Array
(
[TAGS] =>
[~TAGS] =>
[ID] => 19821
[~ID] => 19821
[NAME] => Ваеннае ліхалецце вачыма Алены Цівунчык
[~NAME] => Ваеннае ліхалецце вачыма Алены Цівунчык
[IBLOCK_ID] => 1
[~IBLOCK_ID] => 1
[IBLOCK_SECTION_ID] => 10
[~IBLOCK_SECTION_ID] => 10
[DETAIL_TEXT] =>
Калі ў Цецяроўку ўвайшлі немцы, Алене Аляксееўне Цівунчык ішоў дванаццаты год. Яна і цяпер, калі ўспомніць тое ліхалецце, усякі раз зажаліцца.
– Не было тады, мусіць, ніводнай хаты, у якую не зазірнула б гора, – уздыхае. – Нацярпеліся і мы ў сваёй вёсцы. Калі паслухаеце, то раскажу вам, якую трагедыю перажылі ў вайну нашы суседзі, ды і мы на валаску ад смерці былі, і не толькі мы. Але ўсё па парадку. Буду расказваць так, як помню, можа і зблытаюся дзе, то прабачайце, бо старая ўжо, ды і сем дзясяткаў гадкоў з той пары прайшло.
Пачну з даваеннага, яшчэ польскага часу. На хутарах тады жылі – чула ад бацькоў – былыя польскія жаўнеры, ці, як пра іх казалі, асаднікі, якіх Пілсудскі надзяліў зямлёй ва ўсходніх крэсах. Быў такі хутар і каля Цецяроўкі. А мы, дзеці і падлеткі, пасвілі непадалёку ад яго свае каровы. У асадніка расла маліна, ды такая ўжо ўрадлівая, такая салодкая! Хлопцы цішком лазілі ў тую маліну, ласаваліся самі і частавалі астатніх. Асаднік пачаў пільнаваць, наравіў злавіць каторага і прыгражаў, што заб'е да смерці. Самым рызыкоўным сярод нас быў мой сусед цераз дарогу Сяргей Баўблей. Хлопец, дарэчы, добры, цікаўны і кемлівы, завадатар усіх нашых гульняў і спраў. Меў у тую пару гадоў пятнаццаць, а мо і болей. Якраз Сяргея надта ж і неўзлюбіў той хутаранін. «Пачакай, я ж табе адпомшчу!» - крычаў. І што вы думаеце? Адпомсціў…
Калі пачалася вайна, то гэта такі жах быў, што не расказаць вам. Помню, у першы дзень яе, у нядзельку, мы, як заўсёды, пасвілі сваіх кароў. Раптам чуем: дзесьці каля Кватараў штось так цяжка бухае, што аж зямля дрыжыць. Каля Паўлюшак была высокая і крутая гара Круціха. Бачым, як з-за той Круціхі вынырне самалёт і развернецца – і зноў у тым баку цяжка вухкае, а ў неба ўздымаецца чорны дым. Спалохаліся мы. “Кідайма каровы і бяжым дахаты!” – скамандаваў усім Сяргей. Я яшчэ да свайго сяла не дабегла, як, бачу, тата насустрач бяжыць і крычыць: “Гэта Кватарскі аэрадром бамбяць!”. Аказваецца, ён ужо ведаў, што немец пайшоў вайною.
А бяда з Сяргеем здарылася восенню, калі ўжо бульбу выбіралі. Мы працягвалі пасвіць кожны сваю кароўку, ладзілі розныя гульні. А калі ў небе паказваўся нямецкі самалёт і ляцеў так нізка, што мы бачылі, якія ў яго на крылах крыжы, то адразу стараліся схавацца за крушню ці хоць за карову. Адзін Сяргей толькі не хаваўся і казаў, што варта было б збіць каторага. Мы смяяліся: “Чым збіць, кіем?”
Аднойчы раніцай я прачнулася ад устрывожанага бацькавага голасу. Ён стаяў каля вакна і казаў маме, што немцы акружылі хату Баўблеяў. Мама жахліва хрысцілася. Мы ўжо снедалі, а бацькі ўсё працягвалі разважаць над тым, што ж гэта трэба немцам ад нашых суседзяў. Аднак хутка ўсё высветлілася. Мы ўбачылі, што адзін з немцаў ідзе да нашай хаты. Пераступіўшы цераз парог, ён наставіў на мяне аўтамат і загадаў ісці за ім. Нават сёння не магу без слёз успамінаць, што ўбачыла ў хаце Баўблеяў. Сяргей ляжаў на стале голы, а яго білі кіямі. На хлопцы ўжо жывога месца не было: калі страціць прытомнасць, то на яго выльюць вядро вады і зноў б'юць. Мо раз дзесяць гэтак адлівалі. Маці Сяргея, цётка Волька, галасіла на ўсю хату. Немцы пачалі пытацца ў мяне – нейкі чалавек пераводзіў іх словы – дзе патроны, што Сяргей і я збіралі на выгане, і з чаго страляў ён па нямецкіх самалётах. Я аслупянела, матала галавою: маўляў, нічога не збірала і нічога не бачыла. Немцы махалі перада мной кійком і пагражалі замест Сяргея пакласці на стол мяне. У хату прыводзілі астатніх хлопцаў і дзяўчат з нашай кампаніі і дапытвалі кожнага. Але чамусьці найбольш сурова размаўлялі са мной. Помню, як Валодзя Варапай уступіўся за мяне, сказаў, што я сапраўды ні пры чым, бо ў тыя дні, пра якія пытаюццца, не пасвіла сваю карову. Немцы ўсё больш раз'юшваліся. “Яны заб'юць хлопца!” – крычала цётка Волька і то прасіла немцаў зміласцівіцца, то кідалася да дзядзькі Паўла, каб неяк адвёў ад сына бяду. Я бачыла, як дзядзька Павел выйшаў з хаты. А вярнуўшыся, паставіў на падлогу балейку. У ёй ляжалі нейкія жалязякі. Я не разумела, што гэта, і толькі потым мне сказалі: у балейцы быў разабраны аўтамат.
Мяне адпусцілі. Уся мая сям'я ў хаце не знаходзіла сабе месца, і як толькі пераступіла парог – маці кінулася мяне цалаваць. А бацька загадаў: “Усё, збірайцеся бульбу капаць! Паедзем на поле пад лесам – далей ад немцаў і ад бяды!”
Вярнуўшыся дахаты, мы даведаліся, што Сяргея, яго тату і хлопца з вёскі Івана Паўшка ( я не ведаю, за што ён пацярпеў) завезлі пад Ваўкавыск і там, у Казіных гарах, расстралялі… Усе тады казалі, што на Сяргея немцам данёс той асаднік.
Дзіцячая памяць учэпістая. Цяпер, калі начамі не спіцца, то многае ўспамінаецца. Помню, жыта мы жалі. Толькі паабедалі і зноў узяліся за сярпы, як з жыта вылезлі трое дзядзькоў. “Дайце што-кольвек паесці, – просяць. – Мы партызаны.” Маці божыцца: ”Усё, што мелі з сабою, самі з'елі”. “Мо хоць акрайчык хлеба застаўся?”, – не адстаюць. Я памкнулася напомніць маме, што якраз акрайчык у нас і застаўся. Але яна так грозна глянула на мяне, што словы застраглі ў роце.
Увечары, чую, мама кажа тату: ”Пайду заўтра ў камендатуру і здам немцам тых “партызанаў”. Хоць і вусы прыклеілі, але я іх паліцэйскія морды пазнала адразу. Вярнуўшыся, расказвала, што тых самых “партызанаў”, толькі ўжо бязвусых, каля камендатуры сустрэла. “Ох і рагаталі яны з мяне! – казала.– А калі б пакарміла ўчора – расстралялі б усю сям'ю.”
Многае ў памяці. Як, адступаючы ў 44-м, немцы бамбілі чыгуначную станцыю і маці з меншымі дзяцьмі пабегла ратавацца на чыйсьці хутар, а я з бабуляй сядзела ноччу пад сцяной хлява. Як перажывалі ўсе ў хаце, калі не было вестачкі ад брата Валодзі – ён ваяваў недзе на Прусах. Ваяваў і мой, тады яшчэ будучы, муж Міхаіл Еўдакімавіч. Вярнуўся з фронту хоць кантужаны, аднак жывы. А многа ж мужчын з нашай Цецяроўкі засталіся ляжаць у нямецкай зямлі…
Алене Аляксееўе восемдзесят тры, жыве ў аграгарадку Пагранічны. У яе трое ўнукаў і двое праўнукаў. І галоўнае, чаго жадае ім бабуля – здароўя і мірнага неба над галавой.
Марыя Драпеза,
фота аўтара
[~DETAIL_TEXT] =>

[DETAIL_TEXT_TYPE] => html
[~DETAIL_TEXT_TYPE] => html
[PREVIEW_TEXT] => Ваеннае ліхалецце вачыма Алены Цівунчык
[~PREVIEW_TEXT] => Ваеннае ліхалецце вачыма Алены Цівунчык
[PREVIEW_TEXT_TYPE] => html
[~PREVIEW_TEXT_TYPE] => html
[DETAIL_PICTURE] => Array
(
[ID] => 39451
[TIMESTAMP_X] => 04.04.2025 10:07:41
[MODULE_ID] => iblock
[HEIGHT] => 1260
[WIDTH] => 1890
[FILE_SIZE] => 2200952
[CONTENT_TYPE] => image/jpeg
[SUBDIR] => iblock/eb5
[FILE_NAME] => 5ga4l2m0c848wv7zo1zokb6yuapl4ow3.jpg
[ORIGINAL_NAME] => 24.jpg
[DESCRIPTION] =>
[HANDLER_ID] =>
[EXTERNAL_ID] => 665f41318d846b3de25315b8f87469bd
[VERSION_ORIGINAL_ID] =>
[META] =>
[SRC] => /upload/iblock/eb5/5ga4l2m0c848wv7zo1zokb6yuapl4ow3.jpg
[UNSAFE_SRC] => /upload/iblock/eb5/5ga4l2m0c848wv7zo1zokb6yuapl4ow3.jpg
[SAFE_SRC] => /upload/iblock/eb5/5ga4l2m0c848wv7zo1zokb6yuapl4ow3.jpg
[ALT] => Ваеннае ліхалецце вачыма Алены Цівунчык
[TITLE] => Ваеннае ліхалецце вачыма Алены Цівунчык
)
[~DETAIL_PICTURE] => 39451
[TIMESTAMP_X] => 09.04.2025 17:59:27
[~TIMESTAMP_X] => 09.04.2025 17:59:27
[ACTIVE_FROM_X] => 2014-01-29 00:00:00
[~ACTIVE_FROM_X] => 2014-01-29 00:00:00
[ACTIVE_FROM] => 29.01.2014
[~ACTIVE_FROM] => 29.01.2014
[LIST_PAGE_URL] => /news/
[~LIST_PAGE_URL] => /news/
[DETAIL_PAGE_URL] => /news/obshchestvo/%D0%B2%D0%B0%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D0%B5-%D0%BB%D1%96%D1%85%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D1%86%D1%86%D0%B5-%D0%B2%D0%B0%D1%87%D1%8B%D0%BC%D0%B0-%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D1%8B-%D1%86%D1%96%D0%B2%D1%83%D0%BD/
[~DETAIL_PAGE_URL] => /news/obshchestvo/%D0%B2%D0%B0%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D0%B5-%D0%BB%D1%96%D1%85%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D1%86%D1%86%D0%B5-%D0%B2%D0%B0%D1%87%D1%8B%D0%BC%D0%B0-%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D1%8B-%D1%86%D1%96%D0%B2%D1%83%D0%BD/
[LANG_DIR] => /
[~LANG_DIR] => /
[CODE] => ваеннае-ліхалецце-вачыма-алены-цівун
[~CODE] => ваеннае-ліхалецце-вачыма-алены-цівун
[EXTERNAL_ID] => 19821
[~EXTERNAL_ID] => 19821
[IBLOCK_TYPE_ID] => news
[~IBLOCK_TYPE_ID] => news
[IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[~IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[~IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[LID] => s1
[~LID] => s1
[NAV_RESULT] =>
[NAV_CACHED_DATA] =>
[DISPLAY_ACTIVE_FROM] => 29.01.2014
[IPROPERTY_VALUES] => Array
(
[SECTION_META_TITLE] => Ваеннае ліхалецце вачыма Алены Цівунчык
[SECTION_META_KEYWORDS] => Новости
[SECTION_META_DESCRIPTION] =>
[SECTION_PAGE_TITLE] => Ваеннае ліхалецце вачыма Алены Цівунчык
[ELEMENT_META_TITLE] => Ваеннае ліхалецце вачыма Алены Цівунчык
[ELEMENT_META_KEYWORDS] => Общество
[ELEMENT_META_DESCRIPTION] => Калі ў Цецяроўку ўвайшлі немцы, Алене Аляксееўне Цівунчык ішоў дванаццаты год Яна і цяпер, калі ўспомніць тое ліхалецце, усякі раз зажаліцца.
[ELEMENT_PAGE_TITLE] => Ваеннае ліхалецце вачыма Алены Цівунчык
)
[FIELDS] => Array
(
[TAGS] =>
)
[PROPERTIES] => Array
(
[VIDEO] => Array
(
[ID] => 4
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Видео
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => VIDEO
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => mpg, avi, wmv, mpeg, mpe, flv, mp4
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Видео
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[DONT_SHOW] => Array
(
[ID] => 6
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Не отображать в верхней карусели на главной
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => DONT_SHOW
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Не отображать в верхней карусели на главной
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[AUTHOR] => Array
(
[ID] => 7
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Автор
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => AUTHOR
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Автор
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[WATERMARKER] => Array
(
[ID] => 8
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Водяной знак
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => WATERMARKER
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => jpg, gif, bmp, png, jpeg, webp
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Водяной знак
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[WATERMARKER_PREV] => Array
(
[ID] => 9
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Водяной знак в превью
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => WATERMARKER_PREV
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => jpg, gif, bmp, png, jpeg, webp
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Водяной знак в превью
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[DONT_SHOW_LIST] => Array
(
[ID] => 11
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Не отображать в карусели с разделами на главной
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => DONT_SHOW_LIST
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Не отображать в карусели с разделами на главной
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[MAIN_SECTION] => Array
(
[ID] => 12
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Главный раздел
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => MAIN_SECTION
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Главный раздел
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[PHOTOGRAPHER] => Array
(
[ID] => 13
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Фотограф
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => PHOTOGRAPHER
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Фотограф
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[NASHE_VIDEO] => Array
(
[ID] => 14
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Наше видео
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => NASHE_VIDEO
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] => video
[USER_TYPE_SETTINGS] => Array
(
[BUFFER_LENGTH] => 10
[CONTROLBAR] => bottom
[AUTOSTART] => N
[VOLUME] => 90
[SKIN] =>
[FLASHVARS] =>
[WMODE_FLV] => transparent
[BGCOLOR] => FFFFFF
[COLOR] => 000000
[OVER_COLOR] => 000000
[SCREEN_COLOR] => 000000
[SILVERVARS] =>
[WMODE_WMV] => windowless
[WIDTH] => 400
[HEIGHT] => 300
)
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Наше видео
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[YOUTUBE_VIDEO] => Array
(
[ID] => 15
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Наше видео ютуб
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => YOUTUBE_VIDEO
[DEFAULT_VALUE] => https://www.youtube.com/embed/
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Наше видео ютуб
[~DEFAULT_VALUE] => https://www.youtube.com/embed/
)
[YES_WATERMARK] => Array
(
[ID] => 17
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Выводить водяной знак
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => YES_WATERMARK
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Выводить водяной знак
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[YES_WATERMARK_PREV] => Array
(
[ID] => 18
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Выводить водяной знак превью
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => YES_WATERMARK_PREV
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Выводить водяной знак превью
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[DETAIL_PICTERS_NEW] => Array
(
[ID] => 19
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Детальная картинка
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => DETAIL_PICTERS_NEW
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => jpg, gif, bmp, png, jpeg, webp
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Детальная картинка
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
)
[DISPLAY_PROPERTIES] => Array
(
)
[IBLOCK] => Array
(
[ID] => 1
[~ID] => 1
[TIMESTAMP_X] => 05.09.2026 23:21:37
[~TIMESTAMP_X] => 05.09.2026 23:21:37
[IBLOCK_TYPE_ID] => news
[~IBLOCK_TYPE_ID] => news
[LID] => s1
[~LID] => s1
[CODE] => corporate_news_s1
[~CODE] => corporate_news_s1
[API_CODE] =>
[~API_CODE] =>
[REST_ON] => N
[~REST_ON] => N
[NAME] => Новости
[~NAME] => Новости
[ACTIVE] => Y
[~ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[~SORT] => 500
[LIST_PAGE_URL] => /news/
[~LIST_PAGE_URL] => /news/
[DETAIL_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/#ELEMENT_CODE#/
[~DETAIL_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/#ELEMENT_CODE#/
[SECTION_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/
[~SECTION_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/
[CANONICAL_PAGE_URL] => https://beresta.by/news/corporate_news_s1/
[~CANONICAL_PAGE_URL] => https://beresta.by/news/corporate_news_s1/
[PICTURE] =>
[~PICTURE] =>
[DESCRIPTION] =>
[~DESCRIPTION] =>
[DESCRIPTION_TYPE] => text
[~DESCRIPTION_TYPE] => text
[RSS_TTL] => 24
[~RSS_TTL] => 24
[RSS_ACTIVE] => Y
[~RSS_ACTIVE] => Y
[RSS_FILE_ACTIVE] => N
[~RSS_FILE_ACTIVE] => N
[RSS_FILE_LIMIT] =>
[~RSS_FILE_LIMIT] =>
[RSS_FILE_DAYS] =>
[~RSS_FILE_DAYS] =>
[RSS_YANDEX_ACTIVE] => N
[~RSS_YANDEX_ACTIVE] => N
[XML_ID] =>
[~XML_ID] =>
[TMP_ID] => f082d910d864d8e7e86bc021c7c31749
[~TMP_ID] => f082d910d864d8e7e86bc021c7c31749
[INDEX_ELEMENT] => Y
[~INDEX_ELEMENT] => Y
[INDEX_SECTION] => Y
[~INDEX_SECTION] => Y
[WORKFLOW] => N
[~WORKFLOW] => N
[BIZPROC] => N
[~BIZPROC] => N
[SECTION_CHOOSER] => L
[~SECTION_CHOOSER] => L
[LIST_MODE] =>
[~LIST_MODE] =>
[RIGHTS_MODE] => S
[~RIGHTS_MODE] => S
[SECTION_PROPERTY] => N
[~SECTION_PROPERTY] => N
[PROPERTY_INDEX] => N
[~PROPERTY_INDEX] => N
[VERSION] => 1
[~VERSION] => 1
[LAST_CONV_ELEMENT] => 0
[~LAST_CONV_ELEMENT] => 0
[SOCNET_GROUP_ID] =>
[~SOCNET_GROUP_ID] =>
[EDIT_FILE_BEFORE] =>
[~EDIT_FILE_BEFORE] =>
[EDIT_FILE_AFTER] =>
[~EDIT_FILE_AFTER] =>
[SECTIONS_NAME] => Разделы
[~SECTIONS_NAME] => Разделы
[SECTION_NAME] => Раздел
[~SECTION_NAME] => Раздел
[ELEMENTS_NAME] => Элементы
[~ELEMENTS_NAME] => Элементы
[ELEMENT_NAME] => Элемент
[~ELEMENT_NAME] => Элемент
[FULLTEXT_INDEX] => N
[~FULLTEXT_INDEX] => N
[EXTERNAL_ID] =>
[~EXTERNAL_ID] =>
[LANG_DIR] => /
[~LANG_DIR] => /
[SERVER_NAME] => beresta.by
[~SERVER_NAME] => beresta.by
)
[SECTION] => Array
(
[PATH] => Array
(
[0] => Array
(
[ID] => 10
[~ID] => 10
[CODE] => obshchestvo
[~CODE] => obshchestvo
[XML_ID] =>
[~XML_ID] =>
[EXTERNAL_ID] =>
[~EXTERNAL_ID] =>
[IBLOCK_ID] => 1
[~IBLOCK_ID] => 1
[IBLOCK_SECTION_ID] =>
[~IBLOCK_SECTION_ID] =>
[SORT] => 500
[~SORT] => 500
[NAME] => Общество
[~NAME] => Общество
[ACTIVE] => Y
[~ACTIVE] => Y
[DEPTH_LEVEL] => 1
[~DEPTH_LEVEL] => 1
[SECTION_PAGE_URL] => /news/obshchestvo/
[~SECTION_PAGE_URL] => /news/obshchestvo/
[IBLOCK_TYPE_ID] => news
[~IBLOCK_TYPE_ID] => news
[IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[~IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[~IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[GLOBAL_ACTIVE] => Y
[~GLOBAL_ACTIVE] => Y
[IPROPERTY_VALUES] => Array
(
[SECTION_META_TITLE] => Общество
[SECTION_META_KEYWORDS] => Новости
[SECTION_META_DESCRIPTION] =>
[SECTION_PAGE_TITLE] => Общество
[ELEMENT_META_TITLE] => Общество
[ELEMENT_META_KEYWORDS] => Новости
[ELEMENT_META_DESCRIPTION] => .
[ELEMENT_PAGE_TITLE] => Общество
)
)
)
)
[SECTION_URL] => /news/obshchestvo/
[META_TAGS] => Array
(
[TITLE] => Ваеннае ліхалецце вачыма Алены Цівунчык
[BROWSER_TITLE] => Ваеннае ліхалецце вачыма Алены Цівунчык
[KEYWORDS] => Общество
[DESCRIPTION] => Калі ў Цецяроўку ўвайшлі немцы, Алене Аляксееўне Цівунчык ішоў дванаццаты год Яна і цяпер, калі ўспомніць тое ліхалецце, усякі раз зажаліцца.
)
)
29.01.2014
Ваеннае ліхалецце вачыма Алены Цівунчык