
У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 8 класа сярэдняй школы аг. Пагранічны.

Падчас сустрэчы вялася размова пра месца светлага смутку па загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне. Гэта Хатынь. 22 сакавіка ў Рэспубліцы Беларусь аддаецца даніна памяці жыхарам вёскі, якая была спалена фашыстамі ў 1943 годзе.

Гаворачы пра Хатынь, беларусы прыгадваюць тысячы іншых вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аб зверствах фашыстаў пісалі і будуць пісаць, казалі і будуць казаць. Аднак гэтага недастаткова! Трэба абавязкова памятаць пра ахвяры фашызму і перадаваць гэту памяць з пакалення ў пакаленне.
Алена ВАСЬКО, бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка”