Тыдзень акцябрат “БРПА – тэрыторыя дзяцінства” прайшоў у Канюхоўскім яслях-садзе -сярэдняй школе

Лента новостей Образование

З мэтай грамадзянскага і патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, папулярызацыі дзейнасці піянерскай арганізацыі ў Канюхоўскім яслях-садзе-сярэдняй школе прайшоў  Тыдзень акцябрат “БРПА – тэрыторыя дзяцінства”.

У першы дзень удзельнікі сабраліся за круглым сталом. Піянеры напомнілі сваім малодшым сябрам правілы і законы акцябрат, правялі віктарыну “Эрудыт”. Другі дзень паклікаў вучняў на конкурсна-гульнявую праграму “Пяць зорак”. Школьнікі здзейснілі падарожжа па промнях акцябрацкай зорачкі. Яны пабывалі на станцыях “Сузор’е Радзімы”, “Сузор’е прыроды”, “Сузор’е гонару”, “Сузор’е памяці”, “Сузор’е традыцый”. Мерапрыемства спрыяла фарміраванню пачуцця патрыятызму – гэта любоў да родных мясцінах, гонар за свой народ, адчуванне сувязі з прыродай, жаданне прыносіць карысць сваёй Айчыне. Дзень здароўя і спорту прынёс удзельнікам зарад станоўчых эмоцый, дазволіў умацаваць здароўе. Каманды “Дружба” і “Перамога” паказалі сілу, спрыт і хуткасць у спаборніцтве “Акцябраты – спартыўныя рабяты”. Па ініцыятыве піянераў для малодшых таварышаў была арганізавана майстэрня “У акцябрат талентаў шмат”. Навучэнцы ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў “Мая малая радзіма”. З мэтай фарміравання асноў экалагічнай культуры для вучняў была праведзена квэст-гульня “Зялёная аптэка”. Школьнікі ўдакладнілі і пашырылі свае веды аб лекавых раслінах, іх каштоўнасці для здароўя, правілах збору і карыстання. У завяршэнні Тыдня акцябрат навучэнцы прайшлі апошняе выпрабаванне “Пароль-акцябронак: хочам усё ведаць”. Малодшыя школьнікі падарожнічалі па станцыях “Акцябрацкая логіка”, “Культура Беларусі”, “Школа”, “Цімураўцы”, “Будучы піянер”.

Правадзеныя мерапрыемствы садзейнічалі развіццю станоўчых асобасных якасцяў удзельнікаў, фарміраванню “акцябрат” як сацыяльна актыўных асоб, грамадзян і патрыётаў сваёй краіны.

Таццяна  Даніловіч, настаўніца пачатковых класаў Канюхоўскага ясляў-сада – сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *