У рамках работы рэсурснага цэнтра "Рэгіянальны кампанент як аснова для фарміравання грамадзянска-патрыятычных якасцей навучэнцаў" у Канюхоўскай сярэдняй школе 28 лістапада 2025 года быў праведзены мост пакаленняў “Пранесці ў сэрцы водсвет партызанскага кастра”. Гасцямі сталі адзінаццацікласнікі і настаўнікі Алекшыцкай, Макараўскай і Малабераставіцкай школ.


Мерапрыемства складалася з дзвюх частак. Першая праходзіла ў школьнай музейнай экспазіцыі, дзе вучні школы азнаёмілі гасцей з развіццём партызанскага руху на Бераставіччыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а другая, праведзеная ў памяшканні рэсурснага цэнтра, уяўляла сабой літаратурную гасцёўню, дзе член Саюза пісьменнікаў Расіі І.С. Шатыронак прэзентавала сваю новую кнігу "Неизвестные автографы белорусских писателей-партизан", уганараваную Залатым дыпломам літаратурнага форума "Залаты віцязь" у намінацыі "Літаратура для дзяцей і юнацтва".





Наталля Шмароўская, намеснік дырэктара по вучэбна-выхаваўсай рабоце Канюхоўскай СШ