Тэма генацыду беларускага народа не губляе сваёй актуальнасці. Для ўмацавання адзінства нашай краіны, недапушчэння нацызму ў любой форме яго праяўлення маладому пакаленню неабходна зберагчы праўду аб страшнай вайне.
Да Дня памяці ахвяр генацыду ў Малабераставіцкай інтэграванай сельскай бібліятэцы» прайшла прэзентацыя кніжнай фота — выставы «Урокі памяці».
Вучні старэйшых класаў з цікавасцю слухалі бібліятэкара, якая пазнаёміла моладзь з літаратурай аб генацыдзе, размешчанай на кніжнай выставе «Урокі памяці».
Асаблівую ўвагу звярнулі на кнігу «Срока давности не имеют… Преступления фашизма против народов Советского Союза в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг.», якую бібліятэка атрымала зусім нядаўна ў рамках праекта «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы». Кніга ўжо карыстаецца попытам сярод наведвальнікаў бібліятэкі. Зачыталі зварот Прэзідэнтаў: Рэспублікі Беларусь — Аляксандра Лукашенкі і Расійскай Федэрацыі — Уладзіміра Пуціна да чытачоў.
Сустрэча з школьнікамі прайшла ў форме дыялога, і вучні атрымалі шмат цікавай і карыснай інфармацыі.
Зоя ХЛЕБНІКАВА, бібліятэкар Малабераставіцкай сельскай інтэграванай бібліятэкі
Фота аўтара