Тыдзень роднай мовы. У Малабераставіцкай бібліятэцы прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй «Гавары са мной па-беларуску»

Лента новостей Общество

У аўторак, 21 лютага, у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй “Гавары са мной па-беларуску”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні старэйшых класаў. Падчас сустрэчы адбылося знаёмства юных гасцей бібліятэчнай установы з кніжнай выставай твораў беларускіх аўтараў, з гісторыяй Міжнароднага дня роднай мовы і з удзелам Беларусі ў святкаванні гэтай даты.

Школьнікі ўголас чыталі вершы беларускіх паэтаў пра родную мову, выконвалі заданні інтэрактыўнай гульні, а напрыканцы разам агучылі “Дзесяць запаведзяў” Віктара Шведа пра тое, як трэба любіць і шанаваць родную мову.

Зоя ХЛЕБНІКАВА, бібліятэкар філіяла “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *