Сусветнаму дню Зямлі прысвячалася

Культура Лента новостей

Напярэдадні Сусветнага дня Зямлі, які адзначаўся 22 красавіка, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі для вучняў малодшых класаў эка-інфарміну “И нам дана на всех одна планета хрупкая Земля”, падчас якой пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй заснавання Сусветнага дня Зямлі і з яго сімволікай.

Вучні даведаліся, што свята з’яўляецца самым карысным і гуманным. Яно прысвечана ахове навакольнага асяроддзя, азеляненню планеты.

Дзеці замацавалі  і пашырылі атрыманыя ў школе веды аб прыродзе роднага краю, а таксама пазнаёміліся з маляўнічымі выданнямі, прадстаўленымі на кніжнай выставе пад назвай «Зямля – наш агульны дом».

***

Экалагічная гадзіна “Беражы свой дом, сваю планету” адбылася ў Масалянскай інтэграванай сельскай бібліятэцы. На мерапрыемства былі запрошаны ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Пралеска” і вучні 2-4 класаў мясцовай школы.

Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у віктарыне “Запаведны свет планеты Зямля”, бліжэй пазнаёміліся з “царствам раслін”, “царствам жывёл”, “царствам птушак”. Даведаліся, якую ролю адыгрывае чалавек у ахове прыроды.

Напрыканцы сустрэчы юныя чытачы вызначылі сувязь чалавека з навакольным асяроддзем, прыгадалі правілы сяброў прыроды і далі абяцанне берагчы яе.

berest-lib.blogspot.com



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *