У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі для людзей шаноўнага ўзросту “Ад усёй душы” прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Зімовыя замалёўкі”.
Прысутных павіншавалі з Новым годам. Усе разам распавядалі любімыя вершы пра зіму, спявалі песні, пагрузіліся ў свет зімовых пейзажаў, створаных рускімі мастакамі, разгадвалі зімовыя казкі. Удзельнікі падзяліліся ўспамінамі дзіцячых забаў, святкавання Каляд.
Гэта было незабыўнае падарожжа, у якім кожны на імгненне адчуў зімовае чараўніцтва.
Служба інфармацыі «БГ»