У раёне праводзіцца выстава-конкурс «Самаробны цуд»

К сведению граждан Культура Лента новостей Общество

З мэтай падтрымкі таленавітых дзяцей у раёне праводзіцца выстава-конкурс «Самаробны цуд». Работы неабходна прадаставіць да 11 снежня 2023 года ў ДУК «Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы» па адрасе: г.п. Вялікая Бераставіца, вул. Савецкая 17. Выстава работ будзе арганізавана ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Бераставіцкі” з 16 снежня 2023г. па 21 студзеня 2024г. Экспертнае журы ацэніць вырабы з пункту гледжання арыгінальнасці тэмы, мастацкай выразнасці, узроўню тэхнічнага выканання. Прызёраў чакаюць граматы і падарункі ад арганізатараў конкурсу.
Палажэнне https://drive.google.com/file/d/1EPP81xBexuc50bAu0xzo8tItV8fmxxej/view



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *