Бібліятэкі Бераставіччыны далучыліся да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы.
У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” для дзяцей была праведзена бібліятэчная акцыя “Гаворым па-беларуску”. Школьнікі ўголас чыталі творы беларускіх паэтаў Эдзі Агняцвет, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Мазго, Кандрата Крапівы, перакладалі з рускай мовы на беларускую, разгадвалі загадкі.
***
У філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла літаратурная гульня “Мова – скарб народа”. Удзельнікі мерапрыемства актыўна адказвалі на пытанні, выконвалі заданні, прапанаваныя бібліятэкарам. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўспомнілі вядомыя выказванні беларускіх класікаў пра нашу мілагучную мову, узбагацілі ўласны слоўнікавы запас, а таксама пазнаёміліся з прадуктамі кампаніі “Белзнешрэклама”, пры дапамозе якой у нашай краіне папулярызуецца самабытнасць і хараство беларускай мовы.
Падрыхтавала Святлана ГАНЧАРОВА. Фота прадастаўлена Бераставіцкай райбібліятэкай