У Пагранічнай сельскай бібліятэцы правялі Дзень самакіравання

Культура Лента новостей

Хто такі бібліятэкар? У чым сэнс яго працы? Падчас Дня самакіравання, які праводзіўся 19 жніўня ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка”, на гэтыя пытанні юныя чытачы атрымалі адказы.

Дзеці ў гэты дзень мелі магчымасць самастойна папрацаваць некаторы час бібліятэкарамі. Жадаючыя паспрабаваць сябе ў гэтай прафесіі праводзілі індывідуальныя гутаркі з чытачамі бібліятэкі, афармлялі фармуляры, шукалі неабходную літаратуру, рабілі падшыўку перыёдыкі, па правілах растаўлялі кнігі на паліцах.

Вядома, што толькі на некаторы час апынуцца па той бок кафедры не дастаткова, каб стаць сапраўдным бібліятэкарам, але дакрануцца да гэтай цікавай прафесіі можна.

Алена Васько, бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *