Выхоўваем патрыётаў з дзяцінства

День Независимости Лента новостей Образование

Большую частку ўражанняў чалавек выносіць са свайго дзяцінства. Гэтыя ўражанні застаюцца з ім на ўсё жыццё. Менавіта дашкольны ўзрост – час фарміравання ў дзяцей патрыятычных пачуццяў.

Перад выхавацелем дашкольнай адукацыі Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы стаіць адказная задача: раскрыць дзецям багацце і непаўторнасць роднага краю, яго гісторыю, расказаць пра асноўныя рысы нацыянальнага характару беларусаў, адчуць сябе неад’емнай часткай Радзімы, народа.

Пачынаючы з дашкольнага ўзросту дзяцей знаёмяць з сімваламі дзяржавы. Дзяцей падводзяць да разумення таго, што сімвалы не проста абазначаюць, а апісваюць, раскрываюць з’явы. Выхавацель знаёміць з правіламі паводзін пры гучанні Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Нязменна жыве ў народзе традыцыя шанаваць памяць воінаў, загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне. Напярэдадні Дня Перамогі нашы выхаванцы здзейснілі пешую прагулку да помніка землякам, якія загінулі ў гады ВАВ. Дзеці хвілінай маўчання ўшанавалі памяць усіх салдат, якія не вярнуліся з вайны. Пры наведванні помніка хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра жахі Вялікай Айчыннай вайны, аб тым, што помнік пастаўлены ў памяць людзей, якія жылі ў Пархімаўцах і загінулі ў час вайны. Што іх аднавяскоўцы змагаліся з ворагам, каб цяпер мы жылі мірна. 

Значную ролю выхавацель дашкольнай адукацыі адводзіць беларускім народным гульням, сярод іх — «Лянок», «Проса», «Гарлачыкі», «Млынок», «Пастух і статак», «Работнікі», «Мак», «Запляціся, пляцень».

Сталі ўжо традыцыйнымі віртуальныя экскурсіі па Беларусі. Нашы выхаванцы штотыдзень адкрываюць для сябе найпрыгажэйшыя гарады, замкі, храмы, музеі.

Я пераканана, што мы выгадуем сапраўдных патрыётаў, якія будуць любіць і шанаваць сваю Радзіму, свой дом, свае карані.

Святлана ВОЙШЭЛЬ, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *