У маляўнічым аграгарадку Дзітва Лідскага раёна адгрымеў абласны фестываль-свята побытавых танцаў "Танцуем па-даўнейшаму".
Гэты дзень стаў сапраўдным трыумфам народнага духу, дзе забіяцкія мелодыі і перастук абцасаў спляліся ў адзіны карагод. І ў гэтай яркай мазаіцы свята асабліва прыкметным апынуўся след бераставіцкіх умельцаў. Майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці не проста прыехалі на фестываль — яны прывезлі з сабой часціцу вечнасці.
На іх пляцоўцы разгарнулася адразу дзве ўнікальныя прасторы, якія не маглі абысці ўвагай ні госці, ні ўдзельнікі.
Першае – гэта яркая выстава-продаж аўтарскіх работ. Тут сучаснае рамяство сустракалася са сваім гледачом, каб падарыць яму цяпло чалавечых рук і прыгажосць натхнення.
Але галоўным скарбам стала этнавыстава прадметаў даўніны. Нібы машына часу, яна пераносіла ўсіх жадаючых у мінулыя стагоддзі.
Расшытыя ручнікі, посцілкі, тканыя паясы і іншыя прадметы — кожны экспанат, які беражліва захоўваецца ў фондах аддзела рамёстваў, здабыў голас на дзітвянскай зямлі.



Автор: Служба інфармацыі "БГ"
Фото: прадастаўлена Бераставіцкім Домам рамёстваў