У студзені ў Старадварэцкім яслях-садзе-базавай школе традыцыйна прайшоў Тыдзень акцябрат.
Тэматычныя дні Тыдня запрасілі акцябрат у завочнае падарожжа “Гістарычнае мінулае роднага краю”, квэст-гульню “Да алімпійскіх вяршынь”, акцябрацкі квіз “Я, ты, ён, яна – разам дружная сям’я”.
Асаблівая ўвага была накіравана на выхаванне любові і павагі да роднага краю, выхаванне пачуцця гонару за беларускі народ, пачуцця патрыятызму і адказнасці за лёс сваёй малой Радзімы.
Вучні пазнаёміліся з жыццём і подзвігам Марата Казея, імя якога носіць піянерская дружына нашай школы. Прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі “Свеча Памяти» – акцыі, якая спрыяе захаванню памяці аб вайне ў сэрцах падрастаючага пакалення.
Акцябраты былі актыўнымі ўдзельнікамі творчай працы па састаўленню фотакалажа “Я – акцябронак”, вырабу пажарнай машыны да Дня выратавальніка.
Удзел у фотачэлендже у сацыяльных сетках “Настрой#ZIMA” вельмі спадабаўся дзецям і надаў мерапрыемству незвычайны настрой.
У канцы Тыдня акцябраты дзяліліся ўражаннямі і склалі пажаданні ў выглядзе рознакаляровага ланцужка “Пісьмо сябру”. Адзін адному яны жадалі здароўя, шчасця, добрых адзнак, поспехаў, міру і дабрыні.
Алена Сцефанкова, педагог дадатковай адукацыі Старадварэцкага ясляў-сада-базавай школы