У Бераставіцкай райбібліятэцы прайшоў час патрыятызму “Заўсёды на варце бяспекі краіны”

Культура Лента новостей Образование Общество

У Дзень абаронцаў Айчыны, 23 лютага, у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага прайшоў час патрыятызму “Заўсёды на варце бяспекі краіны”.

Бібліятэкары арганізавалі сустрэчу будучых абаронцаў Айчыны, навучэнцаў Бераставіцкага дзяржаўнага каледжа, са старшынёй Беларускага саюза афіцэраў па Бераставіцкаму раёну падпалкоўнікам у адстаўцы Уладзімірам Жолнерам.

Госць сустрэчы пазнаёміў юнакоў з дзейнасцю Беларускага саюза афіцэраў, а таксама з работай раённай арганізацыі па патрыятычнаму выхаванню моладзі і падрыхтоўцы яе да службы ў арміі. Уладзімір Мікалаевіч падзяліўся фактамі са сваёй біяграфіі ваеннаслужачага, расказаў аб будаўніцтве Байкала-Амурскай магістралі, дзе ён камандаваў батальёнам.

Юнакі ўважліва слухалі аповед былога афіцэра пра асаблівасці прафесіі ваеннага.

Падчас сустрэчы бібліятэкар праінфармавала навучэнцаў аб навучальных установах краіны, якія рыхтуюць кадравых ваенных. 

Валянціна ЧЫКУН, загадчык аддзела інфармацыі і абслугоўвання дарослага і дзіцячага чытача Бераставіцкай раённай бібліятэкі.

Фота прадастаўлена райбібліятэкай



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *