Array
(
[TAGS] =>
[~TAGS] =>
[ID] => 17560
[~ID] => 17560
[NAME] => Гісторыі з сямейнага альбома. Тры гады ў далёкай Афрыцы пражылі Іван і Галіна Талаі з Вялікай Бераставіцы
[~NAME] => Гісторыі з сямейнага альбома. Тры гады ў далёкай Афрыцы пражылі Іван і Галіна Талаі з Вялікай Бераставіцы
[IBLOCK_ID] => 1
[~IBLOCK_ID] => 1
[IBLOCK_SECTION_ID] => 10
[~IBLOCK_SECTION_ID] => 10
[DETAIL_TEXT] =>
Сёння свет вельмі адкрыты, і ўжо нікога не здзівіш паездкай у далёкую замежную краіну. Калі маеш дастаткова сродкаў, то зможаш зазірнуць практычна ў любы вугалок зямнога шара.
А вось гадоў сорак назад, у часы Савецкага Саюза, выехаць за мяжу было зусім няпроста. І тым не менш, нават тады некаторым удавалася пабываць не толькі ў блізкім, але і далёкім замежжы.
[caption id="attachment_62314" align="alignleft" width="300"]
Іван Талай (злева) з майстрамі прафцэнтра ў Батне[/caption]
Сямейны альбом Івана і Галіны Талаёў з Вялікай Бераставіцы захоўвае здымкі, зробленыя ў Алжыры – у гэтай афрыканскай краіне маладой сям’і давялося пражыць тры гады.
- У пачатку 70-х гадоў многія спецыялісты з
[caption id="attachment_62315" align="alignleft" width="300"]
Савецкая тэхніка ў прафцэнтры[/caption]
Савецкага Саюза выязджалі за мяжу, каб дапамагчы краінам, якія станавіліся на шлях сацыялістычнага развіцця, - успамінае Іван Аляксандравіч, - з нашага Бераставіцкага вучылішча, дзе і я працаваў, таксама накіроўваліся за мяжу выкладчыкі. Першым паехаў Анатолій Міхайлавіч Скавыш, ён быў у Манголіі, потым - Уладзімір Вікенцьевіч Семянюк, былы дырэктар нашага вучылішча, яго ўжо адправілі ў Афрыку. Менавіта ён прапанаваў і маю кандыдатуру для замежнай камандзіроўкі. Мяне чакала вельмі сур’ёзная праверка, запатрабавалі характарыстыку не толькі з вучылішча, але і з райкама партыі, хоць я і не быў камуністам, сваякоў правяралі да трэцяга калена. Семянюк паехаў у жніўні, а мне трэба было 26 кастрычніка 1976 года з’явіцца ў Маскву, у Дзяржкамітэт па прафадукацыі. Са мной падпісалі кантракт на два гады і адправілі ў камандзіроўку ў Алжырскую народна-дэмакратычную рэспубліку, а жонка з чатырохгадовай дачкой Таццянай ехалі як члены сям’і спецыяліста. Потым кантракт я яшчэ працягнуў на адзін год.
[caption id="attachment_62316" align="alignleft" width="300"]
Спецыялісты прафцэнтра з сем'ямі[/caption]
І калі ў Івана Аляксандравіча на час замежнай камандзіроўкі захоўвалася месца працы і нават 50 працэнтаў заробку, то Галіне Анастасьеўне давялося звольніцца з працы, каб паехаць разам з мужам.
27 кастрычніка 1976 года сям’я Талаёў вылецела з Масквы ў Алжыр. Ехалі, не ведаючы ніводнага слова ні па-французску, ні па-арабску.
- Вось тут і пачалося самае цікавае, - працягвае размову Галіна Анастасьеўна. – У сталіцы, горадзе Алжыры, нас сустрэлі прадстаўнікі пасольства, адвезлі на вакзал. Далей нам трэба было ехаць у горад Батна, гэта 600 кіламетраў ад сталіцы. Разам з намі
[caption id="attachment_62317" align="alignleft" width="229"]
Сям'я Талай у аазісе ў Сахары[/caption]
прыехала яшчэ сям’я з Гомеля, таксама з маленькай дачкой. Нас пасадзілі ў цягнік, сказалі закрыцца ў купэ і нікому не адчыняць дзверы. Ноччу мы прыехалі ў горад Канстанцін, там нам трэба было зрабіць перасадку. Выйшлі мы на вакзале, сам будынак вакзала закрыты, толькі нейкі дзед-араб сядзіць побач. А ноччу холадна, дзеці малыя, араб пашкадаваў нас і ўпусціў унутр будынка. Ён нам нешта гаварыў, пытаў, але мы не разумелі нічога і толькі паўтаралі адно толькі слова “Батна”. На вакзале мы сагрэліся і пазасыналі, бо з-за пералётаў ужо другія суткі не спалі. Дык араб пабудзіў нас, кажа: “Батна” і правёў да цягніка, на які нам трэба было сесці, каб даехаць да месца прызначэння. Дзякуючы яму мы і дабраліся да Батны.
У той час у Алжыры было больш за 20 прафесійных цэнтраў, дзе працавалі савецкія спецыялісты, прыпомніў Іван Аляксандравіч. У самым горадзе Батна быў не толькі прафесійна-тэхнічны цэнтр, але і шпіталь, дзе працавалі рускія ўрачы, два ваенных вучылішчы, пачатковая чатырохгадовая руская школа для дзяцей спецыялістаў, быў рускі клуб для ваеннаслужачых, з цягам часу там пабудавалі шклозавод, металургічны камбінат. У горадзе размяшчаліся і каля 70 гідрагеолагаў, якія
[caption id="attachment_62318" align="alignleft" width="217"]
Прафцэнтр у Батне[/caption]
шукалі ваду ў Сахары. А ўсяго ў Алжыры ў тыя гады працавала каля 10 тысяч савецкіх спецыялістаў.
- Гэта было цудоўнае месца, горад ляжаў між гор у горнай даліне, - расказвае Іван Аляксандравіч, - насельніцтва ў Батне было каля 15 тысяч чалавек. Наш прафцэнтр размяшчаўся ў самым цэнтры горада, туды былі завезены нашы трактары, аўтамабілі, аўтобус. Мы рыхтавалі дзве групы трактарыстаў па 25 чалавек, працавалі ўтраіх – два выкладчыкі і майстар, ну і яшчэ два перакладчыкі. Тэрмін навучання быў паўтары гады. А наогул у нашым цэнтры было 13 груп – тут вучылі будаўнікоў, слесараў, токараў, зваршчыкаў, кавалёў, сакратар-машыністаў і іншых. Прычым, навучанне было раздзельнае: асобна вучыліся хлопцы, і асобна дзяўчаты. Прафцэнтр размяшчаўся за высокай агароджай. Раніцай гучала сірэна, вароты адчыняліся, а праз некаторы час яны зачыняліся і без дазволу дырэктара трапіць на тэрыторыю цэнтра ўжо ніхто не мог – ні выкладчык, ні навучэнец. Працавалі з 7 раніцы да 15 гадзін. На абед таксама гучалі сірэна, і
тады можна было выйсці. Я выкладаў на рускай мове, а перакладчык перакладаў навучэнцам. Калі мы толькі прыехалі, перакладчык рускімі літарамі напісаў дзесьці дзвесце найбольш неабходных слоў для штодзённага абыходу, а праз тыдзень-другі мы ўжо і самі ведалі многа арабскіх і французскіх слоў. А на трэцім годзе я ўжо нават і добра валодаў французскай мовай.
- Нават у сне на французскай мове лекцыі чытаў, - жартуе Галіна Анастасьеўна. – Прыйдзе з работы, ляжа адпачыць, засне, і чую, як на французскай мове ўстройства рухавіка тлумачыць.
[caption id="attachment_62320" align="alignleft" width="300"]
Чымгад[/caption]
[caption id="attachment_62321" align="alignleft" width="300"]
Чымгад[/caption]
Пасялілі маладую сям’ю недалёка ад прафцэнтра: побач быў двухпавярховы дом, дзе жылі спецыялісты-арабы, што працавалі ў гэтым цэнтры, тут жа былі выдзелены дзве кватэры для савецкіх спецыялістаў. Талаёў разам з сям’ёй з Гомеля пасялілі ў адну трохпакаёвую кватэру, кожная сям’я атрымала свой пакой, а ў трэці пасялілі перакладчыка. Пакоі былі абсталяваны поўнасцю мэбляй, бытавой тэхнікай, выдалі нават посуд і бялізну. У доме былі электрычнасць, газ, на ўмовы скардзіцца не было чаго, адзначылі мае субяседнікі.
[caption id="attachment_62322" align="alignleft" width="300"]
Амфітэатр у Чымгадзе[/caption]
- Калі мы прыехалі, - працягвае Іван Аляксандравіч, - перакладчык завёў нас у горад, паказаў, дзе што можна купляць. У некаторых магазінах прадаўцы нават трохі гаварылі па-руску, асабліва там, дзе было многа нашых ваенных. Адразу была праблема, што ў магазінах без пустой бутэлькі нельга было купіць ніякага напою, толькі на замену. Добра што перакладчык дамовіўся, каб нам без бутэлькі ваду прадалі.
У асноўным, арабы адносіліся да савецкіх спецыялістаў з павагай, праўда, былі і такія, якія нас не любілі. У гэтым выпадку нас папярэджвалі: у тую вось лаўку не заходзьце, рускіх там не любяць.
У пятніцу мужчыны звычайна ішлі на базар, закуплялі прадукты на тыдзень. А жанчынам не рэкамендавалі адным выходзіць у горад.
- А чым Вы займаліся ўвесь час дома? – пытаюся ў Галіны Анастасьеўны.
[caption id="attachment_62323" align="alignleft" width="300"]
Мясцовыя жыхары[/caption]
- Калі мы прыехалі туды, якраз была мода на махер, - усміхаецца Галіна Анастасьеўна, - у нас яго было не купіць, а там яго было навалам і каштаваў ён капейкі. Вось мы, жанчыны, і вязалі цэлымі днямі: сабе, дзецям, усім родным. У нас нават быў перакладчык Сяргей, дык мы і яго навучылі вязаць.
Да таго ж, я паехала ў Алжыр у камсамольскім узросце, дык прыходзілася хадзіць на камсамольскія сходы, нам давалі камсамольскія даручэнні, у прыватнасці, я праводзіла мерапрыемствы з дзецьмі ў рускай школе.
Апраналіся нашы жанчыны па еўрапейскаму стылю, ніхто не прымушаў хаваць твар. А вось арабскія жанчыны хадзілі з закрытымі тварамі, у паранджы, толькі адны вочы відаць. Замужнія жанчыны насілі на нагах бранзалеты. Там муж заўсёды ідзе спераду, а жанчына павінна ісці на некалькі крокаў ззаду, ды вось гэтыя кольцы звіняць пры хадзьбе, і муж чуе, што жонка ідзе за ім.
Нас папярэдзілі, каб мы на віду ў іх усіх іх традыцый і звычаяў стараліся прытрымлівацца, асабліва ў рамадан - месяц посту, прасілі нават, каб нашы дзеці на віду ў іх нічога не елі.
Дарэчы, нашы дзеці добра сябравалі з арабскімі, гулялі разам у двары. І Таня наша з імі многа часу праводзіла. Толькі што дамоў мы іх не запрашалі і сваім дзецям не дазвалялі да іх хадзіць.
Цікаўлюся ў маіх субяседнікаў, як яны прывыклі да афрыканскага надвор’я?
- Летам тэмпература даходзіла нават да плюс 40 градусаў, - гаворыць Іван Аляксандравіч, - а зімой звычайна трымалася 15-18 градусаў, хоць некалькі разоў здаралася, што і снег выпадаў, і тэмпература апускалася нават да мінус аднаго. Смешна было назіраць, як арабы ў шлёпанцах на босыя ногі хадзілі па снезе і казалі: “Сібір! Сібір!”
А вось каб гарачыні самай пазбегнуць, там абедзенны перапынак давалі на тры гадзіны, каб людзі маглі пабыць дома. На дзень на вокнах зачынялі жалюзі, каб сонца не пякло. У нас тут яшчэ ніхто не ведаў пра жалюзі ў той час, а там яны былі ўжо.
Наш горад размяшчаўся ў міжгорнай даліне, гэта месца называлі яшчэ “вароты Сахары”. І калі дуў вецер з боку пустыні, то ўзнікалі пясчаныя буры. І не дай Бог было апынуцца ў гэты час на вуліцы. Пясок, як іголкамі, калоў твар, рукі, забіваліся і вочы, і вушы, і рот, немагчыма было ні дыхаць, ні глядзець. Мы закрывалі вокны і жалюзі, але ўсё роўна на падаконніках быў вялікі слой пяску і ўся падлога ім пакрыта, ледзь потым маглі адмыць кватэру.
- А яшчэ мы шмат чаго пабачылі за гэты час, пакуль былі ў Афрыцы, - дапаўняе Галіна Анастасьеўна. – Дырэктар прафцэнтра выдзяляў спецыяльны транспарт, каб мы маглі пабываць у розных цікавых мясцінах. Вазілі нас у пустыню Сахару, у аазісы, на гарачыя крыніцы ў горы. У 30-і кіламетрах ад нас быў Чымгад, старажытнарымскі горад. Там захаваўся амфітэатр, і летам праводзіліся міжнародныя музычныя фестывалі, прыязджалі артысты з розных краін і выступалі нават без мікрафона, там такая цудоўная акустыка! Сядзеш на самы верхні ярус, а ўнізе выступаюць артысты і ўсё вельмі добра чуваць.
Музей там захаваўся з вельмі цікавай мазаікай, базарная плошча, лазні-тэрмы, трыумфальная арка, вельмі захапляючыя ўражанні мы там атрымалі. І на Міжземнае мора вазілі нас адпачываць. У Батне мы нават бачылі, як цвіце агава, што бывае вельмі рэдка.
Нацыянальная страва ў Алжыры “кус-кус” – каша з пшаніцы пад спецыяльным соусам з мясам, прыгатаваная на пару. А яшчэ там вельмі распаўсюджана кава. У Батне нават быў спецыяльны завулак, дзе малолі каву, там такі водар стаяў! Прычым, каву п’юць там бесперапынна, ідзеш па вуліцы, арабы сядзяць прама на тратуары з маленькімі кубачкамі і цэлы дзень п’юць каву.
У асноўным, арабы займаліся гандлем. Там што ні вуліца, дык адны магазіны: з адных дзвярэй выходзіш - і ў другія, майстэрні прыватныя, кавярні, булачныя і шмат чаго іншага. А яшчэ была вуліца, якую мы назвалі “залатая”, там прадавалі золата ручной работы. Там такія прыгожыя і непаўторныя рэчы сустракаліся!
А вось чаго не было там, дык гэта сала, бо свініны яны наогул не ядуць.
Мама аднойчы вырашыла нам зрабіць падарунак і адправіла пасылкай сала, хатнюю кілбасу, паляндвіцу. Ды толькі адправіла пасылку яна не авіяпочтай, а звычайнай. Гэта пасылка ішла да нас 6 месяцаў, калі мы яе атрымалі, то якіх толькі краін штампаў там не было, нават Конга і Аўстраліі. Сала, вядома, усё зжоўкла за гэты час, але мы яго абрэзалі і елі, бо так хацелася! Ну і гарэлкі таксама там не было. Бо алкаголь моцны яны зусім не п’юць. А нашым мужчынам часамі хацелася пасядзець і выпіць па чарачцы, таму як хто ехаў, то прывозілі з сабой некалькі бутэлек.
Вядома, сумавалі па доме, пісьмы ішлі вельмі доўга, туды і назад пісьмо ішло два месяцы. Адзін раз толькі за тры гады прыязджалі ў водпуск.
Я пацікавілася ў Івана Аляксандравіча і Галіны Анастасьеўны, ці хацелі б яны яшчэ раз пабываць у тых месцах?
- Вядома, было б цікава глянуць, што і як цяпер там, - згадзіліся абое. – Але каб так паехаць цяпер на тры гады, то ўжо, напэўна, не рызыкнулі б. Тады маладыя былі, смялейшыя, і грошай хацелася зарабіць больш. А цяпер ужо падумалі б некалькі разоў. Але што было, тое было, не шкадуем, тым больш, што ўражанняў засталося на ўсё жыццё.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара і з архіва сям’і Талай
[~DETAIL_TEXT] =>

[DETAIL_TEXT_TYPE] => html
[~DETAIL_TEXT_TYPE] => html
[PREVIEW_TEXT] => Гісторыі з сямейнага альбома. Тры гады ў далёкай Афрыцы пражылі Іван і Галіна Талаі з Вялікай Бераставіцы
[~PREVIEW_TEXT] => Гісторыі з сямейнага альбома. Тры гады ў далёкай Афрыцы пражылі Іван і Галіна Талаі з Вялікай Бераставіцы
[PREVIEW_TEXT_TYPE] => html
[~PREVIEW_TEXT_TYPE] => html
[DETAIL_PICTURE] => Array
(
[ID] => 34947
[TIMESTAMP_X] => 01.04.2025 16:11:37
[MODULE_ID] => iblock
[HEIGHT] => 683
[WIDTH] => 1024
[FILE_SIZE] => 159840
[CONTENT_TYPE] => image/jpeg
[SUBDIR] => iblock/f02
[FILE_NAME] => quqmwqmk9k6pty7d16jx9pnycloqpbj0.jpg
[ORIGINAL_NAME] => IMG_7934.jpg
[DESCRIPTION] =>
[HANDLER_ID] =>
[EXTERNAL_ID] => 737d1547f91985451be2f01ae39157c0
[VERSION_ORIGINAL_ID] =>
[META] =>
[SRC] => /upload/iblock/f02/quqmwqmk9k6pty7d16jx9pnycloqpbj0.jpg
[UNSAFE_SRC] => /upload/iblock/f02/quqmwqmk9k6pty7d16jx9pnycloqpbj0.jpg
[SAFE_SRC] => /upload/iblock/f02/quqmwqmk9k6pty7d16jx9pnycloqpbj0.jpg
[ALT] => Гісторыі з сямейнага альбома. Тры гады ў далёкай Афрыцы пражылі Іван і Галіна Талаі з Вялікай Бераставіцы
[TITLE] => Гісторыі з сямейнага альбома. Тры гады ў далёкай Афрыцы пражылі Іван і Галіна Талаі з Вялікай Бераставіцы
)
[~DETAIL_PICTURE] => 34947
[TIMESTAMP_X] => 09.04.2025 18:12:23
[~TIMESTAMP_X] => 09.04.2025 18:12:23
[ACTIVE_FROM_X] => 2018-02-23 00:00:00
[~ACTIVE_FROM_X] => 2018-02-23 00:00:00
[ACTIVE_FROM] => 23.02.2018
[~ACTIVE_FROM] => 23.02.2018
[LIST_PAGE_URL] => /news/
[~LIST_PAGE_URL] => /news/
[DETAIL_PAGE_URL] => /news/obshchestvo/%D0%B3%D1%96%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%96-%D0%B7-%D1%81%D1%8F%D0%BC%D0%B5%D0%B9%D0%BD%D0%B0%D0%B3%D0%B0-%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%B1%D0%BE%D0%BC%D0%B0-%D1%82%D1%80%D1%8B-%D0%B3%D0%B0%D0%B4%D1%8B/
[~DETAIL_PAGE_URL] => /news/obshchestvo/%D0%B3%D1%96%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%96-%D0%B7-%D1%81%D1%8F%D0%BC%D0%B5%D0%B9%D0%BD%D0%B0%D0%B3%D0%B0-%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%B1%D0%BE%D0%BC%D0%B0-%D1%82%D1%80%D1%8B-%D0%B3%D0%B0%D0%B4%D1%8B/
[LANG_DIR] => /
[~LANG_DIR] => /
[CODE] => гісторыі-з-сямейнага-альбома-тры-гады
[~CODE] => гісторыі-з-сямейнага-альбома-тры-гады
[EXTERNAL_ID] => 17560
[~EXTERNAL_ID] => 17560
[IBLOCK_TYPE_ID] => news
[~IBLOCK_TYPE_ID] => news
[IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[~IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[~IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[LID] => s1
[~LID] => s1
[NAV_RESULT] =>
[NAV_CACHED_DATA] =>
[DISPLAY_ACTIVE_FROM] => 23.02.2018
[IPROPERTY_VALUES] => Array
(
[SECTION_META_TITLE] => Гісторыі з сямейнага альбома. Тры гады ў далёкай Афрыцы пражылі Іван і Галіна Талаі з Вялікай Бераставіцы
[SECTION_META_KEYWORDS] => Новости
[SECTION_META_DESCRIPTION] =>
[SECTION_PAGE_TITLE] => Гісторыі з сямейнага альбома. Тры гады ў далёкай Афрыцы пражылі Іван і Галіна Талаі з Вялікай Бераставіцы
[ELEMENT_META_TITLE] => Гісторыі з сямейнага альбома. Тры гады ў далёкай Афрыцы пражылі Іван і Галіна Талаі з Вялікай Бераставіцы
[ELEMENT_META_KEYWORDS] => Общество
[ELEMENT_META_DESCRIPTION] => Сёння свет вельмі адкрыты, і ўжо нікога не здзівіш паездкай у далёкую замежную краіну Калі маеш дастаткова сродкаў, то зможаш зазірнуць практычна ў любы вугалок зямнога шара.
[ELEMENT_PAGE_TITLE] => Гісторыі з сямейнага альбома. Тры гады ў далёкай Афрыцы пражылі Іван і Галіна Талаі з Вялікай Бераставіцы
)
[FIELDS] => Array
(
[TAGS] =>
)
[PROPERTIES] => Array
(
[VIDEO] => Array
(
[ID] => 4
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Видео
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => VIDEO
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => mpg, avi, wmv, mpeg, mpe, flv, mp4
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Видео
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[DONT_SHOW] => Array
(
[ID] => 6
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Не отображать в верхней карусели на главной
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => DONT_SHOW
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Не отображать в верхней карусели на главной
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[AUTHOR] => Array
(
[ID] => 7
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Автор
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => AUTHOR
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Автор
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[WATERMARKER] => Array
(
[ID] => 8
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Водяной знак
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => WATERMARKER
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => jpg, gif, bmp, png, jpeg, webp
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Водяной знак
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[WATERMARKER_PREV] => Array
(
[ID] => 9
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Водяной знак в превью
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => WATERMARKER_PREV
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => jpg, gif, bmp, png, jpeg, webp
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Водяной знак в превью
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[DONT_SHOW_LIST] => Array
(
[ID] => 11
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Не отображать в карусели с разделами на главной
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => DONT_SHOW_LIST
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Не отображать в карусели с разделами на главной
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[MAIN_SECTION] => Array
(
[ID] => 12
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Главный раздел
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => MAIN_SECTION
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Главный раздел
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[PHOTOGRAPHER] => Array
(
[ID] => 13
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Фотограф
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => PHOTOGRAPHER
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Фотограф
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[NASHE_VIDEO] => Array
(
[ID] => 14
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Наше видео
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => NASHE_VIDEO
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] => video
[USER_TYPE_SETTINGS] => Array
(
[BUFFER_LENGTH] => 10
[CONTROLBAR] => bottom
[AUTOSTART] => N
[VOLUME] => 90
[SKIN] =>
[FLASHVARS] =>
[WMODE_FLV] => transparent
[BGCOLOR] => FFFFFF
[COLOR] => 000000
[OVER_COLOR] => 000000
[SCREEN_COLOR] => 000000
[SILVERVARS] =>
[WMODE_WMV] => windowless
[WIDTH] => 400
[HEIGHT] => 300
)
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Наше видео
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[YOUTUBE_VIDEO] => Array
(
[ID] => 15
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Наше видео ютуб
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => YOUTUBE_VIDEO
[DEFAULT_VALUE] => https://www.youtube.com/embed/
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Наше видео ютуб
[~DEFAULT_VALUE] => https://www.youtube.com/embed/
)
[YES_WATERMARK] => Array
(
[ID] => 17
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Выводить водяной знак
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => YES_WATERMARK
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Выводить водяной знак
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[YES_WATERMARK_PREV] => Array
(
[ID] => 18
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Выводить водяной знак превью
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => YES_WATERMARK_PREV
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Выводить водяной знак превью
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[DETAIL_PICTERS_NEW] => Array
(
[ID] => 19
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Детальная картинка
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => DETAIL_PICTERS_NEW
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => jpg, gif, bmp, png, jpeg, webp
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Детальная картинка
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
)
[DISPLAY_PROPERTIES] => Array
(
)
[IBLOCK] => Array
(
[ID] => 1
[~ID] => 1
[TIMESTAMP_X] => 05.09.2026 23:21:37
[~TIMESTAMP_X] => 05.09.2026 23:21:37
[IBLOCK_TYPE_ID] => news
[~IBLOCK_TYPE_ID] => news
[LID] => s1
[~LID] => s1
[CODE] => corporate_news_s1
[~CODE] => corporate_news_s1
[API_CODE] =>
[~API_CODE] =>
[REST_ON] => N
[~REST_ON] => N
[NAME] => Новости
[~NAME] => Новости
[ACTIVE] => Y
[~ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[~SORT] => 500
[LIST_PAGE_URL] => /news/
[~LIST_PAGE_URL] => /news/
[DETAIL_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/#ELEMENT_CODE#/
[~DETAIL_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/#ELEMENT_CODE#/
[SECTION_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/
[~SECTION_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/
[CANONICAL_PAGE_URL] => https://beresta.by/news/corporate_news_s1/
[~CANONICAL_PAGE_URL] => https://beresta.by/news/corporate_news_s1/
[PICTURE] =>
[~PICTURE] =>
[DESCRIPTION] =>
[~DESCRIPTION] =>
[DESCRIPTION_TYPE] => text
[~DESCRIPTION_TYPE] => text
[RSS_TTL] => 24
[~RSS_TTL] => 24
[RSS_ACTIVE] => Y
[~RSS_ACTIVE] => Y
[RSS_FILE_ACTIVE] => N
[~RSS_FILE_ACTIVE] => N
[RSS_FILE_LIMIT] =>
[~RSS_FILE_LIMIT] =>
[RSS_FILE_DAYS] =>
[~RSS_FILE_DAYS] =>
[RSS_YANDEX_ACTIVE] => N
[~RSS_YANDEX_ACTIVE] => N
[XML_ID] =>
[~XML_ID] =>
[TMP_ID] => 06c8f2cf310019e0e1a4aba1d7054c32
[~TMP_ID] => 06c8f2cf310019e0e1a4aba1d7054c32
[INDEX_ELEMENT] => Y
[~INDEX_ELEMENT] => Y
[INDEX_SECTION] => Y
[~INDEX_SECTION] => Y
[WORKFLOW] => N
[~WORKFLOW] => N
[BIZPROC] => N
[~BIZPROC] => N
[SECTION_CHOOSER] => L
[~SECTION_CHOOSER] => L
[LIST_MODE] =>
[~LIST_MODE] =>
[RIGHTS_MODE] => S
[~RIGHTS_MODE] => S
[SECTION_PROPERTY] => N
[~SECTION_PROPERTY] => N
[PROPERTY_INDEX] => N
[~PROPERTY_INDEX] => N
[VERSION] => 1
[~VERSION] => 1
[LAST_CONV_ELEMENT] => 0
[~LAST_CONV_ELEMENT] => 0
[SOCNET_GROUP_ID] =>
[~SOCNET_GROUP_ID] =>
[EDIT_FILE_BEFORE] =>
[~EDIT_FILE_BEFORE] =>
[EDIT_FILE_AFTER] =>
[~EDIT_FILE_AFTER] =>
[SECTIONS_NAME] => Разделы
[~SECTIONS_NAME] => Разделы
[SECTION_NAME] => Раздел
[~SECTION_NAME] => Раздел
[ELEMENTS_NAME] => Элементы
[~ELEMENTS_NAME] => Элементы
[ELEMENT_NAME] => Элемент
[~ELEMENT_NAME] => Элемент
[FULLTEXT_INDEX] => N
[~FULLTEXT_INDEX] => N
[EXTERNAL_ID] =>
[~EXTERNAL_ID] =>
[LANG_DIR] => /
[~LANG_DIR] => /
[SERVER_NAME] => beresta.by
[~SERVER_NAME] => beresta.by
)
[SECTION] => Array
(
[PATH] => Array
(
[0] => Array
(
[ID] => 10
[~ID] => 10
[CODE] => obshchestvo
[~CODE] => obshchestvo
[XML_ID] =>
[~XML_ID] =>
[EXTERNAL_ID] =>
[~EXTERNAL_ID] =>
[IBLOCK_ID] => 1
[~IBLOCK_ID] => 1
[IBLOCK_SECTION_ID] =>
[~IBLOCK_SECTION_ID] =>
[SORT] => 500
[~SORT] => 500
[NAME] => Общество
[~NAME] => Общество
[ACTIVE] => Y
[~ACTIVE] => Y
[DEPTH_LEVEL] => 1
[~DEPTH_LEVEL] => 1
[SECTION_PAGE_URL] => /news/obshchestvo/
[~SECTION_PAGE_URL] => /news/obshchestvo/
[IBLOCK_TYPE_ID] => news
[~IBLOCK_TYPE_ID] => news
[IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[~IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[~IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[GLOBAL_ACTIVE] => Y
[~GLOBAL_ACTIVE] => Y
[IPROPERTY_VALUES] => Array
(
[SECTION_META_TITLE] => Общество
[SECTION_META_KEYWORDS] => Новости
[SECTION_META_DESCRIPTION] =>
[SECTION_PAGE_TITLE] => Общество
[ELEMENT_META_TITLE] => Общество
[ELEMENT_META_KEYWORDS] => Новости
[ELEMENT_META_DESCRIPTION] => .
[ELEMENT_PAGE_TITLE] => Общество
)
)
)
)
[SECTION_URL] => /news/obshchestvo/
[META_TAGS] => Array
(
[TITLE] => Гісторыі з сямейнага альбома. Тры гады ў далёкай Афрыцы пражылі Іван і Галіна Талаі з Вялікай Бераставіцы
[BROWSER_TITLE] => Гісторыі з сямейнага альбома. Тры гады ў далёкай Афрыцы пражылі Іван і Галіна Талаі з Вялікай Бераставіцы
[KEYWORDS] => Общество
[DESCRIPTION] => Сёння свет вельмі адкрыты, і ўжо нікога не здзівіш паездкай у далёкую замежную краіну Калі маеш дастаткова сродкаў, то зможаш зазірнуць практычна ў любы вугалок зямнога шара.
)
)
23.02.2018
Гісторыі з сямейнага альбома. Тры гады ў далёкай Афрыцы пражылі Іван і Галіна Талаі з Вялікай Бераставіцы