У раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага прайшоў пазнавальны ўрок “Бяспечны Інтэрнэт”

Лента новостей Образование

У раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага для наведвальнікаў прышкольнага лагера “Дружба” прайшоў пазнавальны ўрок “Бяспечны Інтэрнэт”, у рамках якога была закранута праблема бяспекі пры выкарыстанні дзецьмі сеткі Інтэрнэт.

Мэтай мерапрыемства было звярнуць увагу навучэнцаў на небяспекі Інтэрнэту, каб зберагчы ад інтэрнэт-залежнасці. Бібліятэкар распавяла дзецям аб тым, што Інтэрнэт выклікае прывыканне, параўнальнае з гераінавай наркаманіяй, прычым у адрозненне ад іншых формаў балючых залежнасцяў, да Інтэрнэт-адыкцыі схільныя ў першую чаргу жанчыны і дзеці.

На мерапрыемстве прысутнічала намеснік пракурора Бераставіцкага раёна Ала Кузьма, якая паведаміла аб патэнцыйных рызыках пры выкарыстанні Інтэрнэту, шляхах абароны ад сеткавых пагроз, аб праблеме інтэрнэт-залежнасці, правілах паводзін у сацыяльных сетках. Таксама Ала Аляксандраўна закранула тэму генацыду беларускага народа. На прыканцы мерапрыемства наведвальнікам быў прапанаваны прагляд фільма «Безопасность школьников в сети Интернет».

Наталля Арлоўская, загадчык аддзела інфармацыі і абслогоўвання дарослага і дзіцячага чытача Бераставіцкай райбібліятэкі

Фота прадастаўлена райбібліятэкай



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *