Аўтаклуб Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці працягвае сваю творчую вандроўку па аддаленых і маланаселеных вёсачках раёна. Выязныя канцэрты бераставіцкіх артыстаў праходзяць у рамках Года народнага адзінства.
Чарговая сустрэча з песняй адбылася ў вёсках Сінькі і Канчаны. І якраз – напярэдадні свята Дня пажылых людзей. Прагучалі вясёлыя і задорныя, лірычныя і кранальныя мелодыі. Яны сталі для вяскоўцаў цудоўным падарункам у прыгожы восеньскі дзень.
Святлана Ганчарова.
Фота прадастаўлена Бераставіцкім раённым цэнтрам культуры і народнай творчасці