Узнагароджанне ўдзельнікаў праходзіла ў тры этапы. Тры, таму што за адну паездку наведаць усіх было немагчыма. Гэта адзіны конкурс у раёне, дзе падарункі атрымоўвалі не толькі фактычныя пераможцы. Пераможцамі былі ўсе: і дзеці, і іх бацькі.
— У гэтым годзе на конкурс даслалі 100 работ, але ў нас было толькі тры канкрэтная намінацыі: «Навагодняя елка» (памерам ад 70 да 100 см), «Аб’ёмная калядная кампазіцыя» (з прыроднага матэрыялу), «Елачнае ўпрыгожванне» (навагодняя цацка выкананая ў свабоднай тэхніцы). Выходзіць за іх мы не маглі, таму і граматы з месцам атрымоўвалі не ўсе, — расказвае адна з арганізатараў конкурсу Наталля Міхайлаўна Таргонская, выконваючая абавязкі дырэктара ДУК «Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы».
Дарэчы, у гэтым годзе дзве з трох намінацый — «Навагодняя елка» і «Елачнае ўпрыгожванне» — змяніліся.
Конкурс праводзіўся пры падтрымцы ДУК «Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы», раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын», раённай арганізацыі Беларускага Грамадства Чырвонага Крыжа, раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і аддзела адукацыі Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта.
Салодкія падарункі атрымалі і 45 уладальнікаў дыпломаў I, ІІ і ІІІ ступеняў, і тыя, каго ўзнагародзілі лістамі падзякі. Арганізатары вылучалі за неардынарнасць пагляду, арыгінальнасць і тэхніку выканання.
— Нельга не адзначыць, што гэтым разам якасць работ значна ўзрасла. Дзеці і іх бацькі папрацавалі вельмі плённа. Гэта не можа не цешыць, — працягвае Наталля. — Нам спадабаліся ўсе работы! І ўсе яны сапраўды заслугоўваюць вышэйшых месцаў.
Практычна палову кампазіцый на конкурс даслалі з Вялікабераставіцкага ясляў-сада: тут былі 42 удзельнікі. Большасць пераможцаў таксама адтуль. Спрабавалі свае сілы дзеці і з іншых установаў выхавання і адукацыі.
Акрамя таго, рашэннем жюры былі адзначаны наступныя удзельнікі:
- за неардынарнасць пагляду ў намінацыі “Навагодняя елка”: Цімур Саннікаў (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Дар’я Стралкова (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Анатолій Канаеў (ДУА “Пархімаўскі НПК яслі-сад-базавая школа”), Ліза Сабалеўская (ДУА “Масалянскі НПК яслі-сад- пачатковая школа”), Арцём Міхайлоўскі (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Дар’я Чарняк (ДУА “Вялікаэйсмантаўскі яслі-сад”), Кацярына Сцельмах (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Кацярына Рыбалка (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Валерыя Масюкевіч (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Маргарыта Навумовіч, Таццяна Гушча, Кірыл Тупіца (ДУА “Вялікаэйсмантаўскі яслі-сад”), Ілона Барада (ДУА “Старадварэцкі НПК яслі-сад-базавая школа”), Кірыл Шляхотка (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”);
- за арыгінальнасць у намінацыі “Аб’ёмная кампазіцыя”: Сяргей Крыпан (ДУА“Вялікабераставіцкая СШ”), Руслан Канецкі (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Аляксандра Шацілоўская (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Міраслаў Юрцэвіч (ДУА“Малабераставіцкі яслі-сад”), Артур Кулікоўскі (ДУА “Алекшыцкі яслі-сад”);
- за тэхніку выканання ў намінацыі “Елачнае ўпрыгожванне”: Іван Цыкота (ДУА “ Макараўскі НПК яслі-сад-СШ”), Захар Краўцоў (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Кацярына Бойская (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Анастасія Каравай (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Іван Стрыжакоў (ДУА “Макараўскі НПК яслі-сад-СШ”).
У наступным годзе арганізатары плануюць прыцягнуць яшчэ больш удзельнікаў. Для «Самаробнага цуду» ён будзе юбілейным. Раённая выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці праводзіцца з 2015 года.
Кацярына Бухцінава,
фота аўтара, Веранікі Варабей, Святланы Ганчаровай