Падчас канікул у музеі Вавёркі пануе асаблівае ажыўленне. Музейныя супрацоўнікі праводзяць па некалькі экскурсій у дзень, што невыпадкова: адзін з самых незвычайных музеяў краіны вельмі запатрабаваны і папулярны на Гродзеншчыне і не толькі. Як раз цяпер там дзейнічае выстава “Гэта наша з табой біяграфія”, прысвечаная Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Праз экспанаты з фондаў музея адлюстроўваецца гісторыя цэлага пакалення землякоў, робіцца акцэнт на атрыбутах і сімвалах савецкай эпохі, якія мелі маральную каштоўнасць. Значкі з савецкага дзяцінства, працоўныя ўзнагароды, тэматычныя паштоўкі, фотаздымкі лідара пралетарыяту Уладзіміра Леніна – усе гэтыя рэчы беражліва захоўваліся ў сем’ях і ў свой час былі перададзены музею Вавёркі. Памятныя сувеніры ад дэлегацый з братніх краін, бюст Леніна некалі былі часткай савецкага інтэр’еру. Усе гэта – наша памяць. І задача дарослых – растлумачыць дзецям, што захоўваць яе трэба нягледзячы на ўсе супярэчнасці.
Святлана Ганчарова, фота аўтара