не глядзі на гэту дзеўку, бо яна хлопца мае”. Але Сяргей Іванавіч так проста не здаўся, хутка ён перайшоў таксама на працу ў РДК акампаніятарам, ім даводзілася разам працаваць: ён іграў, а Ніна Пятроўна вучыла моладзь танцаваць - кракавяк, падыспан, польку.
-Як у той песні пяецца, музыка нас звязала, - жартуе Ніна Пятроўна, - Сяргей хутка прапанаваў мне пажаніцца, і ў студзені 1961 года мы сталі сям’ёй. Я ў той час цесна супрацоўнічала са школай, бо старэйшыя школьнікі прыходзілі на танцавальныя заняткі. Вось мяне і заўважыла Рэвека Абрамаўна Мандросава, яна была завучам у Вялікабераставіцкай школе, і запрасіла мяне на працу старшай піянерважатай, бачыла, што я маладая, актыўная. У школе тады была вялікая піянерская дружына, мы праводзілі ўрачыстыя і тэматычныя лінейкі, ранішнікі, працоўныя акцыі, піянерскія зборы, злёты і кастры, з канцэртамі выязджалі шмат, цімураўскай работай займаліся.
У лістападзе 1961 года Ніна Лазарчык нарадзіла старэйшага сына Ігара, але ў дэкрэтным адпачынку была толькі два месяцы – да новага года, а потым прывезла з Эймінаўцаў сваю бабулю да дзіцяці і сама выйшла на працу. А па вечарах яны з Сяргеем Іванавічам хадзілі ў вячэрнюю школу, каб атрымаць сярэднюю адукацыю. Потым яна яшчэ закончыла завочна Чарняхоўскае педвучылішча ў Калінінградскай вобласці. У 1967 годзе ствараўся Дом піянераў, і актыўную піянерважатую райкам камсамола рэкамендаваў на пасаду дырэктара.
-Нам выдзелілі тры пакоі ў доме, дзе цяпер жыве ксёндз, – расказвае Ніна Пятроўна. – Ніякай мэблі не было, нават стала, я яго ў райана заехала забрала. У касцёле ў той час склад быў, дык там нешта змагла яшчэ знайсці. І адразу аб’явіла набор у гурткі. Я сама ўзяла танцавальны гурток, потым яшчэ і лялечны, з ім мы нават дайшлі да рэспубліканскага конкурсу, выступалі ў Магілёве. Танцавальны гурток таксама быў лепшым у вобласці. Гурткоў 15 тады працавала ў Доме піянераў. Калі яго адкрывалі, у раёне было 45 школ: 25 – пачатковых і 20 сярэдніх і васьмігадовых, і адна адзінка ў штаце. Вядома, было нялёгка, бо трэба было займацца не толькі гурткамі, але і вучобай камсамольска-піянерскага актыву, распрацоўваць сцэнарыі мерапрыемстваў, разнастайныя конкурсы. Гэты перыяд працоўнай дзейнасці Ніны Лазарчык адзначаны Ганаровай граматай Міністэрства асветы БССР, Ганаровай граматай і значком Цэнтральнага савета Усесаюзнай піянерскай арганізацыі.
У 1978 годзе ў Вялікабераставіцкай сярэдняй школе адкрываўся эксперыментальны клас па навучанню шасцігодак, якія не наведвалі дзіцячы сад. – Ніхто з настаўнікаў не хацеў брацца за гэты клас, – успамінае Ніна Пятроўна. – Згадзілася працаваць настаўнікам у гэтым класе Анастасія Віктараўна Фрыдэль, якая была метадыстам у райана, а я стала выхавацелем, бо мне ўсё ж такі была бліжэй выхаваўчая работа. Мы прайшлі падрыхтоўку на курсах у Мінску, і ўзяліся за працу.
Вядома, з гэтымі дзецьмі напачатку было вельмі нялёгка: яны не разумелі, куды трапілі, прасіліся дадому, нават уцякалі. Клас быў вялікі, 30 чалавек, у асноўным, з навакольных вёсак, з адных Эймінаўцаў было 12 дзяцей. Зранку дзеці плакалі, калі развітваліся з бацькамі, не былі прывучаныя да дысцыпліны. Але хоць клас быў і зборны, на Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі мы ўжо рыхтавалі з імі ранішнік, потым на Новы год, на 23 лютага, на 8 сакавіка, а там ужо і выпускны. Я вучыла іх танцаваць, яны ўжо на сцэне выступалі ў 6 гадоў, нават на раённых канцэртах. Старалася прыдумаць нешта новае - выйдзем на прагулку і вучымся танцаваць, нават танга, беларускую польку, кракавяк. Так што можна сказаць, што дзе б не працавала, заўсёды з падтанцоўкай, – жартуе Ніна Пятроўна. Ніна Лазарчык працавала выхавацелем у пачатковым класе да выхаду на пенсію, і некалькі гадоў пасля. Каля дваццаці класаў шасцігодак прайшло праз яе рукі. На базе школы часта праводзіліся раённыя і абласныя семінары для настаўнікаў, якія працавалі з шасцігодкамі, Ніна Пятроўна заўсёды дзялілася вопытам работы з калегамі. За гэты час у скарбонку яе дасягненняў дабавілася Ганаровая грамата аблана, знак “Выдатнік народнай асветы”, прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя “выхавацель-метадыст”. – Як пайшла на пенсію, то яшчэ гадоў пяць мне снілася і школа, і Дом піянераў, так не адпускала праца, - з сумам адзначае мая субяседніца. – Прыемна, што дзеці, з якімі я працавала, не забываюць мяне, я нават здзіўляюся: я працавала з імі толькі адзін год, здавалася б, павінны забыць, але яны помняць. Бывае, сяджу на лаўцы каля дома, ідуць ужо дарослыя людзі, якіх я некалі вучыла, і абавязкова павітаюцца, спыняцца, цікавяцца, як жыву, успамінаюць, як мы некалі выступалі, як рыхтавалі сцэнічныя касцюмы, успамінаюць танцы. Вядома, гэта вельмі прыемна. А яшчэ я вельмі ўдзячна мужу, які заўсёды падтрымліваў і дапамагаў мне. Ён быў нязменным акампаніятарам, ён нават у школу прыязджаў, каб падыграць майму класу. Так што музычнае афармленне мне было забяспечана заўсёды. Ну і я, у сваю чаргу, дапамагала яму. У калгасе “Перамога” ў Старым Дворцы, дзе ён быў акампаніятарам, у 1975 годзе я стварыла танцавальны калектыў. Гадоў пяць з ім працавала, мы выступалі нават на тэлебачанні.
Калі выйшла на пенсію, Ніна Лазарчык стала займацца з унукамі і адкрыла ў сабе новы талент – стала пісаць вершы. Спачатку так дапамагала дзецям выканаць творчае заданне, а потым стала пісаць і віншавальныя адрасы для родных і знаёмых, цэлы сшытак вершаў ужо сабраўся. – Творчасць і музыка суправаджаюць мяне па жыцці, гэта дадавала мне заўсёды энергіі і бадзёрасці, – кажа на развітанне Ніна Пятроўна. – Я лічу, што галоўнае – не старэць душой, гэта дапамагае падтрымліваць жыццёвую актыўнасць і не паддавацца гадам.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара і з архіва Ніны Лазарчык
[~DETAIL_TEXT] =>

[DETAIL_TEXT_TYPE] => html
[~DETAIL_TEXT_TYPE] => html
[PREVIEW_TEXT] => “Галоўнае –сэрцам не старэць". Бераставічанка Ніна Лазарчык - аб жыцці, сям'і і прафесіі
[~PREVIEW_TEXT] => “Галоўнае –сэрцам не старэць". Бераставічанка Ніна Лазарчык - аб жыцці, сям'і і прафесіі
[PREVIEW_TEXT_TYPE] => html
[~PREVIEW_TEXT_TYPE] => html
[DETAIL_PICTURE] => Array
(
[ID] => 9348
[TIMESTAMP_X] => 20.03.2025 13:42:25
[MODULE_ID] => iblock
[HEIGHT] => 683
[WIDTH] => 1024
[FILE_SIZE] => 156936
[CONTENT_TYPE] => image/jpeg
[SUBDIR] => iblock/e55
[FILE_NAME] => tel1p40ugcrlvtocacc29g08tgz1zuub.jpg
[ORIGINAL_NAME] => IMG_8512.jpg
[DESCRIPTION] =>
[HANDLER_ID] =>
[EXTERNAL_ID] => c2750b788e6de9225c5b1cc57a493590
[VERSION_ORIGINAL_ID] =>
[META] =>
[SRC] => /upload/iblock/e55/tel1p40ugcrlvtocacc29g08tgz1zuub.jpg
[UNSAFE_SRC] => /upload/iblock/e55/tel1p40ugcrlvtocacc29g08tgz1zuub.jpg
[SAFE_SRC] => /upload/iblock/e55/tel1p40ugcrlvtocacc29g08tgz1zuub.jpg
[ALT] => “Галоўнае –сэрцам не старэць". Бераставічанка Ніна Лазарчык - аб жыцці, сям'і і прафесіі
[TITLE] => “Галоўнае –сэрцам не старэць". Бераставічанка Ніна Лазарчык - аб жыцці, сям'і і прафесіі
)
[~DETAIL_PICTURE] => 9348
[TIMESTAMP_X] => 09.04.2025 19:35:21
[~TIMESTAMP_X] => 09.04.2025 19:35:21
[ACTIVE_FROM_X] => 2020-09-26 00:00:00
[~ACTIVE_FROM_X] => 2020-09-26 00:00:00
[ACTIVE_FROM] => 26.09.2020
[~ACTIVE_FROM] => 26.09.2020
[LIST_PAGE_URL] => /news/
[~LIST_PAGE_URL] => /news/
[DETAIL_PAGE_URL] => /news/obrazovanie/%D0%B3%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D0%B5-%D1%81%D1%8D%D1%80%D1%86%D0%B0%D0%BC-%D0%BD%D0%B5-%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%8D%D1%86%D1%8C-%D0%B1%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%82/
[~DETAIL_PAGE_URL] => /news/obrazovanie/%D0%B3%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D0%B5-%D1%81%D1%8D%D1%80%D1%86%D0%B0%D0%BC-%D0%BD%D0%B5-%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%8D%D1%86%D1%8C-%D0%B1%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%82/
[LANG_DIR] => /
[~LANG_DIR] => /
[CODE] => галоўнае-сэрцам-не-старэць-бераст
[~CODE] => галоўнае-сэрцам-не-старэць-бераст
[EXTERNAL_ID] => 4687
[~EXTERNAL_ID] => 4687
[IBLOCK_TYPE_ID] => news
[~IBLOCK_TYPE_ID] => news
[IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[~IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[~IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[LID] => s1
[~LID] => s1
[NAV_RESULT] =>
[NAV_CACHED_DATA] =>
[DISPLAY_ACTIVE_FROM] => 26.09.2020
[IPROPERTY_VALUES] => Array
(
[SECTION_META_TITLE] => “Галоўнае –сэрцам не старэць". Бераставічанка Ніна Лазарчык - аб жыцці, сям'і і прафесіі
[SECTION_META_KEYWORDS] => Новости
[SECTION_META_DESCRIPTION] =>
[SECTION_PAGE_TITLE] => “Галоўнае –сэрцам не старэць". Бераставічанка Ніна Лазарчык - аб жыцці, сям'і і прафесіі
[ELEMENT_META_TITLE] => “Галоўнае –сэрцам не старэць". Бераставічанка Ніна Лазарчык - аб жыцці, сям'і і прафесіі
[ELEMENT_META_KEYWORDS] => Образование
[ELEMENT_META_DESCRIPTION] =>
Ёсць людзі, якія проста выпраменьваюць пазітыўную энергетыку і жыццёвую актыўнасць, яны гатовы да новых адкрыццяў і не баяцца змен І іх жыццё часцей за ўсё такое ж імклівае і насычанае, у ім няма месца суму і дэпрэсіі.
[ELEMENT_PAGE_TITLE] => “Галоўнае –сэрцам не старэць". Бераставічанка Ніна Лазарчык - аб жыцці, сям'і і прафесіі
)
[FIELDS] => Array
(
[TAGS] =>
)
[PROPERTIES] => Array
(
[VIDEO] => Array
(
[ID] => 4
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Видео
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => VIDEO
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => mpg, avi, wmv, mpeg, mpe, flv, mp4
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Видео
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[DONT_SHOW] => Array
(
[ID] => 6
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Не отображать в верхней карусели на главной
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => DONT_SHOW
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Не отображать в верхней карусели на главной
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[AUTHOR] => Array
(
[ID] => 7
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Автор
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => AUTHOR
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Автор
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[WATERMARKER] => Array
(
[ID] => 8
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Водяной знак
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => WATERMARKER
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => jpg, gif, bmp, png, jpeg, webp
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Водяной знак
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[WATERMARKER_PREV] => Array
(
[ID] => 9
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Водяной знак в превью
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => WATERMARKER_PREV
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => jpg, gif, bmp, png, jpeg, webp
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Водяной знак в превью
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[DONT_SHOW_LIST] => Array
(
[ID] => 11
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Не отображать в карусели с разделами на главной
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => DONT_SHOW_LIST
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Не отображать в карусели с разделами на главной
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[MAIN_SECTION] => Array
(
[ID] => 12
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Главный раздел
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => MAIN_SECTION
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Главный раздел
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[PHOTOGRAPHER] => Array
(
[ID] => 13
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Фотограф
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => PHOTOGRAPHER
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Фотограф
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[NASHE_VIDEO] => Array
(
[ID] => 14
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Наше видео
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => NASHE_VIDEO
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] => video
[USER_TYPE_SETTINGS] => Array
(
[BUFFER_LENGTH] => 10
[CONTROLBAR] => bottom
[AUTOSTART] => N
[VOLUME] => 90
[SKIN] =>
[FLASHVARS] =>
[WMODE_FLV] => transparent
[BGCOLOR] => FFFFFF
[COLOR] => 000000
[OVER_COLOR] => 000000
[SCREEN_COLOR] => 000000
[SILVERVARS] =>
[WMODE_WMV] => windowless
[WIDTH] => 400
[HEIGHT] => 300
)
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Наше видео
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[YOUTUBE_VIDEO] => Array
(
[ID] => 15
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Наше видео ютуб
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => YOUTUBE_VIDEO
[DEFAULT_VALUE] => https://www.youtube.com/embed/
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Наше видео ютуб
[~DEFAULT_VALUE] => https://www.youtube.com/embed/
)
[YES_WATERMARK] => Array
(
[ID] => 17
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Выводить водяной знак
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => YES_WATERMARK
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Выводить водяной знак
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[YES_WATERMARK_PREV] => Array
(
[ID] => 18
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Выводить водяной знак превью
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => YES_WATERMARK_PREV
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Выводить водяной знак превью
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[DETAIL_PICTERS_NEW] => Array
(
[ID] => 19
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Детальная картинка
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => DETAIL_PICTERS_NEW
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => jpg, gif, bmp, png, jpeg, webp
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Детальная картинка
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
)
[DISPLAY_PROPERTIES] => Array
(
)
[IBLOCK] => Array
(
[ID] => 1
[~ID] => 1
[TIMESTAMP_X] => 05.09.2026 23:21:37
[~TIMESTAMP_X] => 05.09.2026 23:21:37
[IBLOCK_TYPE_ID] => news
[~IBLOCK_TYPE_ID] => news
[LID] => s1
[~LID] => s1
[CODE] => corporate_news_s1
[~CODE] => corporate_news_s1
[API_CODE] =>
[~API_CODE] =>
[REST_ON] => N
[~REST_ON] => N
[NAME] => Новости
[~NAME] => Новости
[ACTIVE] => Y
[~ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[~SORT] => 500
[LIST_PAGE_URL] => /news/
[~LIST_PAGE_URL] => /news/
[DETAIL_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/#ELEMENT_CODE#/
[~DETAIL_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/#ELEMENT_CODE#/
[SECTION_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/
[~SECTION_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/
[CANONICAL_PAGE_URL] => https://beresta.by/news/corporate_news_s1/
[~CANONICAL_PAGE_URL] => https://beresta.by/news/corporate_news_s1/
[PICTURE] =>
[~PICTURE] =>
[DESCRIPTION] =>
[~DESCRIPTION] =>
[DESCRIPTION_TYPE] => text
[~DESCRIPTION_TYPE] => text
[RSS_TTL] => 24
[~RSS_TTL] => 24
[RSS_ACTIVE] => Y
[~RSS_ACTIVE] => Y
[RSS_FILE_ACTIVE] => N
[~RSS_FILE_ACTIVE] => N
[RSS_FILE_LIMIT] =>
[~RSS_FILE_LIMIT] =>
[RSS_FILE_DAYS] =>
[~RSS_FILE_DAYS] =>
[RSS_YANDEX_ACTIVE] => N
[~RSS_YANDEX_ACTIVE] => N
[XML_ID] =>
[~XML_ID] =>
[TMP_ID] => c0e792eea55f78fdf2f56a185b80509e
[~TMP_ID] => c0e792eea55f78fdf2f56a185b80509e
[INDEX_ELEMENT] => Y
[~INDEX_ELEMENT] => Y
[INDEX_SECTION] => Y
[~INDEX_SECTION] => Y
[WORKFLOW] => N
[~WORKFLOW] => N
[BIZPROC] => N
[~BIZPROC] => N
[SECTION_CHOOSER] => L
[~SECTION_CHOOSER] => L
[LIST_MODE] =>
[~LIST_MODE] =>
[RIGHTS_MODE] => S
[~RIGHTS_MODE] => S
[SECTION_PROPERTY] => N
[~SECTION_PROPERTY] => N
[PROPERTY_INDEX] => N
[~PROPERTY_INDEX] => N
[VERSION] => 1
[~VERSION] => 1
[LAST_CONV_ELEMENT] => 0
[~LAST_CONV_ELEMENT] => 0
[SOCNET_GROUP_ID] =>
[~SOCNET_GROUP_ID] =>
[EDIT_FILE_BEFORE] =>
[~EDIT_FILE_BEFORE] =>
[EDIT_FILE_AFTER] =>
[~EDIT_FILE_AFTER] =>
[SECTIONS_NAME] => Разделы
[~SECTIONS_NAME] => Разделы
[SECTION_NAME] => Раздел
[~SECTION_NAME] => Раздел
[ELEMENTS_NAME] => Элементы
[~ELEMENTS_NAME] => Элементы
[ELEMENT_NAME] => Элемент
[~ELEMENT_NAME] => Элемент
[FULLTEXT_INDEX] => N
[~FULLTEXT_INDEX] => N
[EXTERNAL_ID] =>
[~EXTERNAL_ID] =>
[LANG_DIR] => /
[~LANG_DIR] => /
[SERVER_NAME] => beresta.by
[~SERVER_NAME] => beresta.by
)
[SECTION] => Array
(
[PATH] => Array
(
[0] => Array
(
[ID] => 3
[~ID] => 3
[CODE] => obrazovanie
[~CODE] => obrazovanie
[XML_ID] =>
[~XML_ID] =>
[EXTERNAL_ID] =>
[~EXTERNAL_ID] =>
[IBLOCK_ID] => 1
[~IBLOCK_ID] => 1
[IBLOCK_SECTION_ID] =>
[~IBLOCK_SECTION_ID] =>
[SORT] => 500
[~SORT] => 500
[NAME] => Образование
[~NAME] => Образование
[ACTIVE] => Y
[~ACTIVE] => Y
[DEPTH_LEVEL] => 1
[~DEPTH_LEVEL] => 1
[SECTION_PAGE_URL] => /news/obrazovanie/
[~SECTION_PAGE_URL] => /news/obrazovanie/
[IBLOCK_TYPE_ID] => news
[~IBLOCK_TYPE_ID] => news
[IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[~IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[~IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[GLOBAL_ACTIVE] => Y
[~GLOBAL_ACTIVE] => Y
[IPROPERTY_VALUES] => Array
(
[SECTION_META_TITLE] => Образование
[SECTION_META_KEYWORDS] => Новости
[SECTION_META_DESCRIPTION] =>
[SECTION_PAGE_TITLE] => Образование
[ELEMENT_META_TITLE] => Образование
[ELEMENT_META_KEYWORDS] => Новости
[ELEMENT_META_DESCRIPTION] => .
[ELEMENT_PAGE_TITLE] => Образование
)
)
)
)
[SECTION_URL] => /news/obrazovanie/
[META_TAGS] => Array
(
[TITLE] => “Галоўнае –сэрцам не старэць". Бераставічанка Ніна Лазарчык - аб жыцці, сям'і і прафесіі
[BROWSER_TITLE] => “Галоўнае –сэрцам не старэць". Бераставічанка Ніна Лазарчык - аб жыцці, сям'і і прафесіі
[KEYWORDS] => Образование
[DESCRIPTION] =>
Ёсць людзі, якія проста выпраменьваюць пазітыўную энергетыку і жыццёвую актыўнасць, яны гатовы да новых адкрыццяў і не баяцца змен І іх жыццё часцей за ўсё такое ж імклівае і насычанае, у ім няма месца суму і дэпрэсіі.
)
)
26.09.2020
“Галоўнае –сэрцам не старэць". Бераставічанка Ніна Лазарчык - аб жыцці, сям'і і прафесіі