Array
(
[TAGS] =>
[~TAGS] =>
[ID] => 16457
[~ID] => 16457
[NAME] => Вандроўка ў глыбінку. Астапкаўшчына
[~NAME] => Вандроўка ў глыбінку. Астапкаўшчына
[IBLOCK_ID] => 1
[~IBLOCK_ID] => 1
[IBLOCK_SECTION_ID] => 10
[~IBLOCK_SECTION_ID] => 10
[DETAIL_TEXT] =>
Прызнаюся шчыра, у вёсцы Астапкаўшчына да маёй цяперашняй паездкі сюды я раней не была і практычна нічога пра яе не ведала. Тыя нешматлікія звесткі, якія знайшліся пра Астапкаўшчыну ў інтэрнеце, датычыліся, у асноўным, падзеяў паўстання Кастуся Каліноўскага 1863 года, у час якога ўладальнік маёнтка Астапкаўшчына памешчык Рудольф Мантовіч дапамагаў паўстанцам прадуктамі харчавання і фуражом. Пасля падаўлення паўстання царскія ўлады канфіскавалі маёнтак і перадалі яго чыноўніку Гродзенскага губернскага праўлення Аляксандру Нікуліну, а сам Рудольф Іванавіч быў сасланы ў Сібір, у Табольскую губерню. Яшчэ сустракаецца ўпамінанне пра Астапкаўшчыну і ў творах Ларысы Геніюш, дзед якой, Павел Міклашэвіч, у пачатку XX стагоддзя таксама валодаў гэтым маёнткам, а пасля перадаў яго старэйшаму сыну Рыгору.
Ну што ж, тым цікавей зазірнуць у Астапкаўшчыну цяпер і пабачыць, чым і як яна жыве.
У Канюхоўскім сельсавеце, да якога належыць Астапкаўшчына, мяне папярэдзілі, што ў вёсцы засталося ўсяго чатыры жыхары на тры жылых дома, і параілі сустрэцца з яе старэйшымі жыхаркамі Марыяй Бах і Станіславай Вінарскай, да якіх я і накіравалася ў госці.
Адразу скажу, што патрапіць у Астапкаўшчыну было не так і лёгка: вёска проста патанае ў зелені дрэў і кустоў, якія зусім хаваюць яе ад чужых вачэй. І таму прыйшлося зрабіць амаль круг вакол вёскі, каб знайсці патрэбны ўезд. Трохі здзівіў і знак з назвай вёскі, напісаны, як кажуць, у лепшых традыцыях двухмоўя: беларускае “ў” побач з рускай літарай “щ”. Відаць, мовазнаўцы не такія тут частыя госці, каб выправіць памылкі ў напісанні. Ну што ж, ідзём знаёміцца з Астапкаўшчынай і яе жыхарамі.
Марыі Сямёнаўне Бах 82 гады. Яна нарадзілася і ўсё сваё жыццё пражыла ў Астапкаўшчыне. У 1958 годзе яе маці, бацька, тры сястры і брат выехалі ў Польшчу, а яна якраз выйшла замуж і засталася з мужам у родных мясцінах, у бацькоўскай хаце. Яе муж, Франц Баляслававіч, быў родам з суседняй вёскі Парэчча, ужо 26 гадоў, як яго няма ў жывых.
- У ранейшыя часы наша вёска была вельмі прыгожая, - успамінае Марыя Сямёнаўна. – Яна была невялікая, дамоў 30, але была такая акуратная, чыстая. Вуліца была брукаванай, вылажанай каменьчыкамі, да кожнага дома ішлі такія ж сцежачкі з камення. Вось бачыце, як тут у мяне каля дома. Плот у кожнага як пад лінейку быў зроблены, роўны і аднолькавы ва ўсіх. І абавязкова глядзелі, каб хата насупраць хаты роўна стаяла. У той час, калі я была маладой, і моладзі ў вёсцы было нямала, дзяўчат хіба з 16 і хлопцаў прыкладна столькі ж. Весела было ў той час, хоць і нястача была. Калгас абагуліў усё, нічога не засталося свайго. У 1949 годзе ён стварыўся ў нас тут. У Парэччы быў свой калгас, у Сямёнаўцы свой, наш, здаецца “Новае жыццё” называўся.
Днём працавалі, а кожны вечар – танцы, свой гарманіст быў. Пасля вайны ў панскім маёнтку была застава, дык і пагранічнікі з акардэонам прыходзілі ў вёску. У канцы вёскі быў вялікі падворак, там заўсёды танцавалі, а зімой па хатах танцы рабілі. Была ў нас у вёсцы бібліятэка, там бібліятэкар Надзя працавала. цяпер ужо той хаты і няма. Хлопцы збіраліся там, гулялі ў шашкі, шахматы, дзяўчаты далучаліся да іх таксама, іншыя гульні арганізоўвалі, можна сказаць, культурна час бавілі. Бо і моладзь у нас была добрая, культурная, не пілі, не біліся. Ды і наогул людзі ў нашай вёсцы заўсёды былі добрыя, спакойныя, дружныя. Ніхто ніколі ні з кім не сварыўся, дружна па-суседску жылі. Дзяцей было па 5-6, нават па 8 у некаторых сем’ях.
Марыя Сямёнаўна з мужам нарадзіла і выхавала траіх дзяцей – дзве дачкі і сына. Старэйшай, Ліліі, ужо няма – у кастрычніку мінулага года памерла ў 57 гадоў.
- Занядбала хваробу, да ўрачоў своечасова не звярнулася, - са слязьмі ў голасе расказвае Марыя Сямёнаўна. – Я яшчэ жыву, а яе няма ўжо. А працавала Ліля настаўніцай у Гродне.
Сын Станіслаў заснаваў у Астапкаўшчыне фермерскую гаспадарку, і малодшая дачка Аліцыя таксама ў яго працуе, хоць самі яны жывуць у Гродне.
- Я адразу не хацела, каб ён гэтым займаўся, - кажа Марыя Сямёнаўна. - работа на зямлі цяжкая, але ён гэтую справу заўсёды любіў. Яшчэ ў 90-х гадах узяў зямлю, ён аграном сам па спецыяльнасці, пасля сельгасінстытута трохі працаваў у калгасе, потым пайшоў у армію, а калі вярнуўся, вырашыў працаваць сам на зямлі. Работнікі да яго прыязджаюць з суседніх вёсак, ну і яшчэ два хлопцы з Астапкаўшчыны тут ёсць: Іосіф Пячко і Іосіф Вінарскі, яны таксама на работу да Стася ходзяць.
Сама Марыя Сямёнаўна два гады працавала ў канторы, а калі кантору перанеслі ў Пачобуты, не змагла туды дабірацца, бо дзеці малыя былі, хадзіла ў брыгаду. Калі дзеці падраслі трохі, пайшла працаваць на пошту ў Лішкі, там да пенсіі 20 гадоў адпрацавала паштальёнам.
- Мела сабе коніка, воз, сядала і так развозіла пошту, - усміхаецца бабуля. - Конь быў паслухмяны, спакойны. А муж працаваў у калгасе шафёрам, летам на камбайне быў. У час уборкі заўсёды першыя месцы займаў. Але хварэў многа, таму і рана пайшоў з жыцця.
Пытаюся ў Марыі Сямёнаўны, чаму іх вёска так называецца?
- Адкуль пайшла назва Астапкаўшчына, не ведаю, можа Астап тут які жыў. Нас яшчэ заўсёды называлі Сёлкі. Мая бабуля казала калісьці, што тут была карчма, яўрэй таргаваў, і прозвішча ў яго было Сёлка. Таму ўсе так і гаварылі: паедзем да Сёлкі ці ў Сёлкі. На месцы той карчмы цяпер толькі камяні вываленыя засталіся.
У Астапкаўшчыне быў і панскі маёнтак, тут жыў памешчык, дом у яго быў вялікі, я яго яшчэ памятаю, потым гэты дом перавезлі ў Вішнеўку на школу. Сад таксама вялікі быў, але яго калгас выкарчаваў. Сын потым узяў гэтую зямлю, пасадзіў зноў сад. Магазін некалькі гадоў быў, нават у нашым доме, я два гады таргавала ў ім. Потым яго ў Лішкі перанеслі, цяпер да нас аўталаўка прыязджае.
І школа была ў Астапкаўшчыне. Пасля вайны ў Мальвінінай хаце, потым у нас два гады, потым у Парэчча перанеслі яе, а затым вярнулі назад. Тут быў харошы дом, цагляны, гаспадары выехалі ў Польшчу, яго пад школу аддалі, і мае Ліля і Стась сюды хадзілі. А з 70-х гадоў у Лішкі пайшлі дзеці вучыцца, потым ужо ў Макараўцы. Цяпер той школы нават не відаць, так усё зарасло.
Я спытала ў Марыі Сямёнаўны, ці не збіраецца яе сын аднавіць вёску, пабудаваць новы дом на сваёй гаспадарцы. Марыя Сямёнаўна толькі адмоўна паківала галавой.
– Бачу, што не збіраецца ён тут будавацца. Пакуль у сына кватэры не было, хацеў гэты дом цэглай абкласці, а потым купіў кватэру, ажаніўся, так у Гродна і ездзіць. Ну а што тут будавацца… У Парэччы ўжо няма ніводнага чалавека, у Служках таксама няма нікога. Так і Астапкаўшчына хутка пустой застанецца. Дачнікаў у нас няма, адзін дом купіў нейкі прафесар з Гродна, але ў яго спачатку жонка памерла, потым сам, так ніхто сюды ўжо і не прыязджае. А многія дамы зараслі яшчэ з тых пор, як гаспадары ў Польшчу выехалі.
- Цяпер дзверы на замок і ў хаце сяджу, - расказвае далей пра свой побыт Марыя Сямёнаўна. - Уключаю “Радыё Марыя”, слухаю, малюся, тэлевізар гляджу, пачытаю што-небудзь, люблю красворды паразгадваць, кажуць, для памяці гэта добра. Калі дачка старэйшая памерла, а малодшая зламала руку, я па начах наскі вязала, безрукаўкі, каб думкі тужлівыя адганяць, бо спаць не магла зусім. З хаты нікуды не еду, нават на зіму, бо сын прыязджае кожны дзень, ён і вады, і дроў наносіць, і што трэба па хаце зрабіць, дапаможа. А ўся мая цяперашняя гаспадарка – два сабакі, толькі і трэба ім есці зварыць. Цяпер нават з Юльянаўнай сустракаемся рэдка, размаўляем толькі па тэлефоне, бо ісці да яе далекавата, ногі баляць. Часам бывае пайду, пасяджу трохі, пагаворым пра жыццё-быццё. А яна дык зусім слаба ходзіць…
Прапаноўваю Марыі Сямёнаўне скарыстацца магчымасцю пад’ехаць да аднавяскоўцы і разам накіроўваемся да Станіславы Вінарскай.
Станіслава Юльянаўна нарадзілася ў 1926 годзе, яна старэйшая жыхарка Астапкаўшчыны. Родам сама з Дзіневіч, у 1945 годзе выйшла замуж сюды, у Астапкаўшчыну.
- З мужам, Вітольдам Мацвеевічам, да касцёла ў Малую Бераставіцу хадзілі разам, там і пазнаёміліся, - згадвае бабуля. - Ды толькі не паспелі ажаніцца, як нас разлучылі, і два гады не прайшло. Арыштавалі нашы нібыта за багацце і пасадзілі на 7 гадоў у турму ў Іркуцку. Забралі за тое, што меў гарод вялікі і сад, - Станіслава Юльянаўна і сёння не можа стрымаць слёз. – А якое там багацце, калі ён жыў у хаце з бацькам і двума яго братамі, тры гаспадары былі ў адной хаце. Старэйшай нашай дачцэ тады было яшчэ толькі 9 месяцаў. Так і засталася з ёй пры свёкру. Усё ад нас забралі. Мы са свёкрам жылі ў кухні, а ў другіх пакоях яго браты – Павел і Кароль. Калі калгас арганізавалі, нас туды не прынялі, бо злачынцам мужа майго лічылі. Каня забралі, зямлі ніякай не было. Як падумаю пра тое жыццё, дык і сёння душа баліць. Маці ў Дзіневічах наварыць есці і прысылае праз братоў, каб мы з дачкой не згінулі з голаду. Калі муж вярнуўся з турмы, яшчэ трохі пажылі ў той хаце, а потым браты мае, тата і мама дапамаглі пабудаваць вось гэтую хату. У Поразаве купілі зруб, разабралі і перавезлі сюды. Потым ужо ўзялі і нас з мужам у калгас. Я 18 гадоў працавала даяркай, а муж конюхам быў, даглядаў коней. Мала ён рабіў, бо мала і пажыў. 5 разоў аперацыю рабілі, нырку адну выдалілі. У яго яшчэ цукровы дыябет быў, дык раны зусім не зажывалі. Пасля апошняй аперацыі, як сёння помню, што гэта на Вялікдзень было, раны разышліся, трэба ў бальніцу везці, а мне каня не даюць, бо муж рэпрэсіраваны быў. Я яго на плячах да прыпынку аўтобуснага сама панесла, бо іншага выйсця не было. Да Генюшоў дайшла і села, больш сілаў не было, то выйшаў Уладзь Курыла і дапамог мне данесці яго да прыпынку.
- Мы з мужам вырасцілі чатырох дзяцей – дзве дачкі і два сына. Дзяўчаты – Тэрэза і Яніна - абедзве ў Гродне, ужо самі на пенсіі. А хлопцы засталіся пры мне: адзін Іосіф, Зютак мы яго называем, працуе ў Баха тут, а другі, Стась, у турме. За дурную галаву і п’янку туды трапіў. Ужо другі год там, яшчэ тры месяцы яму засталося. Зютку ўжо хутка 58 гадоў, але так сям’ю не стварыў, жыве са мной, хоць прыгатуе што, пакорміць мяне.
У дачок маіх па дзве свае дачкі - у мяне 4 унучкі, два праўнукі і тры прапраўнукі. Багатая я на іх, але няма, каб хто прыехаў, парадак трохі ў хаце навёў, - уздыхае з болем бабуля.
- Былое ўсё добра помніцца, не дай Бог каму такое перажыць, - працягвае Станіслава Юльянаўна. - А цяпер, бывае, і паесці забуду. Вайну часта ўспамінаю. Памятаю, як нямецкія самалёты бамбілі Крынкі і заўважылі, што над Дзіневічамі вісіць яшчэ савецкі сцяг, дык і на нашу вёску дзве бомбы скінулі. 22 хаты тады згарэла ў Дзіневічах. Брата майго забралі ў Германію тады, а тату – у турму, у Саколцы ён сядзеў. Мама насіла перадачы. Сабе набярэ на плечы і мне паложыць. А дарога была благая, жвірам высыпаная, а мы босыя па тым жвіру ідзём. Гэта цяпер мы абутымі па хаце ходзім, а раней і на вуліцу выйсці не было чаго абуць.
- І я памятаю, як фронт тут у нас два тыдні стаяў, - далучаецца да размовы Марыя Сямёнаўна. – За вёскай быў млын, мы там у падвале сядзелі, пры берагах рэчкі капалі акопы і там хаваліся. У вёсцы нікога не было больш як тыдзень. З дамоў усё на гароды павыносілі. Начавалі ўсе ў адным гумне. Перад адступленнем немцы ў Парэччы і Генюшах многа хат спалілі, і нас прыехалі паліць. Жанчыны і дзеці сабраліся каля крыжа, пападалі на калені і сталі маліцца і прасіць іх, каб не падпальвалі хаты. Не ведаю, што дапамагло, але немцы селі і паехалі. Можа, Бог усцярог. Людзі ў нас заўсёды былі пабожныя…
Радая сустрэчы, Станіслава Юльянаўна доўга не хацела нас адпускаць, усё прасіла:
- Пасядзіце яшчэ хоць трошкі, каб я магла з кім загаварыць. А то сяджу ўвесь час адна. З хаты не магу сама выйсці, у сені ледзьве пралезу. Яшчэ не памерла, але ўжо і не жыву, гэта якраз так, як і наша вёска…
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара
[~DETAIL_TEXT] =>

[DETAIL_TEXT_TYPE] => html
[~DETAIL_TEXT_TYPE] => html
[PREVIEW_TEXT] => Вандроўка ў глыбінку. Астапкаўшчына
[~PREVIEW_TEXT] => Вандроўка ў глыбінку. Астапкаўшчына
[PREVIEW_TEXT_TYPE] => html
[~PREVIEW_TEXT_TYPE] => html
[DETAIL_PICTURE] => Array
(
[ID] => 32807
[TIMESTAMP_X] => 01.04.2025 15:55:53
[MODULE_ID] => iblock
[HEIGHT] => 683
[WIDTH] => 1024
[FILE_SIZE] => 153259
[CONTENT_TYPE] => image/jpeg
[SUBDIR] => iblock/8b7
[FILE_NAME] => yg6fyyy23aaxy5hxoxdst3y41z2scvh4.jpg
[ORIGINAL_NAME] => 25-1.jpg
[DESCRIPTION] =>
[HANDLER_ID] =>
[EXTERNAL_ID] => 6be1f801babdb88eb40630b9b572c7e7
[VERSION_ORIGINAL_ID] =>
[META] =>
[SRC] => /upload/iblock/8b7/yg6fyyy23aaxy5hxoxdst3y41z2scvh4.jpg
[UNSAFE_SRC] => /upload/iblock/8b7/yg6fyyy23aaxy5hxoxdst3y41z2scvh4.jpg
[SAFE_SRC] => /upload/iblock/8b7/yg6fyyy23aaxy5hxoxdst3y41z2scvh4.jpg
[ALT] => Вандроўка ў глыбінку. Астапкаўшчына
[TITLE] => Вандроўка ў глыбінку. Астапкаўшчына
)
[~DETAIL_PICTURE] => 32807
[TIMESTAMP_X] => 09.04.2025 18:10:23
[~TIMESTAMP_X] => 09.04.2025 18:10:23
[ACTIVE_FROM_X] => 2017-06-12 00:00:00
[~ACTIVE_FROM_X] => 2017-06-12 00:00:00
[ACTIVE_FROM] => 12.06.2017
[~ACTIVE_FROM] => 12.06.2017
[LIST_PAGE_URL] => /news/
[~LIST_PAGE_URL] => /news/
[DETAIL_PAGE_URL] => /news/obshchestvo/%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%80%D0%BE%D1%9E%D0%BA%D0%B0-%D1%9E-%D0%B3%D0%BB%D1%8B%D0%B1%D1%96%D0%BD%D0%BA%D1%83-%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%BF%D0%BA%D0%B0%D1%9E%D1%88%D1%87%D1%8B%D0%BD%D0%B0/
[~DETAIL_PAGE_URL] => /news/obshchestvo/%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%80%D0%BE%D1%9E%D0%BA%D0%B0-%D1%9E-%D0%B3%D0%BB%D1%8B%D0%B1%D1%96%D0%BD%D0%BA%D1%83-%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%BF%D0%BA%D0%B0%D1%9E%D1%88%D1%87%D1%8B%D0%BD%D0%B0/
[LANG_DIR] => /
[~LANG_DIR] => /
[CODE] => вандроўка-ў-глыбінку-астапкаўшчына
[~CODE] => вандроўка-ў-глыбінку-астапкаўшчына
[EXTERNAL_ID] => 16457
[~EXTERNAL_ID] => 16457
[IBLOCK_TYPE_ID] => news
[~IBLOCK_TYPE_ID] => news
[IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[~IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[~IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[LID] => s1
[~LID] => s1
[NAV_RESULT] =>
[NAV_CACHED_DATA] =>
[DISPLAY_ACTIVE_FROM] => 12.06.2017
[IPROPERTY_VALUES] => Array
(
[SECTION_META_TITLE] => Вандроўка ў глыбінку. Астапкаўшчына
[SECTION_META_KEYWORDS] => Новости
[SECTION_META_DESCRIPTION] =>
[SECTION_PAGE_TITLE] => Вандроўка ў глыбінку. Астапкаўшчына
[ELEMENT_META_TITLE] => Вандроўка ў глыбінку. Астапкаўшчына
[ELEMENT_META_KEYWORDS] => Общество
[ELEMENT_META_DESCRIPTION] => Прызнаюся шчыра, у вёсцы Астапкаўшчына да маёй цяперашняй паездкі сюды я раней не была і практычна нічога пра яе не ведала Тыя нешматлікія звесткі, якія знайшліся пра Астапкаўшчыну ў інтэрнеце, датычыліся, у асноўным, падзеяў паўстання Кастуся Каліноўскага 1863 года, у час якога ўладальнік маёнтка Астапкаўшчына памешчык Рудольф Мантовіч дапамагаў паўстанцам прадуктамі харчавання і фуражом.
[ELEMENT_PAGE_TITLE] => Вандроўка ў глыбінку. Астапкаўшчына
)
[FIELDS] => Array
(
[TAGS] =>
)
[PROPERTIES] => Array
(
[VIDEO] => Array
(
[ID] => 4
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Видео
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => VIDEO
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => mpg, avi, wmv, mpeg, mpe, flv, mp4
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Видео
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[DONT_SHOW] => Array
(
[ID] => 6
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Не отображать в верхней карусели на главной
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => DONT_SHOW
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Не отображать в верхней карусели на главной
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[AUTHOR] => Array
(
[ID] => 7
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Автор
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => AUTHOR
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Автор
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[WATERMARKER] => Array
(
[ID] => 8
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Водяной знак
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => WATERMARKER
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => jpg, gif, bmp, png, jpeg, webp
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Водяной знак
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[WATERMARKER_PREV] => Array
(
[ID] => 9
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Водяной знак в превью
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => WATERMARKER_PREV
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => jpg, gif, bmp, png, jpeg, webp
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Водяной знак в превью
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[DONT_SHOW_LIST] => Array
(
[ID] => 11
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Не отображать в карусели с разделами на главной
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => DONT_SHOW_LIST
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Не отображать в карусели с разделами на главной
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[MAIN_SECTION] => Array
(
[ID] => 12
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Главный раздел
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => MAIN_SECTION
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Главный раздел
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[PHOTOGRAPHER] => Array
(
[ID] => 13
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Фотограф
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => PHOTOGRAPHER
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Фотограф
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[NASHE_VIDEO] => Array
(
[ID] => 14
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Наше видео
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => NASHE_VIDEO
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] => video
[USER_TYPE_SETTINGS] => Array
(
[BUFFER_LENGTH] => 10
[CONTROLBAR] => bottom
[AUTOSTART] => N
[VOLUME] => 90
[SKIN] =>
[FLASHVARS] =>
[WMODE_FLV] => transparent
[BGCOLOR] => FFFFFF
[COLOR] => 000000
[OVER_COLOR] => 000000
[SCREEN_COLOR] => 000000
[SILVERVARS] =>
[WMODE_WMV] => windowless
[WIDTH] => 400
[HEIGHT] => 300
)
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Наше видео
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[YOUTUBE_VIDEO] => Array
(
[ID] => 15
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Наше видео ютуб
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => YOUTUBE_VIDEO
[DEFAULT_VALUE] => https://www.youtube.com/embed/
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Наше видео ютуб
[~DEFAULT_VALUE] => https://www.youtube.com/embed/
)
[YES_WATERMARK] => Array
(
[ID] => 17
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Выводить водяной знак
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => YES_WATERMARK
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Выводить водяной знак
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[YES_WATERMARK_PREV] => Array
(
[ID] => 18
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Выводить водяной знак превью
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => YES_WATERMARK_PREV
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Выводить водяной знак превью
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[DETAIL_PICTERS_NEW] => Array
(
[ID] => 19
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Детальная картинка
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => DETAIL_PICTERS_NEW
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => jpg, gif, bmp, png, jpeg, webp
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Детальная картинка
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
)
[DISPLAY_PROPERTIES] => Array
(
)
[IBLOCK] => Array
(
[ID] => 1
[~ID] => 1
[TIMESTAMP_X] => 05.09.2026 23:21:37
[~TIMESTAMP_X] => 05.09.2026 23:21:37
[IBLOCK_TYPE_ID] => news
[~IBLOCK_TYPE_ID] => news
[LID] => s1
[~LID] => s1
[CODE] => corporate_news_s1
[~CODE] => corporate_news_s1
[API_CODE] =>
[~API_CODE] =>
[REST_ON] => N
[~REST_ON] => N
[NAME] => Новости
[~NAME] => Новости
[ACTIVE] => Y
[~ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[~SORT] => 500
[LIST_PAGE_URL] => /news/
[~LIST_PAGE_URL] => /news/
[DETAIL_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/#ELEMENT_CODE#/
[~DETAIL_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/#ELEMENT_CODE#/
[SECTION_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/
[~SECTION_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/
[CANONICAL_PAGE_URL] => https://beresta.by/news/corporate_news_s1/
[~CANONICAL_PAGE_URL] => https://beresta.by/news/corporate_news_s1/
[PICTURE] =>
[~PICTURE] =>
[DESCRIPTION] =>
[~DESCRIPTION] =>
[DESCRIPTION_TYPE] => text
[~DESCRIPTION_TYPE] => text
[RSS_TTL] => 24
[~RSS_TTL] => 24
[RSS_ACTIVE] => Y
[~RSS_ACTIVE] => Y
[RSS_FILE_ACTIVE] => N
[~RSS_FILE_ACTIVE] => N
[RSS_FILE_LIMIT] =>
[~RSS_FILE_LIMIT] =>
[RSS_FILE_DAYS] =>
[~RSS_FILE_DAYS] =>
[RSS_YANDEX_ACTIVE] => N
[~RSS_YANDEX_ACTIVE] => N
[XML_ID] =>
[~XML_ID] =>
[TMP_ID] => 06c8f2cf310019e0e1a4aba1d7054c32
[~TMP_ID] => 06c8f2cf310019e0e1a4aba1d7054c32
[INDEX_ELEMENT] => Y
[~INDEX_ELEMENT] => Y
[INDEX_SECTION] => Y
[~INDEX_SECTION] => Y
[WORKFLOW] => N
[~WORKFLOW] => N
[BIZPROC] => N
[~BIZPROC] => N
[SECTION_CHOOSER] => L
[~SECTION_CHOOSER] => L
[LIST_MODE] =>
[~LIST_MODE] =>
[RIGHTS_MODE] => S
[~RIGHTS_MODE] => S
[SECTION_PROPERTY] => N
[~SECTION_PROPERTY] => N
[PROPERTY_INDEX] => N
[~PROPERTY_INDEX] => N
[VERSION] => 1
[~VERSION] => 1
[LAST_CONV_ELEMENT] => 0
[~LAST_CONV_ELEMENT] => 0
[SOCNET_GROUP_ID] =>
[~SOCNET_GROUP_ID] =>
[EDIT_FILE_BEFORE] =>
[~EDIT_FILE_BEFORE] =>
[EDIT_FILE_AFTER] =>
[~EDIT_FILE_AFTER] =>
[SECTIONS_NAME] => Разделы
[~SECTIONS_NAME] => Разделы
[SECTION_NAME] => Раздел
[~SECTION_NAME] => Раздел
[ELEMENTS_NAME] => Элементы
[~ELEMENTS_NAME] => Элементы
[ELEMENT_NAME] => Элемент
[~ELEMENT_NAME] => Элемент
[FULLTEXT_INDEX] => N
[~FULLTEXT_INDEX] => N
[EXTERNAL_ID] =>
[~EXTERNAL_ID] =>
[LANG_DIR] => /
[~LANG_DIR] => /
[SERVER_NAME] => beresta.by
[~SERVER_NAME] => beresta.by
)
[SECTION] => Array
(
[PATH] => Array
(
[0] => Array
(
[ID] => 10
[~ID] => 10
[CODE] => obshchestvo
[~CODE] => obshchestvo
[XML_ID] =>
[~XML_ID] =>
[EXTERNAL_ID] =>
[~EXTERNAL_ID] =>
[IBLOCK_ID] => 1
[~IBLOCK_ID] => 1
[IBLOCK_SECTION_ID] =>
[~IBLOCK_SECTION_ID] =>
[SORT] => 500
[~SORT] => 500
[NAME] => Общество
[~NAME] => Общество
[ACTIVE] => Y
[~ACTIVE] => Y
[DEPTH_LEVEL] => 1
[~DEPTH_LEVEL] => 1
[SECTION_PAGE_URL] => /news/obshchestvo/
[~SECTION_PAGE_URL] => /news/obshchestvo/
[IBLOCK_TYPE_ID] => news
[~IBLOCK_TYPE_ID] => news
[IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[~IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[~IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[GLOBAL_ACTIVE] => Y
[~GLOBAL_ACTIVE] => Y
[IPROPERTY_VALUES] => Array
(
[SECTION_META_TITLE] => Общество
[SECTION_META_KEYWORDS] => Новости
[SECTION_META_DESCRIPTION] =>
[SECTION_PAGE_TITLE] => Общество
[ELEMENT_META_TITLE] => Общество
[ELEMENT_META_KEYWORDS] => Новости
[ELEMENT_META_DESCRIPTION] => .
[ELEMENT_PAGE_TITLE] => Общество
)
)
)
)
[SECTION_URL] => /news/obshchestvo/
[META_TAGS] => Array
(
[TITLE] => Вандроўка ў глыбінку. Астапкаўшчына
[BROWSER_TITLE] => Вандроўка ў глыбінку. Астапкаўшчына
[KEYWORDS] => Общество
[DESCRIPTION] => Прызнаюся шчыра, у вёсцы Астапкаўшчына да маёй цяперашняй паездкі сюды я раней не была і практычна нічога пра яе не ведала Тыя нешматлікія звесткі, якія знайшліся пра Астапкаўшчыну ў інтэрнеце, датычыліся, у асноўным, падзеяў паўстання Кастуся Каліноўскага 1863 года, у час якога ўладальнік маёнтка Астапкаўшчына памешчык Рудольф Мантовіч дапамагаў паўстанцам прадуктамі харчавання і фуражом.
)
)
12.06.2017
Вандроўка ў глыбінку. Астапкаўшчына