Далёка-далёка раскінулася кніжная царства, неабсяжная дзяржава - Краіна Казак, Цудаў і Чараўніцтвы. Цудоўная краіна! І хто хоць раз пабываў у ёй, застанецца палонным назаўжды. Дрэвы там самыя мудрагелістыя, горы - самыя высокія, церама - самыя размаляваныя, птушкі - самыя звонкія, а пачвары - самыя страшныя.
12 чэрвеня бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” запрасіла наведвальнікаў школьнага выхаваўча-аздараўленчата лагера "Мара" у літаратурную вандроўку “Падарожжа ў кніжнае царства”. Дарожка мелася быць далёкая, а каб хлопчыкі і дзяўчынкі не заблудзіліся, зладзіліся з заданнямі, ім у дапамогу былі падрыхіаваны маршрутныя лісты. Дзеці з задавальненнем выканалі ўсе заданні, адгадалі ўсе загадкі, разгадалі крыжаванку, праявілі назіральнасць і творчую фантазію.


