Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які адзначаўся 15 сакавіка, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу “Канстытуцыя – наш Асноўны Закон” і правялі прававы эрудыт-круіз “Мая Радзіма – Беларусь” для наведвальнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”.
Гасцям мерапрыемства было прапанавана знаёмства з гісторыяй станаўлення канстытуцыйнага права ў нашай краіне, а таксама з папраўкамі ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, за якія прагаласавала большасць беларусаў на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года.
Наведвальнікам клуба напомнілі аб асноўных правах і абавязках грамадзяніна нашай дзяржавы. Яны адказалі на пытанні віктарыны “Аб Канстытуцыі ў пытаннях”, прынялі ўдзел у конкурсе “Парушэнне канстытуцыйных правоў у казках”, сітуацыйнай гульне “Правы і абавязкі”.
Інга АНТАНОВІЧ, бібліёграф аддзела інфармацыі і абслугоўвання дзіцячага і дарослага чытача Бераставіцкай райбібліятэкі