Інсцэніраваны Крыжовы шлях прайшоў вуліцамі Вялікай Бераставіцы
Па добрай традыцыі ў Вербную нядзелю каталіцкія вернікі з Вялікай Бераставіцы і навакольных вёсак прайшлі і інсцэніраваным Крыжовым шляхам вуліцамі раённага цэнтра.
Сцэны мукі і смерці Хрыста былі прадстаўлены на 14 прыпынках, якія далі магчымасць прысутным глыбей зразумець сэнс цярпення Езуса, якое Ён ахвяраваў за грахі чалавецтва.
Узяўшы ў рукі крыжы, людзі прайшлі гэты пакутны шлях разам з Езусам, аддаючы Яму свае праблемы і адкрываючы сэрцы на Яго міласэрнасць.
Дзякуючы прысутнасці святароў, кожны жадаючы падчас Крыжовага шляху мог прыняць сакрамэнт пакаяння.
Удзел у Крыжовым шляху для кожнага чалавека стаў своеасаблівым сведчаннем веры і прыналежнасці да Хрыста, сведчаннем таго, што людзі не баяцца ўзяць свае штодзённыя крыжы і пайсці разам з імі за Езусам. Больш фота ТУТ