Array
(
[TAGS] =>
[~TAGS] =>
[ID] => 15955
[~ID] => 15955
[NAME] => Вандроўка ў глыбінку. Петраўцы
[~NAME] => Вандроўка ў глыбінку. Петраўцы
[IBLOCK_ID] => 1
[~IBLOCK_ID] => 1
[IBLOCK_SECTION_ID] => 10
[~IBLOCK_SECTION_ID] => 10
[DETAIL_TEXT] =>
Кажуць, што ўсе мы родам з дзяцінства. А мне хацелася б дапоўніць: з дзяцінства, якое прайшло ў вёсцы. Згадзіцеся, у большасці з нас родавыя карані паходзяць менавіта з іх, беларускіх вёсачак, дзе жылі калі нават не мы і нашы бацькі, то, напэўна ж, нашы бабулі і дзядулі. Час імкліва змяняе сучасны свет, чалавек імкнецца быць бліжэй да здабыткаў цывілізацыі, шукае больш камфортных умоў для жыцця. І ўсё часцей яго дарога ляжыць у горад, які дае зусім іншыя магчымасці.
А вёскі пусцеюць, развітваюцца са сваімі жыхарамі і забітымі крыж-накрыж вокнамі дамоў, як нямым папрокам, сустракаюць выпадковых гасцей. Колькі такіх вёсак, дзе ўжо практычна не чуваць дзіцячага смеху і шуму тэхнікі, дзе жыццё ідзе зусім у іншым тэмпе, у цішыні, якая запрашае задумацца аб вечнасці.
Трэба прызнаць, што і на старонках нашай газеты мы больш увагі ўдзяляем людзям і падзеям з райцэнтра і буйных аграгарадкоў, дзе жыццё, як кажуць “кіпіць”. А маленькія вёсачкі, дзе зусім нямнога жыхароў, часта застаюцца сам-насам са сваім жыццём, са сваімі радасцямі і праблемамі. Менавіта аб іх наш новы праект “Вандроўка ў глыбінку”, які мы пачынаем з вёскі Петраўцы.
Перш чым ехаць у вёску, я паспрабавала знайсці некаторыя звесткі аб ёй у інтэрнэце. Як падае Вікіпедыя, Пятроўцы (так назву гэтай вёскі перадаюць і практычна ўсе беларускія слоўнікі) ўзніклі ў XVI стагоддзі. У 1567 годзе гэта паселішча значылася як маёнтак Пятроўшчына - шляхецкае ўладанне ў Гродзенскім павеце Вялікага княства Літоўскага. З сярэдзіны XIX стагоддзя Петраўцы адзначаны як фальварак на карце Шуберта, а ў 1890 годзе ўжо лічыліся вёскай, мелі 171 дзесяціну зямлі. Па перапісе 1897 года тут значылася 11 двароў з 82 жыхарамі, у 1905 годзе вёска налічвала 96 жыхароў, а ў 1914 годзе тут пражывала 127 чалавек. Са жніўня 1915 па 1 студзеня 1919 года Петраўцы ўваходзілі ў зону акупацыі кайзераўскай Германіі, затым былі вызвалены чырвонаармейскімі войскамі. Пасля падпісання Рыжскай дамовы, у 1921 годзе, Заходняя Беларусь адышла да Польшчы і вёска Петраўцы была ўключана ў склад сельскай гміны Малая Бераставіца Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства. У 1924 годзе яна налічвала 2 двары і 13 душ (4 мужчыны і 9 жанчын).
У 1939 годзе Заходняя Беларусь вярнулася ў склад савецкай дзяржавы, Петраўцы сталі належаць да Малабераставіцкага сельсавета Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР.
Па дадзеных кнігі “Памяць” Бераставіцкага раёна, у час нямецкай акупацыі вёска страціла 6 жыхароў, якія загінулі на фронце. У 1959 годзе Петраўцы налічвалі 66 жыхароў, у 1970 годзе - 54, а ў 1998 годзе - 9 двароў і 11 жыхароў.
На сённяшні дзень у Петраўцах у двух дварах пражывае толькі трое мясцовых жыхароў. Менавіта да іх я і вырашыла зазірнуць у госці.
Першым я наведала дом мясцовага старасты Уладзіміра Аляксеевіча Руселіка, у якім ён жыве разам са сваёй жонкай Нінай Андрэеўнай. Муж і жонка Руселікі абое нарадзіліся ў Петраўцах, з дзяцінства жылі побач. Уладзіміру Аляксеевічу цяпер ідзе 87-ы год, а Ніна Андрэеўна на чатыры гады маладзейшая. Вядома, такі паважаны ўзрост кладзе свой адбітак на здароўе, і ім з кожным годам усё цяжэй становіцца абслугоўваць і сябе, і рабіць нешта па гаспадарцы.
- Я вось пакуль больш-менш хаджу, - гаворыць Уладзімір Аляксеевіч, - вады прынясу, курэй пакармлю, а Ніна Андрэеўна адна ўжо нічога не зробіць, з двума калкамі вымушана хадзіць. Хоць і на таблетках жывём, але пакуль удваіх, дык яшчэ нічога, а вось каб застаўся хто адзін, то, напэўна ж, прыйшлося б перабірацца ў горад да дзяцей.
Гаспадарка ў Руселікаў невялікая: трымаюць курэй, ёсць кот і сабака. А ў ранейшыя часы на падворку ў іх былі і каровы, і свінні, і авечкі.
На Уладзіміры Аляксеевічы ляжыць яшчэ і грамадская нагрузка – стараства.
- Як увялі старастаў, дык адразу мяне і выбралі, - кажа Уладзімір Руселік. - Спачатку быў на дзве вёскі – на Петраўцы і Жабры, цяпер толькі за сваю вёску адказваю. Праўда, якая тут работа з трыма чалавекамі – толькі што і трэба паказанні лічыльніка за свет перадаць.
Усяго ў Петраўцах цяпер 16 дамоў: два - жылыя, а з астатніх чатыры пакуль не прададзеныя, а іншыя ўжо выкупленыя пад дачы. Большасць дачнікаў з Гродна, ёсць некалькі з Вялікай і Малой Бераставіцы. Зімой іх у вёсцы няма, а вясной і летам людзі прыязджаюць, працуюць на гародах, саджаюць бульбу, адпачываюць на ўлонні вясковай прыроды.
Наколькі памятаюць Уладзімір Аляксеевіч і Ніна Андрэеўна, колькасць дамоў у Петраўцах практычна не змянялася з часоў іх дзяцінства. Праўда, жыхароў было значна болей – у кожнай хаце падрастала гурба дзяцей. Напрыклад, у бацькоўскай сям’і Уладзіміра Аляксеевіча было чацвёра дзяцей, яшчэ і бабуля перад вайной жыла. У сям’і Ніны Андрэеўны выхоўвалася двое дзяцей.
- У той час у кожнага была свая гаспадарка, свая зямля, - успамінае Уладзімір Аляксеевіч, - у майго дзеда было 24 га зямлі, потым ён падзяліў яе на трох сыноў, мой бацька меў каля 5 га ворыўнай зямлі і яшчэ балота пры рэчцы Свіслачы, дзе касілі сена. Прыкладна такімі ж надзеламі валодалі і астатнія жыхары Петраўцаў. Даводзілася працаваць на гаспадарцы і дарослым, і дзецям.
У школу Уладзіміру Аляксеевічу трэба было ісці ў 1937 годзе, але месцаў у польскай школе, якая была ў Малой Бераставіцы, хапіла не для ўсіх, і ён застаўся дома яшчэ на два гады. Навучанне пачаў ужо ў савецкай школе, пасля вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 годзе. Аднак да вайны паспеў закончыць толькі падрыхтоўчы і першы клас.
Вайну Уладзімір Аляксеевіч помніць добра:
- Першыя дні немцы прыгналі палонных савецкіх салдат, абяззбройвалі іх у суседскім двары, а потым пагналі далей. Немцаў у нашай вёсцы не было, жандармерыя знаходзілася ў Малой Бераставіцы, да нас яны толькі часамі наязджалі, правяралі, прызначылі солтыса. Нікога з жыхароў Петраўцаў немцы не забілі, хоць у суседніх вёсках такія выпадкі былі, калі людзей расстрэльвалі. На вайну з Петраўцаў забралі 5 хлопцаў-халасцякоў, ніводзін з іх з вайны дадому не вярнуўся, ну а шостым загінулым стаў мой бацька. Забралі яго ў армію ў лістападзе 1944 года, пасля вызвалення ад немцаў, а ў 1945 годзе ён загінуў.
Паколькі Уладзімір Аляксеевіч быў старэйшым з дзяцей, усе клопаты аб гаспадарцы леглі на яго плечы. Яму давялося нават кінуць школу, каб даглядаць каня, карову, араць зямлю.
- Пакуль не было калгасу, мы, дзеці, шмат намучыліся на сваёй гаспадарцы. У 1949 годзе ў Петраўцах стварыўся калгас, ён называўся тады “Усход”, у нашым хляве трымалі тры каровы, і я адразу пайшоў іх карміць.
У красавіку 1951 года, калі Уладзімір Аляксеевіч адыходзіў у армію, у адзін калгас былі аб’яднаны ўжо Петраўцы, Жабры і Кавалікі. А калі вярнуўся з арміі ў 1954 годзе, калгас стаў яшчэ большым, да яго далучыліся Карпаўцы, Леснявічы і Сінькі, і называўся ён “Бальшавік”.
У арміі Уладзімір Аляксеевіч атрымаў правы, таму пасля вяртання з арміі пайшоў на працу ў калгас шафёрам. І як сеў за руль, так і да пенсіі і яшчэ на пенсіі круціў баранку, можна сказаць, усё працоўнае жыццё прайшло за рулём аўтамабіля.
- Спачатку была машына “ЗІС”, а потым каля 12 гадоў вазіў трох старшынь калгаса: Леаніда Міхайлавіча Посага, Рамана Адамавіча Алізаровіча, Аляксандра Сцяпанавіча Кіслейку, - пералічвае Уладзімір Аляксеевіч. - У 1971 годзе наш калгас аб’ядналі з Пархімаўцамі, і ён стаў называцца імя Горкага. Мне тады далі мікрааўтобус на 12 месцаў, гады 3-4 парабіў на ім, затым на самазвале тры гады, а ў 1982 годзе перасеў на камбікармавоз ЗІЛ, на ім я працаваў да пенсіі. У 1990 годзе атрымаў пенсію, але 4 гады яшчэ працаваў дзень у дзень, а потым гадоў 6 – сезонна: у час уборкі перавозіў зерне, на пасяўной працаваў.
За час працы ў Уладзіміра Аляксеевіча ніводнага спагнання не было, на Дошцы гонару ў калгасе 4 гады быў, у лютым 1990 года яму далі званне заслужанага калгасніка.
Усё сваё жыццё аддала мясцоваму калгасу і Ніна Андрэеўна: як пайшла ў 15 гадоў у паляводства, дык амаль да пенсіі там і працавала, толькі апошнія шэсць гадоў перад пенсіяй ды яшчэ два гады пасля даглядала цялушак на ферме ў Петраўцах. А ўсяго працоўнага стажу ў яе 43 гады!
Разам муж і жонка Руселікі ўжо амаль 60 гадоў. Ведалі адзін аднаго з маленства, жылі па-суседску, у 1957 годзе распісаліся ў сельсавеце ў Малой Бераставіцы. Спачатку жылі з бацькамі, а ў 1962 годзе пабудавалі свой дом і перайшлі з бацькавай хаты.
Яны нарадзілі і выхавалі траіх дзяцей: сына і дзвюх дачок, маюць 6 унукаў і 7 праўнукаў.
Абое яны адзначаюць, што нікуды не хацелі з’язджаць з родных мясцін.
- Не хацелася нікуды, тут было найлепей, спакайней. Людзей у калгасе ў той час было многа, - кажа Ніна Андрэеўна, - бульбу пойдзем капаць – 18 жанчын толькі з нашага сяла. Цяжка працавалі, але маладыя былі, здаровыя, цяпер як падумаеш, дык страшна становіцца, колькі ўсяго адолелі.
- А чаму вёску называюць Петраўцы, не ведаеце?- цікаўлюся.
- Колісь настаўніца гаварыла, што тут было многа Петрукоў, - усміхаецца Ніна Андрэеўна. – Вось і дзед мой быў Пятрук, і яшчэ некалькі аднавяскоўцаў мелі такое імя.
- А як жывецца ў вёсцы, дзе толькі трое жыхароў?
- Ды нармальна жывецца, мы прывыклі ўжо. Па аўторках і пятніцах пад самую хату прыязджае аўталаўка, пошту таксама прывозяць. Тэлефон вось адзін, другі на зарадцы – калі што, адразу можна выклікаць медыцынскую дапамогу. Ды і дзеці і ўнукі часта нас адведваюць.
- А я цяпер часамі думаю, што трэба было будаваць хату ў Малой Бераставіцы, - далучаецца да размовы Уладзімір Аляксеевіч. - Раней, калі былі маладыя, здаровыя, не зважалі на адлегласці, а цяпер і я на таблетках, і яна на таблетках, а на амаль што ўсе лекі трэба рэцэпты, і кожны раз неабходна ехаць да ўрача. У той самай Малой Бераставіцы ёсць амбулаторыя, сельсавет, магазін. Я нічога кепскага не скажу на аўталаўку, яна добра абслугоўвае, але не кожны ж дзень бывае. Праўда, магазіна ў Петраўцах ніколі і не было, але маладым недалёка было і ў Сінькі, і ў Малую Бераставіцу схадзіць, тым больш, што я працаваў на машыне, мог заехаць па дарозе ў любы магазін. Але што цяпер ужо пра гэта гаварыць…
Мы выходзім з Уладзімірам Аляксеевічам на вуліцу, і ён праводзіць для мяне невялікую экскурсію па Петраўцах, паказвае кожны дом, з сумам успамінае былых суседзяў і сяброў:
- Вось у гэтым, крайнім ад Сінькоў, доме цяпер дача гродзенскіх, а раней там жыў родны дзядзька Ніны Андрэеўны, калі ён памёр сыны прадалі хату. Іх сусед, Уладзімір Нікіфаравіч Лешчык, быў удзельнікам Вялікай Айчыннай, прайшоў усю вайну, вярнуўся інвалідам, яны з жонкай паўміралі даўно, дзеці паехалі ў Гродна, а хату купілі людзі з Бераставіцы. У наступным доме жылі Іван Пятровіч і Анастасія Іванаўна
Грудачовы, таксама паўміралі, а дом дзеці прадалі гродзенскім. Далей вось тут жыў Сцяпан Гаўрылавіч Акулевіч, гэты дом расіяне купілі, а потым з’ехалі адсюль. Вось у гэтым доме жыве мой сусед, Анатолій Якаўлевіч Акулевіч, тут мы, а вось насупраць нашу бацькоўскую хату пляменнік на дачу узяў. Наступны дом людзі з Бераставіцы купілі, а там далей жылі Уладзімір Фёдаравіч і Ніна Антонаўна Леванчукі, ён у 1995 годзе памёр, яна трохі пазней, хата пакуль што не прададзеная. Яшчэ адна хата цяпер належыць людзям з Малой Бераставіцы, а наступная за ёй мае гаспадароў з Вялікай Бераставіцы. Вось там злева жыла Марыя Давыдзік, але дом згарэў, яго ўжо потым і не адбудоўвалі, разабралі. Далей жылі Пётр Іванавіч і Ніна Міхайлаўна Мацейкі, хату купіў расіянін, але цяпер яго няма тут, адправілі ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Далей яшчэ адна хата была, яна згарэла гадоў 30 назад, бацька з дачкой там былі, задыхнуліся ў дыме. Перадапошні дом - там жыла Марыя Карпуць, у 2015 годзе яна зламала нагу ў сцягне, і дачка забрала яе да сябе ў Бераставіцу.
І вось самы апошні дом, амаль што перад асфальтам, гаспадары таксама ўжо паўміралі, а дачка прадала хату людзям з Гродна.
А гэты крыж мы нядаўна паставілі, у 2015 годзе. Бацюшка папрасіў зрабіць крыж, каб можна было хрэсным ходам хадзіць, я звярнуўся да хлопцаў з калгаса, яны знайшлі жалеза, зварылі крыж.
Мы прайшліся ціхай апусцелай вуліцай Петраўцаў. Вядома, шкада, што жыхароў, якіх толькі што ўспамінаў Уладзімір Аляксеевіч, ужо няма, але адчування, што вёска памірае, у мяне таксама не засталося. Гледзячы на адноўленыя і добраўпарадкаваныя дамы дачнікаў, склалася ўражанне, што людзі з цягам часу сюды яшчэ вернуцца, прычым, не толькі на летні сезон.
Я захацела зайсці да яшчэ аднаго жыхара Петраўцаў, але Уладзімір Аляксеевіч папярэдзіў мяне, што ён нікога незнаёмага ў дом не пускае. Так і атрымалася: праз зачыненыя дзверы гаспадар дома сказаў, што нікога не хоча бачыць. Што ж, шкада, але чалавек, які прывык да адзіноты, мае права, каб яе не парушалі.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара
[~DETAIL_TEXT] =>

[DETAIL_TEXT_TYPE] => html
[~DETAIL_TEXT_TYPE] => html
[PREVIEW_TEXT] => Вандроўка ў глыбінку. Петраўцы
[~PREVIEW_TEXT] => Вандроўка ў глыбінку. Петраўцы
[PREVIEW_TEXT_TYPE] => html
[~PREVIEW_TEXT_TYPE] => html
[DETAIL_PICTURE] => Array
(
[ID] => 31803
[TIMESTAMP_X] => 01.04.2025 15:50:24
[MODULE_ID] => iblock
[HEIGHT] => 683
[WIDTH] => 1024
[FILE_SIZE] => 202873
[CONTENT_TYPE] => image/jpeg
[SUBDIR] => iblock/18a
[FILE_NAME] => xawfzuzejutlhctyrpeye9mc8cel1wdj.jpg
[ORIGINAL_NAME] => IMG_1705.jpg
[DESCRIPTION] =>
[HANDLER_ID] =>
[EXTERNAL_ID] => 1e9e780b4539499e542190eed6855861
[VERSION_ORIGINAL_ID] =>
[META] =>
[SRC] => /upload/iblock/18a/xawfzuzejutlhctyrpeye9mc8cel1wdj.jpg
[UNSAFE_SRC] => /upload/iblock/18a/xawfzuzejutlhctyrpeye9mc8cel1wdj.jpg
[SAFE_SRC] => /upload/iblock/18a/xawfzuzejutlhctyrpeye9mc8cel1wdj.jpg
[ALT] => Вандроўка ў глыбінку. Петраўцы
[TITLE] => Вандроўка ў глыбінку. Петраўцы
)
[~DETAIL_PICTURE] => 31803
[TIMESTAMP_X] => 09.04.2025 18:09:28
[~TIMESTAMP_X] => 09.04.2025 18:09:28
[ACTIVE_FROM_X] => 2017-02-25 00:00:00
[~ACTIVE_FROM_X] => 2017-02-25 00:00:00
[ACTIVE_FROM] => 25.02.2017
[~ACTIVE_FROM] => 25.02.2017
[LIST_PAGE_URL] => /news/
[~LIST_PAGE_URL] => /news/
[DETAIL_PAGE_URL] => /news/obshchestvo/%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%80%D0%BE%D1%9E%D0%BA%D0%B0-%D1%9E-%D0%B3%D0%BB%D1%8B%D0%B1%D1%96%D0%BD%D0%BA%D1%83-%D0%BF%D0%B5%D1%82%D1%80%D0%B0%D1%9E%D1%86%D1%8B/
[~DETAIL_PAGE_URL] => /news/obshchestvo/%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%80%D0%BE%D1%9E%D0%BA%D0%B0-%D1%9E-%D0%B3%D0%BB%D1%8B%D0%B1%D1%96%D0%BD%D0%BA%D1%83-%D0%BF%D0%B5%D1%82%D1%80%D0%B0%D1%9E%D1%86%D1%8B/
[LANG_DIR] => /
[~LANG_DIR] => /
[CODE] => вандроўка-ў-глыбінку-петраўцы
[~CODE] => вандроўка-ў-глыбінку-петраўцы
[EXTERNAL_ID] => 15955
[~EXTERNAL_ID] => 15955
[IBLOCK_TYPE_ID] => news
[~IBLOCK_TYPE_ID] => news
[IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[~IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[~IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[LID] => s1
[~LID] => s1
[NAV_RESULT] =>
[NAV_CACHED_DATA] =>
[DISPLAY_ACTIVE_FROM] => 25.02.2017
[IPROPERTY_VALUES] => Array
(
[SECTION_META_TITLE] => Вандроўка ў глыбінку. Петраўцы
[SECTION_META_KEYWORDS] => Новости
[SECTION_META_DESCRIPTION] =>
[SECTION_PAGE_TITLE] => Вандроўка ў глыбінку. Петраўцы
[ELEMENT_META_TITLE] => Вандроўка ў глыбінку. Петраўцы
[ELEMENT_META_KEYWORDS] => Общество
[ELEMENT_META_DESCRIPTION] => Кажуць, што ўсе мы родам з дзяцінства А мне хацелася б дапоўніць: з дзяцінства, якое прайшло ў вёсцы.
[ELEMENT_PAGE_TITLE] => Вандроўка ў глыбінку. Петраўцы
)
[FIELDS] => Array
(
[TAGS] =>
)
[PROPERTIES] => Array
(
[VIDEO] => Array
(
[ID] => 4
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Видео
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => VIDEO
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => mpg, avi, wmv, mpeg, mpe, flv, mp4
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Видео
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[DONT_SHOW] => Array
(
[ID] => 6
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Не отображать в верхней карусели на главной
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => DONT_SHOW
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Не отображать в верхней карусели на главной
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[AUTHOR] => Array
(
[ID] => 7
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Автор
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => AUTHOR
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Автор
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[WATERMARKER] => Array
(
[ID] => 8
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Водяной знак
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => WATERMARKER
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => jpg, gif, bmp, png, jpeg, webp
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Водяной знак
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[WATERMARKER_PREV] => Array
(
[ID] => 9
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Водяной знак в превью
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => WATERMARKER_PREV
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => jpg, gif, bmp, png, jpeg, webp
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Водяной знак в превью
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[DONT_SHOW_LIST] => Array
(
[ID] => 11
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Не отображать в карусели с разделами на главной
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => DONT_SHOW_LIST
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Не отображать в карусели с разделами на главной
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[MAIN_SECTION] => Array
(
[ID] => 12
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Главный раздел
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => MAIN_SECTION
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Главный раздел
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[PHOTOGRAPHER] => Array
(
[ID] => 13
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Фотограф
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => PHOTOGRAPHER
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Фотограф
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[NASHE_VIDEO] => Array
(
[ID] => 14
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Наше видео
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => NASHE_VIDEO
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] => video
[USER_TYPE_SETTINGS] => Array
(
[BUFFER_LENGTH] => 10
[CONTROLBAR] => bottom
[AUTOSTART] => N
[VOLUME] => 90
[SKIN] =>
[FLASHVARS] =>
[WMODE_FLV] => transparent
[BGCOLOR] => FFFFFF
[COLOR] => 000000
[OVER_COLOR] => 000000
[SCREEN_COLOR] => 000000
[SILVERVARS] =>
[WMODE_WMV] => windowless
[WIDTH] => 400
[HEIGHT] => 300
)
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Наше видео
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[YOUTUBE_VIDEO] => Array
(
[ID] => 15
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Наше видео ютуб
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => YOUTUBE_VIDEO
[DEFAULT_VALUE] => https://www.youtube.com/embed/
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Наше видео ютуб
[~DEFAULT_VALUE] => https://www.youtube.com/embed/
)
[YES_WATERMARK] => Array
(
[ID] => 17
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Выводить водяной знак
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => YES_WATERMARK
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Выводить водяной знак
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[YES_WATERMARK_PREV] => Array
(
[ID] => 18
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Выводить водяной знак превью
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => YES_WATERMARK_PREV
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Выводить водяной знак превью
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[DETAIL_PICTERS_NEW] => Array
(
[ID] => 19
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Детальная картинка
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => DETAIL_PICTERS_NEW
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => jpg, gif, bmp, png, jpeg, webp
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Детальная картинка
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
)
[DISPLAY_PROPERTIES] => Array
(
)
[IBLOCK] => Array
(
[ID] => 1
[~ID] => 1
[TIMESTAMP_X] => 05.09.2026 23:21:37
[~TIMESTAMP_X] => 05.09.2026 23:21:37
[IBLOCK_TYPE_ID] => news
[~IBLOCK_TYPE_ID] => news
[LID] => s1
[~LID] => s1
[CODE] => corporate_news_s1
[~CODE] => corporate_news_s1
[API_CODE] =>
[~API_CODE] =>
[REST_ON] => N
[~REST_ON] => N
[NAME] => Новости
[~NAME] => Новости
[ACTIVE] => Y
[~ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[~SORT] => 500
[LIST_PAGE_URL] => /news/
[~LIST_PAGE_URL] => /news/
[DETAIL_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/#ELEMENT_CODE#/
[~DETAIL_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/#ELEMENT_CODE#/
[SECTION_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/
[~SECTION_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/
[CANONICAL_PAGE_URL] => https://beresta.by/news/corporate_news_s1/
[~CANONICAL_PAGE_URL] => https://beresta.by/news/corporate_news_s1/
[PICTURE] =>
[~PICTURE] =>
[DESCRIPTION] =>
[~DESCRIPTION] =>
[DESCRIPTION_TYPE] => text
[~DESCRIPTION_TYPE] => text
[RSS_TTL] => 24
[~RSS_TTL] => 24
[RSS_ACTIVE] => Y
[~RSS_ACTIVE] => Y
[RSS_FILE_ACTIVE] => N
[~RSS_FILE_ACTIVE] => N
[RSS_FILE_LIMIT] =>
[~RSS_FILE_LIMIT] =>
[RSS_FILE_DAYS] =>
[~RSS_FILE_DAYS] =>
[RSS_YANDEX_ACTIVE] => N
[~RSS_YANDEX_ACTIVE] => N
[XML_ID] =>
[~XML_ID] =>
[TMP_ID] => 06c8f2cf310019e0e1a4aba1d7054c32
[~TMP_ID] => 06c8f2cf310019e0e1a4aba1d7054c32
[INDEX_ELEMENT] => Y
[~INDEX_ELEMENT] => Y
[INDEX_SECTION] => Y
[~INDEX_SECTION] => Y
[WORKFLOW] => N
[~WORKFLOW] => N
[BIZPROC] => N
[~BIZPROC] => N
[SECTION_CHOOSER] => L
[~SECTION_CHOOSER] => L
[LIST_MODE] =>
[~LIST_MODE] =>
[RIGHTS_MODE] => S
[~RIGHTS_MODE] => S
[SECTION_PROPERTY] => N
[~SECTION_PROPERTY] => N
[PROPERTY_INDEX] => N
[~PROPERTY_INDEX] => N
[VERSION] => 1
[~VERSION] => 1
[LAST_CONV_ELEMENT] => 0
[~LAST_CONV_ELEMENT] => 0
[SOCNET_GROUP_ID] =>
[~SOCNET_GROUP_ID] =>
[EDIT_FILE_BEFORE] =>
[~EDIT_FILE_BEFORE] =>
[EDIT_FILE_AFTER] =>
[~EDIT_FILE_AFTER] =>
[SECTIONS_NAME] => Разделы
[~SECTIONS_NAME] => Разделы
[SECTION_NAME] => Раздел
[~SECTION_NAME] => Раздел
[ELEMENTS_NAME] => Элементы
[~ELEMENTS_NAME] => Элементы
[ELEMENT_NAME] => Элемент
[~ELEMENT_NAME] => Элемент
[FULLTEXT_INDEX] => N
[~FULLTEXT_INDEX] => N
[EXTERNAL_ID] =>
[~EXTERNAL_ID] =>
[LANG_DIR] => /
[~LANG_DIR] => /
[SERVER_NAME] => beresta.by
[~SERVER_NAME] => beresta.by
)
[SECTION] => Array
(
[PATH] => Array
(
[0] => Array
(
[ID] => 10
[~ID] => 10
[CODE] => obshchestvo
[~CODE] => obshchestvo
[XML_ID] =>
[~XML_ID] =>
[EXTERNAL_ID] =>
[~EXTERNAL_ID] =>
[IBLOCK_ID] => 1
[~IBLOCK_ID] => 1
[IBLOCK_SECTION_ID] =>
[~IBLOCK_SECTION_ID] =>
[SORT] => 500
[~SORT] => 500
[NAME] => Общество
[~NAME] => Общество
[ACTIVE] => Y
[~ACTIVE] => Y
[DEPTH_LEVEL] => 1
[~DEPTH_LEVEL] => 1
[SECTION_PAGE_URL] => /news/obshchestvo/
[~SECTION_PAGE_URL] => /news/obshchestvo/
[IBLOCK_TYPE_ID] => news
[~IBLOCK_TYPE_ID] => news
[IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[~IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[~IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[GLOBAL_ACTIVE] => Y
[~GLOBAL_ACTIVE] => Y
[IPROPERTY_VALUES] => Array
(
[SECTION_META_TITLE] => Общество
[SECTION_META_KEYWORDS] => Новости
[SECTION_META_DESCRIPTION] =>
[SECTION_PAGE_TITLE] => Общество
[ELEMENT_META_TITLE] => Общество
[ELEMENT_META_KEYWORDS] => Новости
[ELEMENT_META_DESCRIPTION] => .
[ELEMENT_PAGE_TITLE] => Общество
)
)
)
)
[SECTION_URL] => /news/obshchestvo/
[META_TAGS] => Array
(
[TITLE] => Вандроўка ў глыбінку. Петраўцы
[BROWSER_TITLE] => Вандроўка ў глыбінку. Петраўцы
[KEYWORDS] => Общество
[DESCRIPTION] => Кажуць, што ўсе мы родам з дзяцінства А мне хацелася б дапоўніць: з дзяцінства, якое прайшло ў вёсцы.
)
)
25.02.2017
Вандроўка ў глыбінку. Петраўцы