У Масалянскай бібліятэцы адбыўся круглы стол “Значныя прафесіі маёй краіны”

Год благоустройства страны Культура Лента новостей Образование

У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” быў праведзены круглы стол “Значныя прафесіі маёй краіны”, прымеракаваны да Года добраўпарадкавання. На мерапрыемства была запрошана памочнік пракурора Бераставіцкага раёна Ганна Бірук.

Ганна Аляксандраўна расказала дзецям аб прафесіі пракурора. Вучні актыўна ўключыліся ў дыскусію і задавалі пытанні аб асаблівасцях працы ў пракуратуры. Памочнік пракурора падкрэсліла, як важна падрастаючаму пакаленню мець актыўную жыццёвую пазіцыю.

Падчас круглага стала вучні паразважалі аб тым, што азначаюць паняцці “працавітасць”, “майстар на ўсе рукі”, “залатыя рукі”, “працаваць не пакладаючы рук”, “працуе закасаўшы рукавы” і г. д.

Хлопчыкі і дзяўчынкі прышлі да высновы: любая праца патрабуе сур’ёзнасці, старання і адказнасці. І таму заслугоўвае глыбокай павагі. Добра, калі тваю працу заўважаюць і цэняць. Неабходна казаць словы падзякі людзям працы.

Ірына КАНЕЎСКАЯ, бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *