Да Міжнароднага дня памяці аб чарнобыльскай катастрофе ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” 22 красавіка прайшла гутарка-рэквіем “Чарнобыль – экалагічная небяспека”.
![](https://www.beresta.by/wp-content/uploads/2022/04/1650637110502.jpg)
Большасць людзей думаюць пра катастрофу ў Чарнобылі як пра падзею, якая пайшла ў гісторыю, аднак гэтая катастрофа працягвае аказваць спусташальнае ўздзеянне на жыццё насельніцтва Беларусі, Расіі, Украіны і ўсяго свету.
![](https://www.beresta.by/wp-content/uploads/2022/04/1650637073432.jpg)
Старшакласнікам была прадэманстраваная кніжная выстава аб Чарнобыльская атамнай станцый, аварыі на ёй і тых трагічных наступствах, якія маюць адгалоскі і сёння.
Алена Васько, бібліятэкар Пагранічнай сельскай бібліятэкі