
Народны ансамбль польскай песні “Стокроткі” Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці правялі ў філіяле па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Стары Дворац памятную сустрэчу “В сердце доблесть их храним”, прысвечаную надыходзячаму святу Вялікай Перамогі.
Мерапрыемства прайшло вельмі плённа. Прысутныя змаглі акунуцца ў гісторыю, станцаваць “Вальс Перамогі”, разам паспяваць песні ваенных гадоў пад гучны жывы акампанемент баяна і акардыёна, у выкананні музыкантаў Антона Шэмета і Аляксандра Бутрылы.



Гучнымі апладысментамі ўдзельнікі сустрэчы сустракалі вядучую праграмы Ніколь Ламашкевіч і Таццяну Хілюту, якая прачытала верш Сяргея Вікулава “У Дзень Перамогі”.
Канцэрт “Стокротак”, як і заўсёды, прайшоў на высокім узроўні, з глыбокім сэнсам, памяццю і павагай да тых, хто здабыць Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне.
– Набліжаецца Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, – гаворыць кіраўнік ансамбля Вікторыя Бажко. – Дзяды і прадзеды вялі барацьбу з фашысцскімі захопнікамі. Цану, якую заплаціў савецкі народ, цяжка сабе ўявіць. І хоць амаль не засталося жывых сведак тых страшных падзей, вельмі важна не проста ўспамінаць Дзень Перамогі, а захаваць памяць аб подзвігу продкаў. Мы гэта робім, як можам, – праз песні і музыку.