
Сёння каталіцкія вернікі адзначаюць Вялікдзень – Светлае Уваскрасенне Хрыстова.
Вялікдзень, або Уваскрасенне Хрыста – гэта самае вялікае і ўшанаванае свята ў хрысціянскай рэлігіі. Уваскрасенне Хрыста – гэта гістарычная падзея, якая сыходзіць сваімі каранямі ў далёкае мінулае, калі пасля пакутнiцкай смерцi на Крыжы дзеля ўратавання чалавецтва Езус Хрыстус уваскрос і даў усім людзям надзею на выратаванне і уваскрасенне пасля смерці.


Уваскрасенне Хрыста з’яўляецца галоўным сэнсам веры ў хрысціянскай рэлігіі, гэта дзень перамогі жыцця над смерцю, дабра над злом, святла над цемрай, Хрыста над д’яблам і грахом.


У гэты дзень людзі масава збіраюцца ў святынях, каб разам славіць Уваскрасенне Хрыста і адчуць прысутнасць Бога ў сваім жыцці.








Урачыста і ўзнёсла адсвяткавалі гэту падзею і ў касцёле Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы.
