Array
(
[TAGS] =>
[~TAGS] =>
[ID] => 18297
[~ID] => 18297
[NAME] => Адноўлены бераставіцкі строй
[~NAME] => Адноўлены бераставіцкі строй
[IBLOCK_ID] => 1
[~IBLOCK_ID] => 1
[IBLOCK_SECTION_ID] => 10
[~IBLOCK_SECTION_ID] => 10
[DETAIL_TEXT] =>
Адзенне з’яўляецца неад’емнай часткай матэрыяльнай культуры любога народа, дзе найбольш ярка праяўляюцца яго нацыянальныя асаблівасці. З цягам часу шмат чаго згубілася з таго, што пакінулі нашы продкі, што яны беражліва захоўвалі і перадавалі з пакалення ў пакаленне. Справе аднаўлення народнага касцюма з улікам мясцовых асаблівасцяў сёння надаецца значная ўвага. Аб рабоце ў гэтым кірунку наша размова з метадыстам па этнаграфіі і фальклору Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Леанідам Панасевічам.
– Леанід Міхайлавіч, наколькі грунтоўна вывучаны асаблівасці нацыянальнага касцюма ў Беларусі?
– Лічыцца, што пасля мовы народнае адзенне – найбольшая важная этнічная прыкмета. Вывучэнне традыцыйнага адзення пачалося яшчэ ў XIX стагоддзі, аднак найбольш актыўна гэта справа разгарнулася ў пачатку 20-х гадоў XX стагоддзя ў сувязі з развіццём краязнаўчага руху і арганізацыяй музеяў. Пазней да гэтай справы звярталася нямала аўтараў. Асобнае месца ў паказе традыцыйнага адзення беларусаў і яго сістэматызацыі займае выданне ў 1981 годзе Міхасём Раманюком альбома «Беларускае народнае адзенне» і ў 2003-м яшчэ аднаго альбома, у якім паказаны асноўныя святочныя строі з улікам рэгіянальных асаблівасцяў. У 2000-х гадах выходзіць шмат прац, прысвечаных традыцыйнаму адзенню беларусаў. Эвалюцыю адзення асноўных сацыяльна-саслоўных груп гарадскога і сельскага насельніцтва Беларусі з ранняга сярэднявечча да сучаснасці прасачылі навукоўцы-этнолагі Валянціна Бялявіна і Любоў Ракава ў фундаментальнай працы «Беларускі касцюм». Вялікую даследчую работу праводзіць кандыдат мастацтвазнаўства, старшы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, захавальнік аддзела народных тканін Музея старажытнабеларускай культуры Марыя Віннікава. Галоўная тэма яе навуковых даследаванняў – беларускі народны тэкстыль і традыцыйны касцюм. Дарэчы, калі мне давялося звярнуцца да Марыя Мікалаеўны ў пачатку сваёй работы па сістэматызацыі звестак аб бераставіцкім строі, высветлілася, што, на жаль, Паўночны Захад Беларусі практычна не даследаваны.
– Што сабою ўяўляе беларускі строй?
– На тэрыторыі Беларусі вылучаюць зоны лакальных асаблівасцяў традыцыйнага касцюма ў тэхніцы выканання, у спосабе нашэння дэталяў адзення, у характары арнаменту і гэтак далей. Такія лакальныя разнавіднасці касцюма і вызначаюцца тэрмінам «строй». Пры выдзяленні асобнага строю ўлічваюць агульнасць паўсядзённага і святочнага адзення, верхняй вопраткі, абутку, галаўных убораў і ўпрыгожанняў. Унутры строю адрозніваюць мужчынскі і жаночы касцюм. Пры вырабе строю выкарыстоўваліся такія віды дэкаратыўна-прыкладной творчасці, як ткацтва, пляценне, вышыўка, апрацоўка скуры і іншыя.
Традыцыйны народны строй беларусаў мае доўгую гісторыю развіцця. Спецыфічныя беларускія рысы ён набыў у 14-16 стагоддзях у перыяд фарміравання беларускай народнасці. Строй нараджаўся ва ўзаемаўплывах з літоўскімі, польскімі, расійскімі і ўкраінскімі традыцыямі.
Асаблівая роля ў каларыстыцы адзення адводзілася серабрыста-беламу колеру натуральнага ільну або воўны, які ўвасабляў свята і радасць. Таму, відаць, невыпадкова ўзнікла гіпотэза, што назва “беларус” паходзіць ад таго, што спакон веку ўлюбёным колерам адзення нашых продкаў быў белы. Акрамя белага, важнае месца займаў чырвоны колер, які сімвалізаваў жыццё, а аб’яднаны ў складаную сістэму знакаў – арнаментаў, нанесеных на адзенне падчас вышыўкі або ткання, – служыў засцерагальным знакам.
Ільняное белае адзенне, кроенае з прастакутнае саматканкі, суправаджала селяніна ад нараджэння да самай смерці. Строгім і вытанчаным быў святочны строй дзяўчат да нараджэння першага дзіцяці. Надзвычай яскрава ўпрыгожваўся вясельны строй маладой. Менавіта жаночы строй вызначае адметнасць нацыянальнага адзення беларусаў.
– З чаго ён складаўся?
– На тэрыторыі ўсёй краіны ў канцы 19 – пачатку 20 стагоддзяў у летнім жаночым адзенні быў распаўсюджаны комплекс, у які ўваходзілі: кашуля, спадніца, фартух, гарсэт, ваўняны пояс.
Жаночая кашуля краілася з прастакутных кавалкаў ільняной тканіны. Аздаблялі кашулю чырвона-чорным колерам і строгім геаметрычным або раслінным арнаментам, карункамі ці белым рэльефным шыццём. Найбольшая ўвага звярталася на ўпрыгожанне рукавоў, што звязана з верай у магічную сілу чырвонага рамбічнага арнаменту, які нібыта засцерагаў рукі ад злых духаў і надаваў ім моц у працы. Разнастайным было паясное адзенне жанчыны: многія віды спадніцы (андарак, саян, палатнянік, летнік, бурка), а таксама панёвы, фартухі. Малюнак спадніцы і панёвы – клетка, падоўжныя або папярочныя палосы ў чырвоным, сіне-зялёным ці серабрыста-белым колеры. Кампазіцыйна-арнаментальнае вырашэнне фартуха адпавядала кашулі і гарманізавала з ёю: акрамя таго, фартух упрыгожваўся карункамі і быў прыкметнай часткай строю. У жаночае, асабліва святочнае, убранне ўваходзіў і гарсэт ў выглядзе безрукаўкі, якая шчыльна аблягала стан. Пояс быў рознакаляровым (найчасцей чырвона-зялёна-белым) з абавязковымі кутасамі ці махрамі на канцах. Будзённым абуткам жанчын служылі лапці, а святочным – скураныя пасталы ці чорныя хромавыя чаравічкі.
– А як выглядаў мужчынскі строй?
– Мужчынскі строй, у параўнанні з жаночым, больш аднастайны і тыповы. Традыцыйнае святочнае адзенне мужчын складалася з палатнянай кашулі, нагавіц і камізэлькі. Кашулю насілі навыпуск і падпярэзвалі рознакаляровым з пышнымі кутасамі поясам. Шырока бытавалі валяныя ці саламяныя капялюшы (брылі), якія насілі больш улетку. Узімку насілі аўчынныя шапкі. Пашыраным абуткам былі лыкавыя лапці або скураныя пасталы, на святы – скураныя боты. Упрыгожвалася мужчынскае адзенне сціпла. Дамінаваў белы колер, а дэкор размяркоўваўся на каўняры, грудзях, плячах і рукавах кашулі, таксама на поясе.
– Чым адрозніваўся строй Панямоння?
– Ён меў шмат агульнага з цэнтральнабеларускім. Аднак адзенне Панямоння рана зазнала ўплыў гарадскога касцюма. На Панямонні, як ні ў якім іншым рэгіёне Беларусі, існавала вялікая колькасць местачковых і сельскіх майстроў пашыву адзення. Яны актыўна ўплывалі на фарміраванне мясцовага стылю ў тагачасным касцюме, які спалучаў запатрабаванні жыхароў і асноўныя тэндэнцыі еўрапейскай моды.
Тэрыторыя Панямоння была далучана да СССР у 1939 годзе, што таксама адбілася на бытаванні і развіцці касцюма гэтага перыяду: ён быў больш “еўрапеізаваны” ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Беларусі.
– Леанід Міхайлавіч, з якімі складанасцямі вам прыйшлося сутыкнуцца падчас пошуку прадметаў бераставіцкага строю?
– Яшчэ пры стварэнні этнакуткоў у філіялах па культурна-дасугавай дзейнасці стала зразумела, што адшукаць прадметы адзення будзе вельмі складана. Яно проста не захавалася ці захавалася ў вельмі дрэнным стане. Час усё-такі бярэ сваё. Быў здзейснены шэраг этнаэкспедыцый па Бераставіччыне. Прыйшлося вывучаць матэрыял адносна нашага рэгіёна і кансультавацца са спецыялістамі ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры культуры і народнай творчасці, аналізаваць архівы суседзяў. Удалым стала наша супрацоўніцтва з Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем, дзе захаваліся прадметы жаночага адзення канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў з мястэчкаў, тэрытарыяльна блізкіх да нас. Гэтыя рэчы і былі ўзятыя за аснову для далейшай работы па пашыву жаночага строю ў гродзенскай творчай майстэрні “Ткалля”.
– Можна лічыць адноўлены строй бераставіцкім?
– Скажам так. Прапанаваныя варыянты жаночага і мужчынскага адзення адноўлены па ўзору аўтэнтычных рэчаў, перададзеных жыхарамі суседніх з намі тэрыторый. Жаночая кашуля пашыта і аздоблена вышыўкай жыхаркі вёскі Крывая Бельскага ўезда Гродзенскай губерні Юшчык у 80-я гады XIX стагоддзя. Юшчык падарыла кашулю на вяселле дачцы В. Качаноўскай, а ў 1962 годзе прабабуліну кашулю перадала ў гісторыка-археалагічны музей яе ўнучка В.Г.Бязюк, якая працавала на Гродзенскай абутковай фабрыцы.
Андарак канца XIX стагоддзя і камізэлька пачатку ХІХ стагоддзя трапілі ў музей ад В.І. Бегуновіч з в. Дабраволя, што на Свіслаччыне.
Мужчынская палатняная кашуля адноўлена па ўзору аўтэнтычнай, якая сёння захоўваецца ў Індурскім цэнтры культуры, а ў свой час была перададзена яго загадчыцы Марыі Іванаўне Міхалевіч жыхаркай вёскі Жытародзь Ганнай Кухарэвіч. Вёска Жытародзь знаходзіцца побач з в. Агароднікі. Загадчыца сельскага клуба сацыяльна- культурных паслуг в. Пыхоўчыцы Рома Іванаўна Пальяноўская падарыла Бераставіцкаму цэнтру культуры і народнай творчасці кужаль для кашулі, які саткала яе маці Яніна Міхайлаўна, 1917 года нараджэння. Арнамент кашулі вышывала рукадзельніца з Малой Бераставіцы Ірына Мікалаеўна Лісоўская. А пашыла кашулю і нагавіцы Галіна Эдуардаўна Крутаўз, таксама з Малой Бераставіцы. Тканіну для нагавіц перадала жыхарка вёскі Агароднікі Ядвіга Станіславаўна Дабрэнка. Матэрыял з бавоўны ў свой час саткала яе маці. Хромавыя мужчынскія боты перадаў этнаэкспедыцыі Аляксандр Канстанцінавіч Марозік. Боты захаваліся ад яго бацькі Канстанціна Міхайлавіча Марозіка 1933 года нараджэння, жыхара вёскі Ёдзічы. Жаночыя чаравікі – з этнакутка філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Алекшыцы.
Такім чынам, улічваючы, што сёння выбіраць асабліва не прыходзіцца, адноўлены строй, лічу, можна назваць бераставіцкім.
– Калі адбудзецца яго прэзентацыя?
– Падчас семінара работнікаў клубных устаноў, які пройдзе 21 верасня. Жаночы строй ужо цяпер можна ўбачыць у Доме рамёстваў.
Гутарыла Святлана Ганчарова,
фота аўтара
[~DETAIL_TEXT] =>

[DETAIL_TEXT_TYPE] => html
[~DETAIL_TEXT_TYPE] => html
[PREVIEW_TEXT] => Адноўлены бераставіцкі строй
[~PREVIEW_TEXT] => Адноўлены бераставіцкі строй
[PREVIEW_TEXT_TYPE] => html
[~PREVIEW_TEXT_TYPE] => html
[DETAIL_PICTURE] => Array
(
[ID] => 36403
[TIMESTAMP_X] => 01.04.2025 16:19:00
[MODULE_ID] => iblock
[HEIGHT] => 533
[WIDTH] => 800
[FILE_SIZE] => 158846
[CONTENT_TYPE] => image/jpeg
[SUBDIR] => iblock/5d9
[FILE_NAME] => v5vdforhzkmkewo635mg10142i51ul5m.jpg
[ORIGINAL_NAME] => 1-2.jpg
[DESCRIPTION] =>
[HANDLER_ID] =>
[EXTERNAL_ID] => 49def71c44d37d30bd1d539c09f5fed6
[VERSION_ORIGINAL_ID] =>
[META] =>
[SRC] => /upload/iblock/5d9/v5vdforhzkmkewo635mg10142i51ul5m.jpg
[UNSAFE_SRC] => /upload/iblock/5d9/v5vdforhzkmkewo635mg10142i51ul5m.jpg
[SAFE_SRC] => /upload/iblock/5d9/v5vdforhzkmkewo635mg10142i51ul5m.jpg
[ALT] => Адноўлены бераставіцкі строй
[TITLE] => Адноўлены бераставіцкі строй
)
[~DETAIL_PICTURE] => 36403
[TIMESTAMP_X] => 09.04.2025 18:13:42
[~TIMESTAMP_X] => 09.04.2025 18:13:42
[ACTIVE_FROM_X] => 2018-09-15 00:00:00
[~ACTIVE_FROM_X] => 2018-09-15 00:00:00
[ACTIVE_FROM] => 15.09.2018
[~ACTIVE_FROM] => 15.09.2018
[LIST_PAGE_URL] => /news/
[~LIST_PAGE_URL] => /news/
[DETAIL_PAGE_URL] => /news/obshchestvo/%D0%B0%D0%B4%D0%BD%D0%BE%D1%9E%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D1%8B-%D0%B1%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96-%D1%81%D1%82%D1%80%D0%BE%D0%B9/
[~DETAIL_PAGE_URL] => /news/obshchestvo/%D0%B0%D0%B4%D0%BD%D0%BE%D1%9E%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D1%8B-%D0%B1%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96-%D1%81%D1%82%D1%80%D0%BE%D0%B9/
[LANG_DIR] => /
[~LANG_DIR] => /
[CODE] => адноўлены-бераставіцкі-строй
[~CODE] => адноўлены-бераставіцкі-строй
[EXTERNAL_ID] => 18297
[~EXTERNAL_ID] => 18297
[IBLOCK_TYPE_ID] => news
[~IBLOCK_TYPE_ID] => news
[IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[~IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[~IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[LID] => s1
[~LID] => s1
[NAV_RESULT] =>
[NAV_CACHED_DATA] =>
[DISPLAY_ACTIVE_FROM] => 15.09.2018
[IPROPERTY_VALUES] => Array
(
[SECTION_META_TITLE] => Адноўлены бераставіцкі строй
[SECTION_META_KEYWORDS] => Новости
[SECTION_META_DESCRIPTION] =>
[SECTION_PAGE_TITLE] => Адноўлены бераставіцкі строй
[ELEMENT_META_TITLE] => Адноўлены бераставіцкі строй
[ELEMENT_META_KEYWORDS] => Общество
[ELEMENT_META_DESCRIPTION] => Адзенне з’яўляецца неад’емнай часткай матэрыяльнай культуры любога народа, дзе найбольш ярка праяўляюцца яго нацыянальныя асаблівасці З цягам часу шмат чаго згубілася з таго, што пакінулі нашы продкі, што яны беражліва захоўвалі і перадавалі з пакалення ў пакаленне.
[ELEMENT_PAGE_TITLE] => Адноўлены бераставіцкі строй
)
[FIELDS] => Array
(
[TAGS] =>
)
[PROPERTIES] => Array
(
[VIDEO] => Array
(
[ID] => 4
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Видео
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => VIDEO
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => mpg, avi, wmv, mpeg, mpe, flv, mp4
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Видео
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[DONT_SHOW] => Array
(
[ID] => 6
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Не отображать в верхней карусели на главной
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => DONT_SHOW
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Не отображать в верхней карусели на главной
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[AUTHOR] => Array
(
[ID] => 7
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Автор
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => AUTHOR
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Автор
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[WATERMARKER] => Array
(
[ID] => 8
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Водяной знак
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => WATERMARKER
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => jpg, gif, bmp, png, jpeg, webp
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Водяной знак
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[WATERMARKER_PREV] => Array
(
[ID] => 9
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Водяной знак в превью
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => WATERMARKER_PREV
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => jpg, gif, bmp, png, jpeg, webp
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Водяной знак в превью
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[DONT_SHOW_LIST] => Array
(
[ID] => 11
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Не отображать в карусели с разделами на главной
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => DONT_SHOW_LIST
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Не отображать в карусели с разделами на главной
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[MAIN_SECTION] => Array
(
[ID] => 12
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Главный раздел
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => MAIN_SECTION
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Главный раздел
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[PHOTOGRAPHER] => Array
(
[ID] => 13
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Фотограф
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => PHOTOGRAPHER
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Фотограф
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[NASHE_VIDEO] => Array
(
[ID] => 14
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Наше видео
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => NASHE_VIDEO
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] => video
[USER_TYPE_SETTINGS] => Array
(
[BUFFER_LENGTH] => 10
[CONTROLBAR] => bottom
[AUTOSTART] => N
[VOLUME] => 90
[SKIN] =>
[FLASHVARS] =>
[WMODE_FLV] => transparent
[BGCOLOR] => FFFFFF
[COLOR] => 000000
[OVER_COLOR] => 000000
[SCREEN_COLOR] => 000000
[SILVERVARS] =>
[WMODE_WMV] => windowless
[WIDTH] => 400
[HEIGHT] => 300
)
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Наше видео
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[YOUTUBE_VIDEO] => Array
(
[ID] => 15
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Наше видео ютуб
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => YOUTUBE_VIDEO
[DEFAULT_VALUE] => https://www.youtube.com/embed/
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Наше видео ютуб
[~DEFAULT_VALUE] => https://www.youtube.com/embed/
)
[YES_WATERMARK] => Array
(
[ID] => 17
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Выводить водяной знак
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => YES_WATERMARK
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Выводить водяной знак
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[YES_WATERMARK_PREV] => Array
(
[ID] => 18
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Выводить водяной знак превью
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => YES_WATERMARK_PREV
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Выводить водяной знак превью
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[DETAIL_PICTERS_NEW] => Array
(
[ID] => 19
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Детальная картинка
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => DETAIL_PICTERS_NEW
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => jpg, gif, bmp, png, jpeg, webp
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Детальная картинка
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
)
[DISPLAY_PROPERTIES] => Array
(
)
[IBLOCK] => Array
(
[ID] => 1
[~ID] => 1
[TIMESTAMP_X] => 05.09.2026 23:21:37
[~TIMESTAMP_X] => 05.09.2026 23:21:37
[IBLOCK_TYPE_ID] => news
[~IBLOCK_TYPE_ID] => news
[LID] => s1
[~LID] => s1
[CODE] => corporate_news_s1
[~CODE] => corporate_news_s1
[API_CODE] =>
[~API_CODE] =>
[REST_ON] => N
[~REST_ON] => N
[NAME] => Новости
[~NAME] => Новости
[ACTIVE] => Y
[~ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[~SORT] => 500
[LIST_PAGE_URL] => /news/
[~LIST_PAGE_URL] => /news/
[DETAIL_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/#ELEMENT_CODE#/
[~DETAIL_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/#ELEMENT_CODE#/
[SECTION_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/
[~SECTION_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/
[CANONICAL_PAGE_URL] => https://beresta.by/news/corporate_news_s1/
[~CANONICAL_PAGE_URL] => https://beresta.by/news/corporate_news_s1/
[PICTURE] =>
[~PICTURE] =>
[DESCRIPTION] =>
[~DESCRIPTION] =>
[DESCRIPTION_TYPE] => text
[~DESCRIPTION_TYPE] => text
[RSS_TTL] => 24
[~RSS_TTL] => 24
[RSS_ACTIVE] => Y
[~RSS_ACTIVE] => Y
[RSS_FILE_ACTIVE] => N
[~RSS_FILE_ACTIVE] => N
[RSS_FILE_LIMIT] =>
[~RSS_FILE_LIMIT] =>
[RSS_FILE_DAYS] =>
[~RSS_FILE_DAYS] =>
[RSS_YANDEX_ACTIVE] => N
[~RSS_YANDEX_ACTIVE] => N
[XML_ID] =>
[~XML_ID] =>
[TMP_ID] => 06c8f2cf310019e0e1a4aba1d7054c32
[~TMP_ID] => 06c8f2cf310019e0e1a4aba1d7054c32
[INDEX_ELEMENT] => Y
[~INDEX_ELEMENT] => Y
[INDEX_SECTION] => Y
[~INDEX_SECTION] => Y
[WORKFLOW] => N
[~WORKFLOW] => N
[BIZPROC] => N
[~BIZPROC] => N
[SECTION_CHOOSER] => L
[~SECTION_CHOOSER] => L
[LIST_MODE] =>
[~LIST_MODE] =>
[RIGHTS_MODE] => S
[~RIGHTS_MODE] => S
[SECTION_PROPERTY] => N
[~SECTION_PROPERTY] => N
[PROPERTY_INDEX] => N
[~PROPERTY_INDEX] => N
[VERSION] => 1
[~VERSION] => 1
[LAST_CONV_ELEMENT] => 0
[~LAST_CONV_ELEMENT] => 0
[SOCNET_GROUP_ID] =>
[~SOCNET_GROUP_ID] =>
[EDIT_FILE_BEFORE] =>
[~EDIT_FILE_BEFORE] =>
[EDIT_FILE_AFTER] =>
[~EDIT_FILE_AFTER] =>
[SECTIONS_NAME] => Разделы
[~SECTIONS_NAME] => Разделы
[SECTION_NAME] => Раздел
[~SECTION_NAME] => Раздел
[ELEMENTS_NAME] => Элементы
[~ELEMENTS_NAME] => Элементы
[ELEMENT_NAME] => Элемент
[~ELEMENT_NAME] => Элемент
[FULLTEXT_INDEX] => N
[~FULLTEXT_INDEX] => N
[EXTERNAL_ID] =>
[~EXTERNAL_ID] =>
[LANG_DIR] => /
[~LANG_DIR] => /
[SERVER_NAME] => beresta.by
[~SERVER_NAME] => beresta.by
)
[SECTION] => Array
(
[PATH] => Array
(
[0] => Array
(
[ID] => 10
[~ID] => 10
[CODE] => obshchestvo
[~CODE] => obshchestvo
[XML_ID] =>
[~XML_ID] =>
[EXTERNAL_ID] =>
[~EXTERNAL_ID] =>
[IBLOCK_ID] => 1
[~IBLOCK_ID] => 1
[IBLOCK_SECTION_ID] =>
[~IBLOCK_SECTION_ID] =>
[SORT] => 500
[~SORT] => 500
[NAME] => Общество
[~NAME] => Общество
[ACTIVE] => Y
[~ACTIVE] => Y
[DEPTH_LEVEL] => 1
[~DEPTH_LEVEL] => 1
[SECTION_PAGE_URL] => /news/obshchestvo/
[~SECTION_PAGE_URL] => /news/obshchestvo/
[IBLOCK_TYPE_ID] => news
[~IBLOCK_TYPE_ID] => news
[IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[~IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[~IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[GLOBAL_ACTIVE] => Y
[~GLOBAL_ACTIVE] => Y
[IPROPERTY_VALUES] => Array
(
[SECTION_META_TITLE] => Общество
[SECTION_META_KEYWORDS] => Новости
[SECTION_META_DESCRIPTION] =>
[SECTION_PAGE_TITLE] => Общество
[ELEMENT_META_TITLE] => Общество
[ELEMENT_META_KEYWORDS] => Новости
[ELEMENT_META_DESCRIPTION] => .
[ELEMENT_PAGE_TITLE] => Общество
)
)
)
)
[SECTION_URL] => /news/obshchestvo/
[META_TAGS] => Array
(
[TITLE] => Адноўлены бераставіцкі строй
[BROWSER_TITLE] => Адноўлены бераставіцкі строй
[KEYWORDS] => Общество
[DESCRIPTION] => Адзенне з’яўляецца неад’емнай часткай матэрыяльнай культуры любога народа, дзе найбольш ярка праяўляюцца яго нацыянальныя асаблівасці З цягам часу шмат чаго згубілася з таго, што пакінулі нашы продкі, што яны беражліва захоўвалі і перадавалі з пакалення ў пакаленне.
)
)
15.09.2018
Адноўлены бераставіцкі строй