“Табе, Беларусь, прысвячаецца!”. На сцэне летняга амфітэатра ў Вялікай Бераставіцы адбыўся святочны канцэрт

Актуально День Независимости Культура Лента новостей

Святочны канцэрт, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, адбыўся на сцэне летняга амфітэатра ў скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы.

Песенныя нумары, напоўненыя любоўю да роднай зямлі і яе працавітага народа, прагучалі ў выкананні творчых калектываў і салістаў Бераставіччыны.

Выступілі народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі” Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, народны ансамбль польскай песні “Стокроткі” філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Макараўцы, ансамль “Верацейцы” філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Стары Дворац, работнікі ўстаноў культуры і ўдзельнікі аматарскай творчасці раёна.

У вакальных кампазіцыях артысты выразілі павагу да Радзімы, да яе гістарычнага мінулага і знакамітых асоб, якія праславілі Беларусь, выказалі ўдзячнасць продкам за моцны духоўны падмурак і багатую культурную спадчыну, за магчымасць жыць пад мірных небам і працаваць дзеля далейшага росквіту нашай краіны.

Падчас канцэрта адбылося ўшанаванне маладых талентаў Бераставіччыны. Старшыня Бераставіцкага райвыканкама Антон Кулісевіч ўручыў граматы і падзячныя лісты выхаванцам Бераставіцкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву Анастасіі Кавальчук, Аляксандры Вісцяк, Эльвіры Багіравай, Кацярыне Гульнік, Юліі Вісцяк, Ганне Раздзялоўскай, Вераніке Рэйшаль, а таксама Пасведчанне Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі – навучэнке Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў, юнай мастачке з аг. Пагранічны Марыі Грыгалец.

Святлана Ганчарова, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *