Тыдзень маці ў Пархімаўскім яслях-садзе – базавай школе

Лента новостей Образование

Усё самае светлае звязана ў нашым жыцці з мамай. Вобраз мамы сагравае нас у хвіліны смутку, дорыць надзею пры самых цяжкіх абставінах. Мама – наш памочнік і заступнік ва ўсіх справах. Цэлы тэматычны тыдзень у Пархімаўскім яслях-садзе – базавай школе быў прысвечаны Дню маці.  

Члены ГА “БРСМ” акружылі сваім клопатам не толькі сваіх любімых матуль, але і ўсіх жанчын, якія працуюць або пражываюць у мікрараёне школы, і правялі моладзевую акцыю “Гэты дзень для цябе – МАМА!”: павіншавалі мам і падарылі ім паштоўкі.

Прайшла выстава малюнкаў “Мамачка мая – найлепшая”.  Навучэнцы з вялікім задавальненнем малявалі партрэты сваіх мам. У творчых працах яны змаглі перадаць не толькі знешняе падабенства, але і бязмежную любоў да сваіх матуль.

Мамы навучэнцаў нашай школы не толькі самыя прыгожыя, клапатлівыя, але і самыя таленавітыя. Так, сёлета дзеці разам са сваімі мамамі паўдзельнічалі ў выставе “Цуды садавіны і агародніны”.

Увесь тыдзень навучэнцы праяўлялі фантазію і творчасць пры стварэнні віншавальных паштовак, удзельнічаючы ў творчай майстэрні “Падарунак для матулі”, каб у святочны дзень парадаваць сваіх мам.

На працягу тыдня ва ўсіх класах школы прайшлі тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны. Яркім і запамінальным стаў флэшмоб да Дня маці.

Педагагічны і вучнёўскі калектывы нашай установы адукацыі ад чыстага сэрца віншуюць усіх мам Бераставіччыны з адным з самых пяшчотных святаў – Днём маці! Жадаем кожнай жанчыне, якая ўдастоена называцца высокім званнем “мама”, вялізнага шчасця. Каб ласкавыя вочы свяціліся дабрынёй і гонарам за сваіх дзяцей. Каб радасць і лёгкасць спадарожнічалі і натхнялі. Будзьце самымі любімымі!

Святлана ВОЙШЭЛЬ, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *