Вольны час пажылых. У аграгарадку Масаляны адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Ладачкі”

Лента новостей Общество

У філіяле ”Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося чарговае пасяджэнне  аматарскага аб’яднання для пажылых людзей “Ладачкі”.

Удзельнікі аб’яднання былі запрошаны ў імправізаваную відэагасцёўню пад назвай “Сустрэнемся ў экрана”.

Тэма сустрэчы ў бібліятэцы – кіно, усімі любімае і жаданае.

Пра кіно можна гаварыць доўга і многа.  У кожнага ёсць фільмы, якія пакінулі свой след у душы. Асаблівую настальгію выклікаюць старыя стужкі, якія ўразілі пажылых людзей яшчэ ў іх дзіцячыя і маладыя гады.

Падчас пасяджэння ўсе разам успаміналі любімыя песні і вядомыя “крылатыя” выразы з савецкіх кінастужак. Удзельнічалі ў конкурсах “Угадай акцёра”, “Угадай фільм” і іншых.

Задушэўныя размовы і песні за агульным сталом падарылі ўсім прысутным выдатны настрой, зарад бадзёрасці і пазітыву.

Ірына Канеўская, бібліятэкар Масалянскай інтэграванай сельскай бібліятэкі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *