Атрыбутамі любой суверэннай дзяржавы з’яўляюцца сцяг, герб і гімн. Гэтыя сімвалы адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду беларускага народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця. Штогод кожную другую нядзелю мая ў нашай краіне адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
Напярэдадні святкавання Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь у Пархімаўскім яслях-садзе – базавай школе прайшла інтэлектуальная гульня “Сімвалы незалежнасці”.
Дзеці прыгадалі гісторыю сімвалаў нашай дзяржавы, аб шляхах станаўлення і развіцця дзяржаўнай сімволікі, аб тым, якія заканадаўчыя дакументы ляжаць у аснове іх зацвярджэння, калі і дзе выкарыстоўваецца Дзяржаўны герб і Дзяржаўны сцяг.
У канцы гульні вучні паглядзелі дакументальны фільм “Герб і сцяг маёй краіны”.
Хлопцы і дзяўчаты зрабілі для сябе вельмі важную выснову: кожны грамадзянін сваёй дзяржавы павінен быць перш за ўсё патрыётам, паважаць дзяржаўную сімволіку і ведаць гісторыю роднай краіны.
Святлана ВОЙШЭЛЬ, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы