У Бераставіцкай раённай бібліятэцы прайшоў Тыдзень памяці “Мужнасці вечны агонь”

80 лет Великой Победы Беларусь помнит Культура Лента новостей

У Бераставіцкай райбібліятэцы з 4 па 9 мая праходзіў Тыдзень памяці “Мужнасці вечны агонь”, прымеркаваны да Дня Перамогі.

Напярэдадні 9 мая Бераставіцкая раённая бібліятэка запрасіла малодшых школьнікаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы на гістарычны экскурс “Беларусь памятае! Маленькія героі Вялікай Айчыннай вайны”, прысвечаны памяці юных герояў-антыфашыстаў.

Вучні даведаліся пра жыццё і подзвігі дзяцей, імёны якіх увайшлі ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны: Лёні Голікава, Валі Зенкінай, Зіны Партновай, Марата Казея, Валі Коціка, Тані Савічавай.

У ходзе мерапрыемства бібліятэкар правяла агляд кніг, прадстаўленых на выставе-панараме “Летапіс Вялікай Перамогі”, пазнаёміла дзяцей з творамі С. Аляксеева, серыяй твораў пра піянераў-герояў, зборнікамі і ілюстраванымі выданнямі пра Вялікую Айчынную вайну.

Вучні прачыталі вершы і ўрыўкі з твораў вядомых паэтаў і пісьменнікаў, прысвечаныя маленькім героям вайны.

У рамках Тыдня адбыліся прэм’ера выставы-панарамы “Летапіс Вялікай Перамогі”, урок мужнасці  “Помнім подзвіг герояў” для вучняў 5 класа, гісторыка-патрыятычная гадзіна “Генерал Міхайлін” для вучняў 7 класа і членаў клуба “Пошук”, віншавальная паштоўка “Віншуем з Днём Перамогі!” для жыхароў райцэнтра і вясковых чытачоў бібліобуса.

***

6 мая ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло мерапрыемства “Нам 41-ы не забыць, нам 45-ы вечна славіць!”, прысвечанае ўсім, хто не вярнуўся з крывавых палёў вайны, слаўным ветэранам, якія выстаялі, перамаглі, далі свету жыццё і шчасце, і пакаленню, якое толькі ўступае ў жыццё.

Жыве сёння і ад пакалення ў пакаленне ідзе ў заўтра эстафета памяці. На вялікі жаль, у аграгарадку Кватары не засталося ветэранаў, сведкаў тых жудасных гадоў. Але памяць пра іх подзвіг будзе заўжды жыць у сэрцах землякоў.

***

У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” была праведзена гадзіна памяці “У нашых сэрцах памяць аб кожным чацвёртым”.

У кожнага чалавека ёсць свая гадзіна памяці, звернутая да мінулага. Вайна 1941-1945 гадоў пакінула глыбокую рану ў душах і сэрцах многіх людзей. Гэтая вайна сапраўды была страшная і доўгая.

Праходзяць дні, змяняюцца пакаленні, але нязменнай застаецца памяць аб свяшчэннай Перамозе. Сёння маладым трэба памятаць пра гэта, ведаць і паважаць герояў, іх подзвігі, быць удзячнымі ветэранам, якія змагаліся, не шкадуючы свайго жыцця дзеля светлай будучыні, дзеля шчасця на зямлі.

***

У “Вялікаэйсмантаўскай сельскай бібліятэцы” прайшла літаратурная гадзіна “Ніколі не забудзем”, на якой бібліятэкар нагадала  вучням храналогію Вялікай Айчыннай вайны, расказала пра барацьбу і подзвіг беларускага народа і адзначыла, што сёння мы павінны памятаць і шанаваць нашых герояў,  каб ніколі не дапусціць трагедыі зноў.

***

Напярэдадні святкавання 77-й гадавіны Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” адбылося мерапрыемства для вучняў трэцяга класа. Дзеці даведаліся пра франтавыя пісьмы, гарады-героі, успомнілі герояў вайны і подзвігі дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны. Час гісторыі “Подзвігу народа жыць у вяках” паслужыў малодшым школьнікам напамінам аб гераічным прошлым нашага народа.

***

8 мая, у філіяле “Старадварэцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адбыўся вечар-успамін “Юныя героі”. Маленькім чытачам распавялі пра юных партызан, падпольшчыкаў і салдат гадоў Вялікай Айчыннай вайны.

Да друку падрыхтавала Святлана Ганчарова.

Фота Бераставіцкай райбіліятэкі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *