На базе Старадварэцкай базавай школы працуе Горад майстроў

Лента новостей Наши дети Образование Общество

         Большасць выпускнікоў школ на базе аграгарадкоў імкнуцца пасля заканчэння школы пераехаць у горад. Тады як дзяржава сёння робіць сур’ёзныя крокі насустрач тым, хто вырашыў звязаць сваё будучае з работай і жыццём у сельскай мясцовасці, у сельскай гаспадарцы.

На базе Старадварэцкай базавай школы 30 кастрычніка пачаў сваю працу “Горад майстроў”. Так называецца змена ў выхаваўча-аздараўляльнай установе адукацыі “САВІ”.   

Чаму змена так называецца? Праблема выбару прафесіі актуальна заўсёды. Дапамагчы дзецям у разнастайнасці прафесій абраць хаця б накірунак, які ім бліжэй, задача выхавальнікаў нашага лагера.

План выхаваўчай работы пабудаваны так: атрымліваеш веды – выконваеш дзеянні. Гэта значыць, што выхавальнікі ў разнастайных формах знаёмяць выхаванцаў з прафесіямі: і віртуальныя падарожжы, і квэсты, і флэшбукі, і дзелавыя гульні, і многае іншае. Эфектыўнасць залежыць ад выбару выхавальнікамі сучасных форм і метадаў работы з дзецьмі. Менавіта ў лагеры можна выкарыстоўваць разнастайныя тэхналогіі, на рэалізацыю якіх не хапае ўрочнага часу.

Пасля знаёмства з прафесіямі ў атрадзе, дзеці адпраўляюцца знаёміцца практычна, на вытворчасць. Уразіла нашых выхаванцаў сустрэча з аграномам-хімікам аграфірмы “Стары Дворац” Пастушко Вадзімам Станіслававічам, якая прайшла ў першы дзень нашай змены. І вось што азначае цытата “Чалавек на сваім месцы”: Вадзім Станіслававіч так правёў экскурсію, што цяпер усе жадаюць быць аграномамі, калі ж на анкетаванні па выбары будучай прафесіі дзеці называлі, што жадаюць стаць пажарнымі, спявачкамі, настаўнікамі, аўтамеханікамі. Дзякуем, Вадзім Станіслававіч, поспехаў Вам у працы.

Наперадзе чакае яшчэ шмат экскурсій, мэта якіх даведацца плюсы і мінусы разнастайных прафесій, пазнаёміцца з людзьмі, якія прысвяцілі сваёй прафесіі жыццё. Будзем падрабязней знаёміцца з прафесіямі бацькоў, дзядуляў, бабуляў.

Мы ўжо атрымалі першыя водгукі ад бацькоў, якія задаволены ўражаннямі сваіх дзяцей і работай нашага Горада майстроў, работай нашых выхавальнікаў: Высоцкай М.А., Цімошка Г.І., Уцепяргенавай З.С., Якута В.А.

Работа выхаваўча-аздараўляльнай установы адукацыі, а прасцей кажучы лагера, з’яўляецца важнай састаўляючай адукацыйнай прасторы, якая спалучае ў сабе выхаванне, навучанне і развіццё асобы дзіцяці.

І галоўнае: вынікам работы нашага Горада майстроў стане не даясгненне аднолькавага выбару прафесій нашых выхаванцаў, а асобасны выбар кожнага, які адпавядае сілам, магчымасцям на шляху да выбару сваё будучыні.

                                                   Аксана Дзямідзік, дырэктар ВАУА “САВІ” Старадварэцкай базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *