У госці запрашаюць святочныя падворкі

80 лет освобождения День Независимости Культура Лента новостей

Падчас святкавання Дня Незалежнасці ў Вялікай Бераставіцы ўсе сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раену запрашалі гасцей на святочныя падворкі : “Пархімаўская весялуха” (КСУП “Пархімаўцы”), “Спявае колас песню хлебу” (РУСП “Масаляны”), “Песня і праца – рады спаткацца” (КСУП “Пагранічны”), “Вас вітае Бульба- МЭБ”(Малабераставіцк элітгас), “Старадварэцкая семуха гудзе на ўсю аколіцу” (Аграфірма “Стары Дворац”), ”Гуляюць дзеці, гуляем мы!”(РСУП “Алекшыцы”), “Зноў сабраў нас Эйсмантаўскі фэст” (КСУП “Варанецкі”), “Запрашаем на талаку” (СУП “Мілкагра”).

Кожны падворак вызначаўся сваім непаўторным каларытам і індывідуальнасцю. Шчыра і сардэчна гасцей віталі артысты. Гульні, конкурсы, выставы, музычна-забаўляльныя праграмы, майстар-класы , анімацыйныя шоу падарылі жыхарам Бераставіччыны шмат пазітыўных эмоцый і ўражанняў.  

КСУП «ПАГРАНІЧНЫ»

 

КСУП «ПАРХІМАЎЦЫ»

ААТ «МАЛАБЕРАСТАВІЦКІ ЭЛІТГАС»

РСУП «Алекшыцы»

КСУП «Варанецкі»

Аграфірма «Стары Дворац»

СУП «МілкАгра»

Алена АЛІФЕРОВІЧ

Фота аўтара і Ірыны МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *