Славіцца зямля беларуская сапраўднымі песнярамі, майстрамі літаратурнага слова!
Літаратурнаму мінуламу Бераставіччыны быў прысвечаны цікавы занятак у 9 класе Старадварэцкага-ясляў-сада-базавай школы. Нібы вясёлка на небе, пераліваліся прыгожым гучаннем вершы Галіны Жывіцы, якія чаравалі меладычнасцю і незвычайнасцю. З цікавасцю вучні слухалі сваіх сяброў, удзельнічалі ў абмеркаванні, выказвалі свае думкі.
Прыгажосць роднага краю, зачараванасць яго краявідамі яшчэ раз прагучалі ў вершаваных радках і заставілі задумацца аб адказнасці кожнага чалавека за лёс Радзімы, за захаванне яе прыгажосці і непаўторнасці.
Асаблівая паэтычная старонка была прысвечана творчасці нашага земляка Івана Леткі. Сувязь з радзімай, роднымі мясцінамі Іван Антонавіч Летка пранёс праз усё жыццё і адлюстраваў у сваіх вершах.
“І здаецца не ездзіў я за гары, лясы, а на выгане недзе толькі выйшаў з расы…”.
Вершы Івана Леткі заставілі вучняў задумацца аб тых мясцінах, дзе кожны з нас бярэ свой пачатак, дзе праходзіць дзяцінства і юнацтва – аб малой радзіме.
Знаёмства з творчасцю знакамітых паэтаў-землякоў – гэта своеасаблівае падарожжа па родным краі, тым краі, за лёс якога ў адказе кожны з нас.
Зоя Уцепяргенава, класны кіраўнік 9 класа Старадварэцкага ясляў-сада-базавай школы