У прышкольным летнім аздараўленчым лагеры “Сонейка” Канюхоўскай сярэдняй школы прайшло свята “Зялёныя святкi»

Лента новостей Образование

Культурная спадчына беларускага народа вельмі багатая і разнастайная. Яна прадстаўлена цікавымі нацыянальнымі традыцыямі, абрадамі і звычаямі, народнымі святамі.

Вывучэнне традыцыйнай духоўнай культуры свайго народа выхоўвае душу, фарміруе нацыянальную самасвядомасць і пачуццё ўласнай годнасці асобы, вучыць павазе да помнікаў гісторыі і культуры, прыводзіць да разумення неабходнасці іх захавання.

Не адзін год у нашай школе дзейнічае гурток «Спадчына» , дзе дзеці знаёмяцца з цікавымі нацыянальнымі традыцыямі, абрадамі і звычаямі, народнымі святамі.

На працягу апошніх двух год ажыцяўляецца супрацоўніцтва школы і настаяцелем Храма Святога Благавернага Аляксандра Неўскага Рыгорам Калядой. Настаяцель Храма заўсёды жаданы госць у нашай школе. Бацькоўскія сходы, лінейкі, мерапрыемствы… У школе арганізавалі ўрокі духоўнасці, якія рэгулярна праводзіць настаяцель Храма іерэй Рыгор Каляда.

Тэмы сустрэч  самыя рознабаковыя: “Біблейскія запаветы”, “Аснова выхавання”, “Не адступіся” і інш.

Ужо традыцыйным мерапрыемствамі для нашай школы стала арганізацыя і правядзенне такіх свят як “Багач”, “Каляда”, “Масленіца”, “Пасха”, “Сёмуха”.

Хочацца ўспомніць летнія звычаі і абрады. Галоўным летнім святам лічыцца – Купалле (дзень летняга сонцастаяння).  Свята найвышейшага росквіту прыроды. Вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы. Святкуецца гэтае свята на семым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Гэтае свята з’яўляецца гімнам маці-прыродзе, сімвалізуе ўласцівае канцу вясны і пачатку лета ўшанаванне зеляніны, дрэў і кветак, што знаходзяцца ў сваім росквіце. Яны – прыроднае атачэнне свята, яго вобразнасць і змест.

Адным з галоўных абрадаў гэтага свята было “Завіванне” бярозкі. Святкуецца гэтае свята на семым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Гэтае свята з’яўляецца гімнам маці-прыродзе, сімвалізуе ўласцівае канцу вясны і пачатку лета ўшанаванне зеляніны, дрэў і кветак, што знаходзяцца ў сваім росквіце.

У прышкольным летнім аздараўленчым лагеры “Сонейка” прайшло свята “Зялёныя святкi або Сёмуха”. Дзеці з вялікай адказнасцю рыхтаваліся да свята. Клас упрыгожылі бярозавымі галінкамі і кветкамі, што стварыла святочны настрой. Пры правядзенні мерапрыемства вучні не толькі даведаліся пра галоўны абрад свята, але і самі сталі непасрэднымі яго ўдзельнікамі. Не абышлося і без пачастункаў. Традыцыйнымі стравамі з’яўляюцца – юшка, яечня, пірагі.

Ларыса Жвалеўская ,

выхавацель ВАУА “Сонейка” Канюхоўскай сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *