У Малабераставіцкай бібліятэцы прайшоў урок гісторыі “Яны палілі Хатынь”

Беларусь помнит Геноцид Культура Лента новостей Образование Общество Память и боль белорусской земли Патриотическое воспитание

 22 сакавіка на ўрок гісторыі «Яны палілі Хатынь», прысвечаны Дню памяці ахвяр Хатыні ў філіял «Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка» прыехалі пагранічнікі заставы «Сямёнаўка» і вучні старэйшых класаў, каб у чарговы раз прыпомніць трагедыю ўсіх спаленых беларускіх вёсак.

Колькі гора і слёз прынёс фашызм нашаму народу. Бібліятэкар распавяла моладзі пра вёску Верхаўляны, якая знаходзіцца ў Бераставіцкім раёне і з’яўляецца» сястрой Хатыні» і паказала фотаздымак памятнага знака спаленай вёсцы, ля якога кожны год ў гэты дзень праходзіць мітынг-рэквіем, як памяць аб ўсіх загінуўшых аднавяскоўцах. Маладое пакаленне павінна ведаць сваю гісторыю, памятаць яе, каб не дапусціць паўтарэння фашызму. Моладзь з цікаўнасцю знаёмілася з матэрыяламі кніжнай выставы, якая змяшчала літаратуру па тэме Хатынскай трагедыі.

Зоя ХЛЕБНіКАВА, бібліятэкар філіяла «Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *