Сёлета споўнілася 280 гадоў з часу аднаўлення ў мурах старажытнага помніка архітэктуры ХVІІ-ХVІІІ ст. касцёла Звеставання Панны Марыі ў Вялікай Бераставіцы.
Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага падрыхтавалі кніжна-ілюстрацыйную выставу “Вялікі храм з вялікай гісторыяй”, дзе прадстаўлены гістарычныя здымкі і партрэты ўладальнікаў Вялікай Бераставіцы, якія садзейнічалі аднаўленню храма ў розныя часы.
На выставе змешчаны кнігі і альбомы з апісаннем бераставіцкага касцёла Звеставання Панны Марыі – помніка архітэктуры позняга барока:
Т. Габрусь. Мураваныя харалы. (Мн.2001),
Архітэктура Беларусі ў 4 тамах. Т.2 ХV -XVIII ст. (Мн. 2006),
М. Пацэнка. Храм пад птушынымі крыламі (2007),
А. Втарушын. Сем пёраў страуса для Бераставіцы (2011), а таксама артыкулы з “Бераставіцкай газеты”. Запрашаем наведаць выставу!
Валянціна Чыкун, загадчык аддзела інфармацыі і абслугоўвання дарослага і дзіцячага чытача Бераставіцкай раённай бібліятэкі