
Дарагія браты і сёстры!
У чарговы раз мы нанова перажываем самае галоўнае свята хрысціянскага свету - Уваскрэсенне Хрыстова.
Зноў чуем радасны вокліч “Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!”. Зноў радуемся вялікай перамозе нашага Пана над уладай граху і смерці. Хрыстос абяцае, што і мы таксама ўваскрэснем. Гэта абяцанне падтрымлівае нас і дапамагае не губляць аптымізму ў любых жыццёвых сітуацыях. Адсюль і радасны заклік “Алелюя!” – гэта значыць “Слаўце Бога!”
У гэты Вялікі Дзень пасылаем вам, браты і сёстры, шчырыя пажаданні любові, спакою, радасці ў кожным доме. Няхай гэтыя святы напоўняць вас радасцю і супакоем. Няхай вера ва Уваскрослага дадае сілы перамагаць усялякія цяжкасці.
Няхай радаснае «Алілуя!» гучыць у нашых сэрцах і душах, няхай збаўчая Пасха ідзе па зямлі, няхай закране кожнага чалавека, няхай адорыць яго новым жыццём ва ўваскрэслым Хрысце!
З благаслаўленнем, святары Бераставіцкага дэканата