Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры!
Радасным воклiчам: «Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!» – мы ў чарговы раз абвяшчаем праўду збаўчай урачыстасцi Уваскрэсення Пана i дзелiмся ёю з iншымi.
Гэта хрысціянскае прывітанне гучыць ужо амаль дзве тысячы гадоў. Для кожнага веруючага хрысціяніна Уваскрасенне Хрыста – самая важная падзея ў гісторыі, якая надае яго веры найпаўнейшы сэнс. Нездарма апостал Павел казаў: “Калі Хрыстос не ўваскрос, то вера наша марная” (1 Кар 15, 17).
Дзякуючы Пасхальнай таямніцы, крыж, як дрэва ганьбы і нечалавечага цярпення, перамяніўся ў знак перамогі, любові і надзеі.
Хрыстос паказаў нам прыклад таго, што кожны чалавек павінен памерці для граху, каб уваскрэснуць для жыцця ў Божай ласцы.
У гэты Вялікі Дзень пасылаем вам, браты і сёстры, шчырыя пажаданні любові, спакою, радасці ў кожным доме, мужнасці бацькам для выхавання дзяцей у адпаведнасці з хрысціянскімі нормамі, хворым і самотным – надзеі і сілы несці свой крыж.
Няхай радаснае «Аллелюя!» гучыць у нашых сэрцах і душах, няхай збаўчая Пасха ідзе па зямлі, няхай закране кожнага чалавека, няхай адорыць яго новым жыццём ва ўваскрэслым Хрысце!
З благаслаўленнем, святары Бераставіцкага дэканата