Array
(
[TAGS] =>
[~TAGS] =>
[ID] => 2628
[~ID] => 2628
[NAME] => Міхаіл і Юзэфа Іадкоўскія з Вялікіх Ёдкавічаў бачаць шчасце ў тым, каб быць разам
[~NAME] => Міхаіл і Юзэфа Іадкоўскія з Вялікіх Ёдкавічаў бачаць шчасце ў тым, каб быць разам
[IBLOCK_ID] => 1
[~IBLOCK_ID] => 1
[IBLOCK_SECTION_ID] => 10
[~IBLOCK_SECTION_ID] => 10
[DETAIL_TEXT] => Часам заходзіш у незнаёмы дом і адразу разумееш, што тут жывуць шчаслівыя людзі, што тут створаны той самы сапраўдны хатні ачаг, ля якога могуць пагрэцца не толькі члены сям’і, але і ўсё госці гэтага дома. Менавіта такое адчуванне не пакідала мяне ў час візіту да Міхаіла і Юзэфы Іадкоўскіх з Вялікіх Ёдкавічаў.
Цёплая, добразычлівая атмасфера, шчырыя ўсмешкі на тварах гаспадароў і амаль што юначыя закаханыя позіркі, якімі яны перыядычна абменьваліся паміж сабой. І нават не верылася, што перада мной людзі даволі сталага ўзросту, настолькі яны напоўненыя аптымізмам і прагай жыцця. І тым не менш, Міхаілу Міхайлавічу ужо 71 год, а Юзэфе Міхайлаўне – 58.
- Не здзіўляйцеся, што ў нас такая вялікая розніца ў гадах, - усміхаецца гаспадыня, - напэўна, лёсам было так наканавана, бо ён доўга не жаніўся, як бы чакаў, пакуль я вырасту.
- Ды дзяўчат было многа вакол, а вось не мог падабраць тую, каб да сэрца прыпала, - удакладняе Міхаіл Міхайлавіч.
Дарэчы, у часы маладосці маіх субяседнікаў іх Вялікія Ёдкавічы былі сапраўды вялікай вёскай.
- У Вялікіх Ёдкавічах была васьмігадовая школа, хадзілі туды не толькі нашы школьнікі, але і дзеці з суседніх вёсак як Бераставіцкага, так і Гродзенскага раёнаў, - расказвае Міхаіл Іадкоўскі. – У мае часы пятых было нават два класы, толькі ў іх вучылася 50 чалавек.
Пасля заканчэння васьмігодкі Міхаіл Міхайлавіч паступіў у Мураванскае вучылішча, адвучыўся на трактарыста, а пасля вярнуўся ў мясцовы калгас “Свіслач”, працаваў на трактары, на камбайне.
Потым быў перыяд, калі ён вырашыў паспрабаваць гарадскога жыцця і з’ехаў у Гродна. Гадоў пяць працаваў на трактары ўжо ў горадзе: спачатку - у сельгастэхніцы, а потым на заводзе жалеза-бетонных канструкцый будтрэста. А пасля захварэла маці, яе трэба было даглядаць, заняцца хатняй гаспадаркай, якая была даволі вялікай, і ў 1980 годзе Міхаіл Іадкоўскі вярнуўся ў Вялікія Ёдкавічы.
- Гэта мой бацькоўскі дом, - мая спадчына, - кажа Міхаіл Міхайлавіч. – Бацькі яго самі будавалі. У нашай сям’і было пяцёра дзяцей – чатыры сястры і я, адзін сын. Сёстры замуж павыходзілі, раз’ехаліся, я таксама паехаў працаваць у Гродна, а калі маці засталася адна і захварэла, і яе трэба было даглядаць, сёстры сказалі: “Ты сын, спадчыннік, так што прыязджай і дапамагай маме”.
Прыкладна ў гэты час вярнулася на сваю малую радзіму і Юзэфа Станеўская. Юзэфа Міхайлаўна родам з Малых Ёдкавіч, хоць гэта ўжо і лічыцца другая вёска, але жылі яны з будучым мужам амаль што па-суседску, недалёка адзін ад аднаго.
- Вядома, мы былі з ім знаёмы, бацькі нашы адзін аднаго добра ведалі, - кажа Юзэфа Міхайлаўна, - але каб хто раней мне сказаў, што я за Міхаіла замуж выйду, то ніколі не паверыла б. А, бачыце, жыццё так павярнула, што стаў ён для мяне найлепшым.
У сям’і Юзэфы Міхайлаўны таксама было пяцёра дзяцей: два браты і тры сястры. Вучылася яна спачатку ў Мацееўскай пачатковай школе, потым - у Ёдкавічскай васьмігодцы. Закончыўшы 8 класаў, разам з сяброўкамі-аднакласніцамі паехала ў Гродна, паступіла ў вучылішча хімікаў.
- У Гродне якраз адкрываўся завод сінтэтычнага валакна, і нас спецыяльна рыхтавалі для працы на гэтым заводзе, - расказвае жанчына. – Мы ткалі там кордную тканіну. Пасля вучылішча я год адпрацавала на заводзе, але нешта мая спецыяльнасць мне не вельмі падабалася, цягнула мяне моцна ў вёску, сама не ведаю чаму.
У 1981 годзе Юзэфа Міхайлаўна вярнулася ў свае Малыя Ёдкавічы, уладкавалася лабарантам на малакавоз. Міхаіл Міхайлавіч на сваім трактары таксама быў заняты на ферме, гнаў дойку. Менавіта тады, працуючы разам, маладыя людзі і зблізіліся, часта размаўлялі на агульныя тэмы, прывыклі адзін да аднаго.
- І розніца ў дванаццаць гадоў мяне ўжо зусім не палохала, - гаворыць Юзэфа Міхайлаўна, - я зразумела, што гэта той чалавек, з якім мне камфортна. І родныя радзілі выходзіць за яго замуж, казалі, што працавіты, добры, маці даглядае.
Бацька Міхаіла Іадкоўскага трагічна загінуў у 1969 годзе, пасля яго смерці маці таксама захварэла, бо вельмі цяжка перажывала яго смерць.
Менавіта з-за хваробы маці Міхаіл Міхайлавіч і не ажаніўся раней, бо лічыўся яе апекуном, і яго не забіралі ў армію. А каб ажаніўся, то прыйшлося б адразу ісці на службу, а клопат аб маці лёг бы на плечы маладой жонкі. Не хацеў ён ні на каго свае абавязкі перакладаць.
- Так да 27 гадоў і не ажаніўся, а там, гляджу, і ўсе дзяўчаты майго ўзросту замуж павыходзілі, трэба было ўжо сярод маладзейшых жонку шукаць. Ды толькі ехаць у вёску жыць ахвотніц таксама не было асабліва, - смяецца Міхаіл Міхайлавіч.
- Хіба адна я такая і знайшлася, - паддаквае яму Юзэфа Міхайлаўна. - Калі маці памерла, маладому мужчыне цяжка было аднаму спраўляцца з усёй гаспадаркай. Тады і задумаўся ён сур’ёзна пра жаніцьбу, зрабіў мне прапанову. Праз паўгода мы пажаніліся, 20 лютага 1981 года гэта якраз было. Тады і прыйшла я ў гэты дом.
- І вось ужо амаль што 38 гадоў, як яна мяне “пілуе” – спрабуе “ўкалоць” жонку Міхаіл Міхайлавіч.
Але, гледзячы на іх усмешлівыя твары і вочы, якія іскрацца шчасцем, разумею, што гэта проста жарт. Пытаю, ці не змерзлі ў час вяселля, якое было ў такі суровы зімовы час.
- Што Вы! Дзе ж там каля маладой жонкі змерзнеш, - зноў звонка смяецца Міхаіл Міхайлавіч.
- А мае сяброўкі-аднакласніцы, якія засталіся ў Гродне, мяне не падтрымалі, - працягвае Юзэфа Міхайлаўна. - Казалі: “Што ты тут забыла, у гэтай вёсцы? Будзеш толькі нормы буракоў палоць. Уцякай, пакуль не позна”. Вядома, адразу мне было даволі цяжка. Ён на рабоце цэлы дзень, то на трактары, то на камбайне.
У 1983 годзе нарадзілася старэйшая дачка Юля, а мне 24 баразны буракоў выдзелілі, дзесьці каля гектара гэта, палоць трэба. Куды ж мне з малым дзіцём на руках? Усе полюць, а я не магу, мама мая таксама на ферме цэлы дзень занятая, няма зусім з кім дзіця пакінуць. Так і не пайшла я, выбрала дзіця, а не буракі. У 1985 годзе нарадзілася другая дачка Марына, у 1989 годзе – сын Станіслаў. Дзеці трошкі падраслі, стала лягчэй і я пайшла працаваць даяркай на ферму, каб трохі грошай зарабіць. У Мацеевічах на ферме якраз была патрэбна даярка, і я туды пайшла. Сыну два гады было тады. Так дваццаць гадоў адпрацавала даяркай, і адпрацавала добра, не раз узнагароды атрымлівала.
[caption id="attachment_100623" align="alignleft" width="747"]
1983 год, нараджэнне старэйшай дачкі Юліі[/caption]
Юзэфа Міхайлаўна прыносіць і дэманструе граматы і падзячныя пісьмы Прэзідыума Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, Бераставіцкага райвыканкама, пасведчанне аб занясенні на раённую Дошку гонару ў 2010 годзе.
Пераможцам сацспаборніцтва быў некалі на сяўбе і Міхаіл Міхайлавіч, ён таксама ўвесь час старанна круціў баранку свайго “жалезнага каня”.
Нават цяпер, выйшаўшы на пенсію, і муж, і жонка працягваюць працаваць.
Праўда, цяпер Міхаіл Міхайлавіч пакуль што ў водпуску, а пасля яго будзе ўжо звальняцца, але да гэтага часу ўсё яшчэ старажаваў на зерняскладзе ў Ёдкавічах.
А Юзэфа Міхайлаўна таксама яшчэ працуе: дзяжурыць на прахадной у майстэрні ў Вялікіх Эйсмантах.
- Не магу сядзець доўга дома, нейкая дэпрэсія у мяне пачынаецца, - кажа жанчына, - хочацца некуды ісці, з людзьмі паразмаўляць. А тут у вёсцы адзін дзень да адной бабулькі зойдзеш, у другі – да другой, не будзеш жа ім часта дакучаць, у іх дзеці, унукі ёсць, прыязджаюць. Таму і хаджу на працу, пакуль ёсць такая магчымасць.
Са студзеня гэтага года Юзэфа Міхайлаўна ўсклала на сябе яшчэ і грамадскія абавязкі старасты вёскі, яна першы памочнік старшыні сельсавета па пытаннях свайго населенага пункта.
- Праўда, цяпер у вёсцы зімой мала хто ёсць, - удакладняе Юзэфа Міхайлаўна. – На зіму многія выехалі да дзяцей.
Пра сваіх дзяцей Іядкоўскія гавораць з асаблівым гонарам і цеплынёй.
- Яны ў нас простыя, не асабліва вучаныя, але выраслі добрымі людзьмі, - кажа маці. - Дочкі засталіся таксама на малой радзіме: Юля працуе загадчыкам склада, выйшла замуж за трактарыста, у Вялікіх Эйсмантах ім далі кватэру ў двухкватэрным доме, маюць дваіх дзяцей. Другая дачка Марына таксама ў Вялікіх Эйсмантах жыве, бухгалтарам працуе, атрымала вышэйшую адукацыю, цяпер, праўда, у дэкрэтным адпачынку, у іх з мужам таксама двое дзетак.
А вось сын жыве ў Гродне, працуе дальнабойшчыкам, дзве дачкі ў яго сям’і гадуюцца. Дзеці часта прыязджаюць, яны любяць гэты дом. Дзяўчаты толькі пазвоняць: “Мама, мы да цябе” - і вечарам ужо тут. І сын таксама вельмі не хацеў адсюль выязджаць, цягне і яго гэты дом. Я кажу: “Сын, ты напэўна, усё-такі вернешся сюды”. Гэты дом сынам у спадчыну перадаецца: майму мужу бацькі пакінулі, і мы таксама сыну аддамо. Дзяўчаты маюць свае дамы, агароды, а для яго будзе дача, будзе куды прыехаць адпачыць ад гораду.
[caption id="attachment_100624" align="alignleft" width="457"]
Унукі[/caption]
Іадкоўскія ўладкавалі свой дом, зрабілі яго максімальна камфортным для жыцця.
- Ваду правялі, бойлер для яе падагрэву падключылі, пральная машына-аўтамат, туалет і душавая кабінка дома, каналізацыя, - пералічвае Міхаіл Міхайлавіч. - Цяпер, як у горадзе, жывём. Хацелася б яшчэ, каб газ правесці ў дом ці электрычнае ацяпленне, каб і печкі не паліць ужо.
- Ды толькі ўнукі перажываюць, як будуць без бабкі, - жартуе Юзэфа Міхайлаўна. – Як яны прыязджаюць, абавязкова пяку бабку – гэта іх любімая страва.
У ваколіцы ходзіць яшчэ слава пра пончыкі Юзэфы Іадкоўскай: на вяселлі многія просяць спячы іх, на “Эйсмантаўскім фэсце” без іх не абыходзіцца.
А Міхаіл Міхайлавіч у вольны час любіць рыбачыць, мае на Свіслачы сваё месца, і як толькі пацяплее, ён ужо там. Бацька яго быў заядлым рыбаком і паляўнічым, і перадаў гэта захапленне сыну.
- Я, бывае, сваруся: на дварэ дождж, грымоты, маланка, а яго няма, на рыбе сядзіць, - гаворыць Юзэфа Міхайлаўна. - У мяне сэрца не на месцы, а ён кажа: “Чаго ты баішся, я той маланкі і не заўважыў нават”. Затое рыба ў нас дома пастаянна: і сушым, і солім, дзецям даем. Толькі сам Міхаіл Міхайлавіч, як сапраўдны рыбак, рыбы не есць, лічыць, што так яна будзе лепш лавіцца.
Ёсць у Міхаіла Іадкоўскага і свой трактар, не змог без яго, як калгасны пакінуў. А так і свой гарод апрацуе, і дзецям дапаможа, і суседзям ніколі не адмовіў.
Кожнае свята ў доме Іадкоўскіх збіраецца ўся іх вялікая сям’я, бацькоўскі дом дзеці і ўнукі не забываюць.
- Мы самі жывём дружна, стараемся не сварыцца, - кажа Юзэфа Міхайлаўна, - і дзяцей так заўсёды вучылі. І яны цяпер вельмі добра сябруюць між сабой, збіраюцца часта разам. Можа, нам жыццё не дадало чаго, як у горадзе ў людзей было, але я на свой лёс не скарджуся, не шкадую, што засталася ў вёсцы. А цяпер прагрэс наперад такі крок зрабіў, што і ў вёсцы наступіла гарадское жыццё: і буракоў ужо не трэба палоць, ні кароў, ні свіней трымаць.
Па маладосці, можа, трохі і зайздросціла я сваім сяброўкам, што яны ў горадзе, што жыццё ў іх лягчэйшае, што дзеці іх маглі вучыцца, дзе захочуць. А цяпер, праз час, пагляджу на сваіх дзяцей і на іхніх, дзе і разводы, і п’янкі дома, дык думаю, не, у мяне нармальнае жыццё, я шчаслівая. На роднай зямлі дзеці выраслі, заўсёды пры працы, таму і мацнейшыя ў маральным плане. Мы з мужам задаволены сваімі дзецьмі, сем’і ў іх добрыя, жывуць дружна, кватэры атрымалі, ды і на зарплаты цяпер у гаспадарцы няма чаго скардзіцца. Усё, што галоўнае, маюць. А гледзячы на іх, і мы радуемся.
Кажуць, што кожны чалавек сам куе сваё шчасце. І я з гэтым згодна: калі хочаш добра жыць, то трэба пастарацца. Мы з мужам працуем многа, у кожнага свой занятак, а калі нешта і не так дзе пойдзе, то стараемся не заўважыць, каб лішні раз не пакрыўдзіць другога. Для нас шчасце - быць разам, і мы гэта шчасце разам беражом.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара
і з архіву сям’і Іадкоўскіх
[~DETAIL_TEXT] => Часам заходзіш у незнаёмы дом і адразу разумееш, што тут жывуць шчаслівыя людзі, што тут створаны той самы сапраўдны хатні ачаг, ля якога могуць пагрэцца не толькі члены сям’і, але і ўсё госці гэтага дома. Менавіта такое адчуванне не пакідала мяне ў час візіту да Міхаіла і Юзэфы Іадкоўскіх з Вялікіх Ёдкавічаў.

[DETAIL_TEXT_TYPE] => html
[~DETAIL_TEXT_TYPE] => html
[PREVIEW_TEXT] => Міхаіл і Юзэфа Іадкоўскія з Вялікіх Ёдкавічаў бачаць шчасце ў тым, каб быць разам
[~PREVIEW_TEXT] => Міхаіл і Юзэфа Іадкоўскія з Вялікіх Ёдкавічаў бачаць шчасце ў тым, каб быць разам
[PREVIEW_TEXT_TYPE] => html
[~PREVIEW_TEXT_TYPE] => html
[DETAIL_PICTURE] => Array
(
[ID] => 5236
[TIMESTAMP_X] => 20.03.2025 13:19:15
[MODULE_ID] => iblock
[HEIGHT] => 683
[WIDTH] => 1024
[FILE_SIZE] => 363381
[CONTENT_TYPE] => image/jpeg
[SUBDIR] => iblock/dd1
[FILE_NAME] => tn8busr6sz1ngam1163tqvywk3esrfnd.jpg
[ORIGINAL_NAME] => IMG_6690.jpg
[DESCRIPTION] =>
[HANDLER_ID] =>
[EXTERNAL_ID] => ba7da4a007301153461b7f69153a73e9
[VERSION_ORIGINAL_ID] =>
[META] =>
[SRC] => /upload/iblock/dd1/tn8busr6sz1ngam1163tqvywk3esrfnd.jpg
[UNSAFE_SRC] => /upload/iblock/dd1/tn8busr6sz1ngam1163tqvywk3esrfnd.jpg
[SAFE_SRC] => /upload/iblock/dd1/tn8busr6sz1ngam1163tqvywk3esrfnd.jpg
[ALT] => Міхаіл і Юзэфа Іадкоўскія з Вялікіх Ёдкавічаў бачаць шчасце ў тым, каб быць разам
[TITLE] => Міхаіл і Юзэфа Іадкоўскія з Вялікіх Ёдкавічаў бачаць шчасце ў тым, каб быць разам
)
[~DETAIL_PICTURE] => 5236
[TIMESTAMP_X] => 09.04.2025 19:31:53
[~TIMESTAMP_X] => 09.04.2025 19:31:53
[ACTIVE_FROM_X] => 2020-02-15 00:00:00
[~ACTIVE_FROM_X] => 2020-02-15 00:00:00
[ACTIVE_FROM] => 15.02.2020
[~ACTIVE_FROM] => 15.02.2020
[LIST_PAGE_URL] => /news/
[~LIST_PAGE_URL] => /news/
[DETAIL_PAGE_URL] => /news/obshchestvo/%D0%BC%D1%96%D1%85%D0%B0%D1%96%D0%BB-%D1%96-%D1%8E%D0%B7%D1%8D%D1%84%D0%B0-%D1%96%D0%B0%D0%B4%D0%BA%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F-%D0%B7-%D0%B2%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D1%96%D1%85-%D1%91%D0%B4/
[~DETAIL_PAGE_URL] => /news/obshchestvo/%D0%BC%D1%96%D1%85%D0%B0%D1%96%D0%BB-%D1%96-%D1%8E%D0%B7%D1%8D%D1%84%D0%B0-%D1%96%D0%B0%D0%B4%D0%BA%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F-%D0%B7-%D0%B2%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D1%96%D1%85-%D1%91%D0%B4/
[LANG_DIR] => /
[~LANG_DIR] => /
[CODE] => міхаіл-і-юзэфа-іадкоўскія-з-вялікіх-ёд
[~CODE] => міхаіл-і-юзэфа-іадкоўскія-з-вялікіх-ёд
[EXTERNAL_ID] => 2628
[~EXTERNAL_ID] => 2628
[IBLOCK_TYPE_ID] => news
[~IBLOCK_TYPE_ID] => news
[IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[~IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[~IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[LID] => s1
[~LID] => s1
[NAV_RESULT] =>
[NAV_CACHED_DATA] =>
[DISPLAY_ACTIVE_FROM] => 15.02.2020
[IPROPERTY_VALUES] => Array
(
[SECTION_META_TITLE] => Міхаіл і Юзэфа Іадкоўскія з Вялікіх Ёдкавічаў бачаць шчасце ў тым, каб быць разам
[SECTION_META_KEYWORDS] => Новости
[SECTION_META_DESCRIPTION] =>
[SECTION_PAGE_TITLE] => Міхаіл і Юзэфа Іадкоўскія з Вялікіх Ёдкавічаў бачаць шчасце ў тым, каб быць разам
[ELEMENT_META_TITLE] => Міхаіл і Юзэфа Іадкоўскія з Вялікіх Ёдкавічаў бачаць шчасце ў тым, каб быць разам
[ELEMENT_META_KEYWORDS] => Общество
[ELEMENT_META_DESCRIPTION] => Часам заходзіш у незнаёмы дом і адразу разумееш, што тут жывуць шчаслівыя людзі, што тут створаны той самы сапраўдны хатні ачаг, ля якога могуць пагрэцца не толькі члены сям’і, але і ўсё госці гэтага дома Менавіта такое адчуванне не пакідала мяне ў час візіту да Міхаіла і Юзэфы Іадкоўскіх з Вялікіх Ёдкавічаў.
[ELEMENT_PAGE_TITLE] => Міхаіл і Юзэфа Іадкоўскія з Вялікіх Ёдкавічаў бачаць шчасце ў тым, каб быць разам
)
[FIELDS] => Array
(
[TAGS] =>
)
[PROPERTIES] => Array
(
[VIDEO] => Array
(
[ID] => 4
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Видео
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => VIDEO
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => mpg, avi, wmv, mpeg, mpe, flv, mp4
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Видео
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[DONT_SHOW] => Array
(
[ID] => 6
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Не отображать в верхней карусели на главной
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => DONT_SHOW
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Не отображать в верхней карусели на главной
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[AUTHOR] => Array
(
[ID] => 7
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Автор
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => AUTHOR
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Автор
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[WATERMARKER] => Array
(
[ID] => 8
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Водяной знак
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => WATERMARKER
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => jpg, gif, bmp, png, jpeg, webp
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Водяной знак
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[WATERMARKER_PREV] => Array
(
[ID] => 9
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Водяной знак в превью
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => WATERMARKER_PREV
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => jpg, gif, bmp, png, jpeg, webp
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Водяной знак в превью
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[DONT_SHOW_LIST] => Array
(
[ID] => 11
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Не отображать в карусели с разделами на главной
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => DONT_SHOW_LIST
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Не отображать в карусели с разделами на главной
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[MAIN_SECTION] => Array
(
[ID] => 12
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Главный раздел
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => MAIN_SECTION
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Главный раздел
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[PHOTOGRAPHER] => Array
(
[ID] => 13
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Фотограф
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => PHOTOGRAPHER
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Фотограф
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[NASHE_VIDEO] => Array
(
[ID] => 14
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Наше видео
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => NASHE_VIDEO
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] => video
[USER_TYPE_SETTINGS] => Array
(
[BUFFER_LENGTH] => 10
[CONTROLBAR] => bottom
[AUTOSTART] => N
[VOLUME] => 90
[SKIN] =>
[FLASHVARS] =>
[WMODE_FLV] => transparent
[BGCOLOR] => FFFFFF
[COLOR] => 000000
[OVER_COLOR] => 000000
[SCREEN_COLOR] => 000000
[SILVERVARS] =>
[WMODE_WMV] => windowless
[WIDTH] => 400
[HEIGHT] => 300
)
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Наше видео
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[YOUTUBE_VIDEO] => Array
(
[ID] => 15
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Наше видео ютуб
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => YOUTUBE_VIDEO
[DEFAULT_VALUE] => https://www.youtube.com/embed/
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Наше видео ютуб
[~DEFAULT_VALUE] => https://www.youtube.com/embed/
)
[YES_WATERMARK] => Array
(
[ID] => 17
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Выводить водяной знак
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => YES_WATERMARK
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Выводить водяной знак
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[YES_WATERMARK_PREV] => Array
(
[ID] => 18
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Выводить водяной знак превью
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => YES_WATERMARK_PREV
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Выводить водяной знак превью
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[DETAIL_PICTERS_NEW] => Array
(
[ID] => 19
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Детальная картинка
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => DETAIL_PICTERS_NEW
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => jpg, gif, bmp, png, jpeg, webp
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Детальная картинка
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
)
[DISPLAY_PROPERTIES] => Array
(
)
[IBLOCK] => Array
(
[ID] => 1
[~ID] => 1
[TIMESTAMP_X] => 05.09.2026 23:21:37
[~TIMESTAMP_X] => 05.09.2026 23:21:37
[IBLOCK_TYPE_ID] => news
[~IBLOCK_TYPE_ID] => news
[LID] => s1
[~LID] => s1
[CODE] => corporate_news_s1
[~CODE] => corporate_news_s1
[API_CODE] =>
[~API_CODE] =>
[REST_ON] => N
[~REST_ON] => N
[NAME] => Новости
[~NAME] => Новости
[ACTIVE] => Y
[~ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[~SORT] => 500
[LIST_PAGE_URL] => /news/
[~LIST_PAGE_URL] => /news/
[DETAIL_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/#ELEMENT_CODE#/
[~DETAIL_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/#ELEMENT_CODE#/
[SECTION_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/
[~SECTION_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/
[CANONICAL_PAGE_URL] => https://beresta.by/news/corporate_news_s1/
[~CANONICAL_PAGE_URL] => https://beresta.by/news/corporate_news_s1/
[PICTURE] =>
[~PICTURE] =>
[DESCRIPTION] =>
[~DESCRIPTION] =>
[DESCRIPTION_TYPE] => text
[~DESCRIPTION_TYPE] => text
[RSS_TTL] => 24
[~RSS_TTL] => 24
[RSS_ACTIVE] => Y
[~RSS_ACTIVE] => Y
[RSS_FILE_ACTIVE] => N
[~RSS_FILE_ACTIVE] => N
[RSS_FILE_LIMIT] =>
[~RSS_FILE_LIMIT] =>
[RSS_FILE_DAYS] =>
[~RSS_FILE_DAYS] =>
[RSS_YANDEX_ACTIVE] => N
[~RSS_YANDEX_ACTIVE] => N
[XML_ID] =>
[~XML_ID] =>
[TMP_ID] => c0e792eea55f78fdf2f56a185b80509e
[~TMP_ID] => c0e792eea55f78fdf2f56a185b80509e
[INDEX_ELEMENT] => Y
[~INDEX_ELEMENT] => Y
[INDEX_SECTION] => Y
[~INDEX_SECTION] => Y
[WORKFLOW] => N
[~WORKFLOW] => N
[BIZPROC] => N
[~BIZPROC] => N
[SECTION_CHOOSER] => L
[~SECTION_CHOOSER] => L
[LIST_MODE] =>
[~LIST_MODE] =>
[RIGHTS_MODE] => S
[~RIGHTS_MODE] => S
[SECTION_PROPERTY] => N
[~SECTION_PROPERTY] => N
[PROPERTY_INDEX] => N
[~PROPERTY_INDEX] => N
[VERSION] => 1
[~VERSION] => 1
[LAST_CONV_ELEMENT] => 0
[~LAST_CONV_ELEMENT] => 0
[SOCNET_GROUP_ID] =>
[~SOCNET_GROUP_ID] =>
[EDIT_FILE_BEFORE] =>
[~EDIT_FILE_BEFORE] =>
[EDIT_FILE_AFTER] =>
[~EDIT_FILE_AFTER] =>
[SECTIONS_NAME] => Разделы
[~SECTIONS_NAME] => Разделы
[SECTION_NAME] => Раздел
[~SECTION_NAME] => Раздел
[ELEMENTS_NAME] => Элементы
[~ELEMENTS_NAME] => Элементы
[ELEMENT_NAME] => Элемент
[~ELEMENT_NAME] => Элемент
[FULLTEXT_INDEX] => N
[~FULLTEXT_INDEX] => N
[EXTERNAL_ID] =>
[~EXTERNAL_ID] =>
[LANG_DIR] => /
[~LANG_DIR] => /
[SERVER_NAME] => beresta.by
[~SERVER_NAME] => beresta.by
)
[SECTION] => Array
(
[PATH] => Array
(
[0] => Array
(
[ID] => 10
[~ID] => 10
[CODE] => obshchestvo
[~CODE] => obshchestvo
[XML_ID] =>
[~XML_ID] =>
[EXTERNAL_ID] =>
[~EXTERNAL_ID] =>
[IBLOCK_ID] => 1
[~IBLOCK_ID] => 1
[IBLOCK_SECTION_ID] =>
[~IBLOCK_SECTION_ID] =>
[SORT] => 500
[~SORT] => 500
[NAME] => Общество
[~NAME] => Общество
[ACTIVE] => Y
[~ACTIVE] => Y
[DEPTH_LEVEL] => 1
[~DEPTH_LEVEL] => 1
[SECTION_PAGE_URL] => /news/obshchestvo/
[~SECTION_PAGE_URL] => /news/obshchestvo/
[IBLOCK_TYPE_ID] => news
[~IBLOCK_TYPE_ID] => news
[IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[~IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[~IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[GLOBAL_ACTIVE] => Y
[~GLOBAL_ACTIVE] => Y
[IPROPERTY_VALUES] => Array
(
[SECTION_META_TITLE] => Общество
[SECTION_META_KEYWORDS] => Новости
[SECTION_META_DESCRIPTION] =>
[SECTION_PAGE_TITLE] => Общество
[ELEMENT_META_TITLE] => Общество
[ELEMENT_META_KEYWORDS] => Новости
[ELEMENT_META_DESCRIPTION] => .
[ELEMENT_PAGE_TITLE] => Общество
)
)
)
)
[SECTION_URL] => /news/obshchestvo/
[META_TAGS] => Array
(
[TITLE] => Міхаіл і Юзэфа Іадкоўскія з Вялікіх Ёдкавічаў бачаць шчасце ў тым, каб быць разам
[BROWSER_TITLE] => Міхаіл і Юзэфа Іадкоўскія з Вялікіх Ёдкавічаў бачаць шчасце ў тым, каб быць разам
[KEYWORDS] => Общество
[DESCRIPTION] => Часам заходзіш у незнаёмы дом і адразу разумееш, што тут жывуць шчаслівыя людзі, што тут створаны той самы сапраўдны хатні ачаг, ля якога могуць пагрэцца не толькі члены сям’і, але і ўсё госці гэтага дома Менавіта такое адчуванне не пакідала мяне ў час візіту да Міхаіла і Юзэфы Іадкоўскіх з Вялікіх Ёдкавічаў.
)
)
15.02.2020
Міхаіл і Юзэфа Іадкоўскія з Вялікіх Ёдкавічаў бачаць шчасце ў тым, каб быць разам
Часам заходзіш у незнаёмы дом і адразу разумееш, што тут жывуць шчаслівыя людзі, што тут створаны той самы сапраўдны хатні ачаг, ля якога могуць пагрэцца не толькі члены сям’і, але і ўсё госці гэтага дома. Менавіта такое адчуванне не пакідала мяне ў час візіту да Міхаіла і Юзэфы Іадкоўскіх з Вялікіх Ёдкавічаў.