Прадстаўнікі Бераставіччыны сталі першымі ў абласным аглядзе-конкурсе размоўнага жанру

У пятніцу, 9 лістапада, адбыўся чарговы абласны агляд-конкурс размоўнага жанру. Ад Бераставіцкага раёна на конкурс ездзілі загадчыца Бераставічанскага сельскага клуба-бібліятэкі Вера Іванаўна Акуліч, рэжысёр аддзела па справах моладзі РДК Аляксандра Міцкевіч і ўдзельніца гуртка мастацкага чытання Малабераставіцкага ЦДК Надзея Васільеўна Сяўко. Выступілі нашы выканаўцы выдатна і вярнуліся з двума дыпломамі першай ступені. Гродзенскае Панямонне – […]

Подробнее

Бераставіцкія артысты прынялі ўдзел у “Артыстычных сустрэчах “Гродна-Беласток”

У суботу, 17 лістапада, у памяшканні Гродзенскага аблдрамтэатра адбылося адкрыццё XIX Рэгіянальнага фестывалю “Артыстычныя сустрэчы “Гродна-Беласток”, які ладзіцца ўпраўленнем культуры Гродзенскага аблвыканкама сумесна з Беларускім грамадска-культурным таварыствам у Беластоку. Фестываль 18 гадоў запар праходзіць папераменна ў Беластоку і Гродне. Гэты беларуска-польскі творчы праект, “цёплы і шчыры” па сваёй ідэі, далучае кожны год новых удзельнікаў з […]

Подробнее

Выступілі лепшыя артысты Бераставіччыны

Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі на сцэне раённага Дома культуры адбыўся заключны гала-канцэрт творчых калектываў і асобных выканаўцаў устаноў культуры Бераставіччыны. Канцэртныя нумары падарылі гледачам лепшыя артысты Дамоў культуры і клубаў раёна, а таксама Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў. Выступілі народная жаночая вакальная група “Канцона” і ўзорны дзіцячы духавы аркестр “Тutti” Бераставіцкай ДШМ, ансамбль песні “Верацейцы” (Аляксандр […]

Подробнее

Выязное пасяджэнне школы-вучобы работнікаў Дамоў культуры і клубаў прайшло на базе Канюхоўскага сельскага Дома культуры

Чарговае выязное пасяджэнне школы-вучобы работнікаў Дамоў культуры і клубаў прайшло на базе Канюхоўскага сельскага Дома культуры. На ім сабраліся кіраўнікі вакальна-харавых і фальклорных калектываў і гурткоў. Размова вялася менавіта пра дзіцячую вакальную і фальклорную творчасць. Трэба адзначыць, што вакальна-харавы жанр карыстаецца найбольшай папулярнасцю сярод іншых жанраў сучаснай аматарскай творчасці, распаўсюджаных ва ўстановах культуры. Сёння ў […]

Подробнее

У раённым Доме культуры г.п.Вялікая Бераставіца вучаць майстэрству акцёра

А вучыць малодшых школьнікаў і старшакласнікаў гэтаму захапляючаму мастацтву малады спецыяліст Аляксандра Міцкевіч (на здымку злева), якая, скончыўшы тэатральнае аддзяленне гімназіі-каледжа мастацтваў г.Маладзечна, атрымала спецыяльнасць “актрыса тэатра і кіно”, а цяпер завочна працягвае вучобу ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. У раённым Доме культуры Аляксандра вядзе адразу тры гурткі: майстэрства акцёра “Балаганчык”, майстэрства вядучага […]

Подробнее

“Кірмаш талентаў” Бераставіччыны

– пад такой назвай на працягу верасня і кастрычніка праходзіў раённы агляд-конкурс аматарскіх аб’яднанняў, якія дзейнічаюць пры ўстановах культуры Бераставіччыны. Ідэю падказала само жыццё – у нас нямала творчых здольных людзей! Трэба ім даць магчымасць часцей выступаць, радаваць публіку сваім майстэрствам, а таксама ўкараняць новыя формы арганізацыі вольнага часу насельніцтва рознага ўзросту. У раёне пры […]

Подробнее

Культура: прызначэнне творчых і апантаных

14 верасня сваё прафесійнае свята  адзначаюць работнікі культуры. У гэты дзень наша дзяржава і грамадства ўшаноўваюць кожнага, хто сваім талентам і руплівай працай захоўвае і прымнажае культурную спадчыну Беларусі, дапамагае людзям спасцігнуць свет прыгажосці, дабрыні і чалавечнасці. Напярэдадні свята размова пойдзе аб сучасным стане культурнага жыцця Бераставіччыны, аб людзях, якія дзень за днём робяць гэта […]

Подробнее

“Прыйшлі Пакровы, пытаюць, ці да зімы гатовы?”

Паводле праваслаўнага календара свята Пакроў Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі мае пастаянную дату святкавання – 14 кастрычніка (у каталіцкім календары адсутнічае). Хрысціянскае свята ўстаноўлена ў памяць славутай падзеі, якая адбылася ва Улахернскім храме ў Канстанцінопале ў 910 годзе. У час малення вернікаў у храме аб выратаванні горада ад нашэсця сарацынаў святы Андрэй убачыў […]

Подробнее

“Моладзь ЗА здаровы лад жыцця”

Ва ўсіх рэгіёнах Гродзенскай вобласці яшчэ вясной стартаваў маладзёжны марафон “Моладзь ЗА здаровы лад жыцця”. Акцыя была задумана з мэтай актывізацыі работы са студэнтамі і навучэнцамі, развіцця патэнцыялу маладзёжных творчых калектываў вобласці, прапаганды здаровага ладу жыцця ў маладзёжным асяродку, фарміравання ў моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі шляхам далучэння да працэсу рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. За прайшоўшы […]

Подробнее

Бераставіцкія артысты пабывалі на “Карнавале весялосці” ў Воранава

Гульнёвы гурт раённага Дома культуры ў складзе культарганізатара Галіны Антановіч і мастацкага кіраўніка Веранікі Хлістоўскай прыняў удзел у IV абласным адкрытым фестывалі гульні “Карнавал весялосці” ў г.п.Воранава. Бераставіцкія дзяўчаты прадстаўлялі дзясяцімінутную інсцэніроўку, у якой жартоўныя гульні і конкурсы ўдала спалучаліся з народным гумарам і каларытным выглядам персанажаў. Нінка і Марынка (на здымку) здолелі прыцягнуць увагу […]

Подробнее

Бібліятэкары Гродзеншчыны дзяліліся вопытам

Семінар абласнога ўзроўню бібліятэкары Бераставіцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы чакалі з хваляваннем: прымаць у сябе гасцей з усёй Гродзеншчыны —  справа адказная. Старанна рыхтаваліся, прадумвалі, на якіх акцэнтах бібліятэчнай дзейнасці засяродзіць увагу калег, каб даць ім найбольш поўнае ўяўленне аб сваёй рабоце. Сустрэча бібліятэкараў Гродзеншчыны, а дакладней дырэктараў цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм, адбылася 12 верасня ў абноўленым […]

Подробнее

Летні канцэртны сезон у Бераставіцы завяршыўся гала-канцэртам

Кожны тыдзень на працягу лета на адкрытай сцэне амфітэатра гучала музыка. Сваімі творчымі дасягненнямі з жыхарамі і гасцямі пасёлка дзяліліся ўдзельнікі народных і ўзорных калектываў раёна, работнікі ўстаноў культуры і самадзейныя артысты Бераставіччыны. Канцэрты гэтыя набылі ўжо пэўную папулярнасць у бераставічан. Тым больш, што сёлета для гледачоў яны былі бясплатныя. А ў мінулую нядзелю летні […]

Подробнее

Творчыя паездкі, выставы-продажы Бераставіцкага Дома рамёстваў

Яшчэ ў пачатку года “раёнка” паведамляла пра “пераезд” Бераставіцкага Дома рамёстваў у новы будынак. З гэтага часу тут пачалася актыўная работа і па добраўпарадкаванні памяшкання і прылягаючай тэрыторыі, і па навучанні гурткоўцаў, і, безумоўна, па стварэнні дэкаратыўных вырабаў для шматлікіх выстаў, удзел у якіх прымалі майстры гэтай установы культуры на працягу года. – З лютага, […]

Подробнее

Заседание любительского объединения «Поговорим по душам» прошло в Малоберестовицкой сельской библиотеке

Приезжая на лето с детьми в деревню, часто пользуюсь услугами Малоберестовицкой сельской библиотеки. Работают в ней очень отзывчивые и доброжелательные люди – заведующая Галина Викторовна Рейшель и библиотекарь Марина Николаевна Замировская. Знаю, что каждую первую и третью среду месяца библиотекари сами доставляют книги в близлежащие деревни. Расстояния им не страшны, главное, люди всегда с прессой […]

Подробнее