У Кватарскай бібліятэцы ўшанавалі памяць ахвяр чарнобыльскай трагедыі

Актуально Лента новостей Общество

У філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кватараначка”, прысвечанае Дню чарнобыльскай трагедыі.

Сустрэча была праведзена з мэтай захаваць памяць аб падзеях на Чарнобыльскай АЭС, аддаць даніну павагі ліквідатарам наступстваў аварыі.

Прадстаўленая інфармацыя і літаратура тэматычнай кніжнай выставы прымусіла ўдзельніц аб’яднання задумацца над пытаннямі падзей 37-гадовай даўніны: чаму адбылася чарнобыльская катастрофа? Чаму трагедыю стагоддзя хацелі схаваць? Якія ўзніклі наступствы для экалогіі і здароўя насельніцтва?

З асаблівай увагай жанчыны аднесліся да ўспамінаў Веры Карач, якая пражывала ў тыя гады ў 35-ці кіламетрах ад Чарнобыльскай АЭС.

Памяць аб наступствах аварыі на Чарнобыльскай АЭС неабходна назаўжды захаваць для людзей як бясцэнны ўрок і перасцярогу будучым пакаленням. Важна, каб аб чарнобыльскай трагедыі памяталі не толькі грамадзяне дзяржаў, якія прынялі на сябе асноўны ўдар катастрофы, але і ўсёй сусветнай супольнасці.

Іна МАКСІМЮК, бібліятэкар Кватарскай інтэграванай сельскай бібліятэкі, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *