Дазвольце Богу прыйсці

Актуально Лента новостей Общество

Дарагія браты і сёстры!

Святочным воклічам «Хрыстос нарадзіўся, Бог аб’явіўся!» віншуем вас з радасным і поўным духоўнага зместу святам Божага Нараджэння. Сёння мы зноў скіроўваем свой позірк да беднай стайні ў Бэтлееме, дзе ў свет прыйшоў Збавіцель, не знайшоўшы сабе месца сярод людзей. Але гісторыя Бэтлеемскай ночы не завяршылася больш за дзве тысячы гадоў таму, яна паўтараецца і ў нашы дні. Езус і сёння стукае ў дзверы нашых сэрцаў, каб знайсці  ў іх месца для сябе, хоча быць з намі, хоча адарыць нас сваім словам і збаўчай ласкай. Не бойцеся прыняць Яго, адчыніце свае сэрцы на любоў Хрыста, дазвольце Богу нарадзіцца ў вашых сэрцах, у вашых дамах і вашых сем’ях.

Перажываючы радасць свята Божага Нараджэння, жадаем, каб Божая дабрыня, якая з’явілася ў Езусе Хрысце, Уцелаўлёным Слове, умацавала ва ўсіх веру, надзею і любоў і дала суцяшэнне тым, хто яго патрабуе. Няхай Езус заўсёды будзе прысутны на вашых жыццёвых шляхах як той, які з’яўляецца дарогай, праўдай і жыццём (пар. Ян 14, 6).

Дзелячыся з вамі калядным аплаткам, жадаем усім радасных, благаслаўлёных святаў Божага Нараджэння і шчаслівага, шчодрага на дабро і Божую ласку Новага 2023 года!

Святары Бераставіцкага дэканата



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *