Вялікдзень – светлае, прыгожае, самае доўгачаканае і радаснае свята ў хрысціян. Да яго доўга рыхтуюцца – і духоўна, і фізічна. Трымаюць пост, прыбіраюць у хаце, выпякаюць кулічы, фарбуюць яйкі. Дарэчы, Вялікдзень спрыяе і творчасці. Якім багатым можа быць палёт фантазіі пры вырабе сувеніраў ручной работы, прадэманстравалі работнікі Бераставіцкага Дома рамёстваў на выставе, дзейнічаючай напярэдадні святаў.
Святлана Ганчарова, фота аўтара